Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

(АПОВЕД-АДКРЫЦЦЁ ВІКТАРА МАЛЬЦА, ЗАПІСАНЫ Ў ПСІХІЯТРЫЧНАЙ ЛЯКАРНІ)

...Магчыма, вы тут здзівіцеся маім словам, але скажу адразу: камяням лёсіць вырашаць шлях чалавецтва. Вы скажаце, а дзе прыклады? Іх шмат. Вось хаця б адзін. Магчыма, адзін з асноўных. Шэсцьдзесят пяць мільёнаў гадоў таму на сучасны Юкатан упаў астэроід дыяметрам каля дваццаці кіламетраў. У выніку ўдару і выбуху пыл зацьміў сонца на цэлыя пяць тысяч гадоў. На Зямлі ад таго панізілася тэмпература і вымерлі асноўныя ворагі будучага чалавека — рэптыліі. Гэты гістарычны факт нядаўна даказаны вучонымі.

Зробім цяпер, да слова, невялічкі экскурс у міфалогію. Адзін з асноўных антычных міфаў пра Сатурна гаворыць, як Сатурн быў папярэджаны бацькамі, што адзін з яго дзяцей зрыне яго самога. Таму ён зжыраў кожнага нованароджанага. Але Рэя, яго жонка, каб выратаваць Юпітэра, сваё шостае дзіцянё, падмяніла яго камянём, які загарнула ў пялёнкі. Сатурн праглынуў камень. А неўзабаве ўзмужнелы Юпітэр прымусіў бацьку вывергнуць назад пяцярых дзяцей, якіх ён раней праглынуў. Камень-падманка, які замяніў Юпітэра, быў змешчаны ім у Дэльфы, дзе яму ўсе пакланяліся.

Дык вось, для паінфармаванага смерць у выглядзе шкілета з касой азначае Сатурна (Кронаса), бацьку багоў, які трымае серп, з дапамогай якога ён зрабіў паразу Ўрану. На мове Містэрый духі людзей — гэта косткі Сатурна, а так як кожны з чатырох першасных элементаў, як вучылі старажытныя філосафы, мае аналаг у зямной канстытуцыі чалавека, то косткі Сатурна — гэта каменне, скалы і зямля, сімвал асновы. Паколькі пачатак усіх рэчаў знаходзіцца пад кіраваннем Сатурна, вынікам з'яўляецца тое, што першыя формы пакланення былі звязаныя з ім і яго сімвалам — каменем.

Пакланенне каменю было самым раннім з рэлігійных рытуалаў. Першым аб'ектам ідалапаклонства быў неапрацаваны камень, пастаўлены на зямлю. Рэлікты гэтых камянёў раскіданыя на ўсёй Зямлі: менгіры і дальмены ў Карнаку (Ангельшчына), лангамі і шакці ў Індыі, на выспе Пасхі, піраміды Хеопса ў Егіпце, знакамітыя каменныя бабы і ёлупы ў нас у Беларусі...

Самая старажытная эпоха чалавецтва была менавіта каменным векам, хіба не так? З крэменем у руцэ чалавек вылучыўся з жывёл. Існавала ж цэлая крамянёвая вытворчасць нажоў, разцоў, скрабкоў, наканечнікаў дзідаў і стрэл, матыкаў, сярпоў. Што мы ведаем пра каменныя могільнікі, крыжы, курганы, каменных баб, стодаў, балваноў, куміраў, ёлупаў? Амаль нічога. Пры хрышчэнні шматлікія каменныя амулеты, ідалы былі незваротна згублены, закапаны альбо ўтопленыя ў балотах. Упэўнены, што сярод іх былі прадметы незвычайнай сілы.

У грэкаў і лацінян існавалі так званыя жывыя камяні. Гэта былі валуны, пастаўленыя адзін на адзін, але якія датыкаліся ўсяго адной ці дзвюма кропкамі так, што самае малое ўздзеянне прымушала іх хістацца, але і шмат людзей не маглі скінуць іх. Самы знакаміты жывы камень быў Грыгорскі ў Гібралтарскім праліве. Вецер хістаў яго, але ніякая сіла, нават запрэжка коней, не магла скінуць на зямлю.

Адвечнасць каменя зрабіла яго эмблемай Бога. А Філасофскі Камень — гэта старажытны сімвал дасканаласці і адраджэння чалавека. Дзесяць Запаветаў — гэта дзесяць каштоўных камянёў, кінутых у мора Жыцця. Архангел Міхаіл, зрабіўшы напад на Люцыпара, выбіў мячом з кароны ворага камень. З гэтага каменя быў зроблены кубак Святога Грааля, з якога Хрыстос піў на Апошняй Вячэры.

Шматлікія феномены, звязаныя з камянямі, людзі не могуць дасюль растлумачыць рацыянальнымі ведамі. Гістарычныя хронікі сведчаць пра існаванне камянёў, якія, калі па іх удараць, выклікалі гук, што прыводзіў да экстазу. Былі камяні з рэхам, якое гучала яшчэ шмат гадзін пасля таго, як памяшканне пусцела. Камяні выкарыстоўваліся для вызначэння лёсу абвінавачанага — суддзі апускалі іх у мяшок. Вядома так званая літамагія, варажба па камянях. Чорны Камень у Мецы шануюць усе мусульмане.

Некаторыя каштоўныя камяні маюць магічныя якасці. Алмаз ахоўвае ад ворагаў, дапамагае жанчыне ў час родаў; гранат апякуе ў далёкіх вандроўках; карал абараняе ў час эпідэмій; яшма перасцерагае ад нянавісці і атруты; карналін дае ўдачу, спыняе крывацёк; онікс чорны, наадварот, наводзіць смутак і благія сны...

Міфалогія кішыць гісторыямі пра каштоўныя камяні-талісманы. Магі і астролагі, у прыватнасці Парацэльс, устанавілі сувязь паміж каштоўнымі камянямі і планетамі ды знакамі задыяка.

Метэарыты, ці камяні, якія падалі з неба, лічыліся маючымі боскую сілу і сведчылі пра дамову паміж багамі і людзьмі той мясцовасці, куды яны ўпалі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x