Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іх не было.

Паўза.

Юльян Сарока паклаў каменьчык на стол і паціснуў плячыма.

— Я нічога не заўважыў, — сказаў ён.

— Вы не адчуваеце. Гэтаму трэба вучыцца, — стрымана патлумачыў гаспадар. — Існуюць меркаванні, што нават пасля знікнення асноўнай крыніцы сілы на месцы можа захоўвацца яе полевы двайнік. Гэта асаблівасць хранальнага поля існуе доўга. Да таго ж існуе ў адрозненне ад нашага метрычнага пазаметрычны свет, а магчыма — свет без хранальнага і метрычнага рэчываў адначасова: па-за часам і прасторай. Унутры нашага свету могуць існаваць яго аб'екты ў, так бы мовіць, размазаным стане. Ну, як вы растлумачылі, прыкладам, калі б вашы халадзільнік, шафа ці яшчэ што перанесліся ў кватэру суседа праз сцяну без аніякіх пашкоджанняў? А такія факты рэальна адбываліся...

— А вам не здаецца, што вы збочылі з дарогі? — раптам спытаў лекар. — Кажуць: калі чалавек ідзе прама, яго шлях крывы. Вы пайшлі занадта прама.

— Але я іду. Ісці — таксама вынік.

— Пайду і я.

Лекар Юльян Сарока падняўся з крэсла, паклаў у гамец танометр, падзякаваў за пачастунак і развітаўся з гаспадаром.

Але раптам ён звярнуўся да яго зноў.

— З вашага дазволу, — сказаў ён, — я раскажу пра ваш фетыш свайму калегу. Ён таксама аматар нязвыклага, захапленец і цікавіцца такімі рэчамі і, мяркую, захоча пагаварыць з вамі. Мы працавалі некалі разам у клініцы. Яго прозвішча Крамнікаў. Вы не супраць?

— Не, — падумаўшы, згадзіўся гаспадар.

Юльян Сарока спусціўся па лесвіцы і выйшаў на вуліцу.

Па-ранейшаму імжэла. Вецер быў хаця і халодны, але ўжо не такі моцны. Юльян Сарока падняў каўнер плашча і пайшоў, трымаючыся бліжэй да сярэдзіны вуліцы і абыходзячы неасветленыя бакі дамоў і пад'ездаў. Ён ішоў так доўга, больш за гадзіну. Прахожых амаль не было, і толькі непадалёку ад дома, дзе ён жыў, яму сустрэўся мужчына, які папрасіў у яго цыгарэту. Ён быў п'яны. Мокрыя валасы спаўзалі яму на лоб.

— Калі ласка, не біце мяне, — папрасіў мужчына.

— Я не прагну біць вас, — незадаволена сказаў Юльян Сарока.

— Тады пагаварыце са мной.

— Не хачу.

Дробны твар п'янага пакрывіўся. Ён працягнуў руку і памкнуўся затрымаць субяседніка за рукаво. Юльян Сарока рашуча адхіліў гэты яго намер. Ён пайшоў далей, але раптам спыніўся і павярнуўся. П'яны стаяў у той жа позе пасярод вуліцы. Юльян Сарока паклікаў яго.

— Скажыце, — спытаў ён незнаёмца, калі той з гатоўнасцю падышоў, — вы хацелі б, каб зараз, у дождж, хто-небудзь, ну, які музыка, зайграў на скрыпачцы? Ён бы стаяў на сухім месцы, пад якой павеццю, і ціхенька граў, а мы б ішлі праз непагадзь кожны сваёй дарогай і мелодыя гучала б усё цішэй і цішэй?..

Паўза.

Незнаёмец глядзеў на лекара, быццам і не здзівіўшыся такім словам. Ён збіраўся з думкамі, каб адказаць, але Юльян Сарока павярнуўся і рушыў у ноч.

Пад'езд дома, дзе ён жыў, быў асветлены плафонам. Гэтая ледзь не раскошная драбяза больш не здзіўляла яго: і цяпер у слабым святле лямпачкі Юльян Сарока заўважыў на падлозе некалькі выкарыстаных аднаразовых шпрыцаў. Яны валяліся ў куце проста пад нагамі, разам з недакуркамі ад цыгарэт.

У кватэры было холадна. Юльян Сарока павесіў на вяшак мокры плашч, зняў чаравікі і занёс іх сушыцца. Ён наліў сабе шклянку віна, сеў у крэсла і глынуў. Ён сядзеў так, нібы здранцвеўшы, некалькі хвілін. Потым схадзіў на кухню, зрабіў сабе бутэрброд і з'еў, выключыў святло, зноў сеў у крэсла і стаў глядзець у акно, як наплывае ноч. Юльян Сарока не любіў тэлебачанне і не меў тэлевізара. Ён глядзеў, як гусцее цемра, як паступова зліваюцца з ёй галінкі таполяў за падаконнем, як яна становіцца ўсё больш шчыльнай і вязкай і як меншае скрозь туман і імжу святло адзінокага ліхтара на слупе.

Частка другая. КАНСІЛІУМ

Санітары, трымаючы яго з бакоў за рукі, упіхнулі ў дзверы і моўчкі сталі за спінай. Абодва былі маладыя, гадоў дваццаці трох, дваццаці пяці, але розныя і па выгляду і па характару. Звалі іх імёнамі, якімі модна было называць нованароджаных хлопчыкаў у сямідзесятых гадах: Дзяніс і Кірыл. Дзяніс быў высокі, шыракаплечы, з каламутнымі, вадзяністымі вачыма. Ён двойчы балюча ўдарыў яго, калі забіралі ў машыну і па дарозе — па нырках і ў грудзі. Таму Віктар Малец інстынктыўна трымаўся ад яго падалей. Другі — Кірыл — быў смуглявы, чорнавалосы, з чорнымі лупатымі вачыма, тонкі, жылісты і сухарлявы.

Урэшце, у яго не было сілы на супраціў. Ён агледзеўся і зразумеў, што знаходзіцца ва лекарскім кабінеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x