Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кабінет быў не вельмі вялікі, нават цесны для такой колькасці людзей, што ў ім знаходзілася, але гэта ўражанне стварала застка, якая перагароджвала яго на дзве часткі. Адзінае акно мела па-за шклом тонкія жалезныя краты, пафарбаваныя ў блакітны колер. Праз гэтае акно бачныя былі толькі дах суседняга корпуса і верхавіна высокай брудна-шэрай таполі. Перад акном сярэдзіну пакоя займаў доўгі стол, ля якога стаяў масіўны неперасоўны зэдлік з металічнымі ножкамі.

За сталом кабінета сядзелі трое ў белых халатах: два мужчыны і жанчына. Адзін з мужчын, пасярэдзіне, — старэйшы, з шырокім, пухлашчокім тварам, у акулярах, другі — значна маладзейшы, худы, з пышнымі чорнымі вусамі, і жанчына, даволі прыгожая, але нейкай лялечнай прыгажосцю, шэравокая, з ярка нафарбаванымі вуснамі і ўзнятым угару белым невялікім носікам. Перад кожным ляжалі на стале асадка і па стосу паперы.

Некалькі доўгіх секунд «тройка» разглядала хворага, які стаяў перад імі ў чорнай балонневай куртцы і без шапкі, сівыя валасы яршыліся на круглай галаве. Потым мажны лекар у акулярах, які сядзеў пасярэдзіне стала, сказаў:

— Дзяніс, Кірыл, можаце ісці.

Санітары моўчкі адчынілі дзверы і выйшлі.

— Ну, Віктар Пятровіч, як вы сябе адчуваеце? — амаль ласкава спытаў пухлашчокі лекар, відавочна, старэйшы з іх, і дадаў: — Сядайце, што ж вы стаіце.

Ён сунуў руку ў стол і непрыкметна ўключыў магнітафон на запіс.

Віктар Малец агледзеў усіх траіх за сталом, нервова правёў далонню па сівым яршы валасоў і спытаў:

— Дзе я і на якой падставе мяне сюды прывезлі, прымяніўшы гвалт?

— Вы вельмі правільна спыталі, — адразу пагадзіўшыся, мякка заўважыў галоўны лекар, — я вам усё растлумачу, і мы з вамі параімся, як нам дзейнічаць далей. Дык вось, вы, не буду хаваць, знаходзіцеся ў псіхіятрычнай лякарні, я, Браніслаў Антонавіч, галоўны лекар аддзялення, а гэта мае калегі: дацэнт кафедры псіхіятрыі Іван Ігнатавіч і наш лекар Рыма Паўлаўна. Яны выдатныя спецыялісты. Вось. Мы з вамі пагутарым, падумаем, а потым, калі варта, прызначым вам лячэнне. Не хвалюйцеся, пачувайце сябе ну, скажам, як дома, бо цяпер, не буду хаваць, ваш дом на нейкі час — тут, у нас...

— Вы не адказалі мне, чаму я тут, — абурана і нервова перабіў яго Віктар Малец. — Вашы людзі схапілі мяне, як жывёлу, павезлі ў машыне, білі...

— Патлумачу, — ахвотна згадзіўся галоўны лекар. — Вы ў нас таму, што, магчыма, захварэлі. Цяпер мы вас абследуем і будзем лячыць, калі спраўдзіцца, што вы хворы. Не хвалюйцеся.

— Але я амаль здаровы. Ва ўсякім разе, не псіх. Хіба што не прайшоў аналізы ў паліклініцы. У мяне быў участковы лекар. Мы дамовіліся. Навошта мяне прывезлі менавіта сюды? У машыне мяне трымалі звязаным. Дайце мне патэлефанаваць, я хачу, каб ведала жонка. Яе не было дома...

— Дарэчы, усё-такі нам варта бліжэй пазнаёміцца, -уставіў і сваё слова вусаты дацэнт па імені Іван Ігнатавіч, — ды вы сядайце...

— Не стварайце вадэвіль, вы ж ведаеце, як мяне зваць. Чаму я тут, адкажыце? Што я такое зрабіў?! — сарваўся на крык хворы.

Іван Ігнатавіч зірнуў на галоўнага лекара, напісаў на лісце некалькі слоў і падсунуў да таго.

АЎТАПСІХІЧНАЯ АРЫЕНЦІРОЎКА ЗАХАВАНАЯ, — прачытаў той, згодна кіўнуў і раптам сказаў:

— Мы не будзем гуляць з вамі ў схованкі, Віктар Пятровіч. Ваша жонка напісала заяву, у нас ёсць і дастасаваныя заявы двух сведкаў, якія яна прыклала. Мы вымушаны былі рэагаваць, бо... часта людзі, скажам так, робяць сацыяльна небяспечныя ўчынкі, за якія не толькі не могуць адказаць, а і не памятаюць іх. Тады трэба неадкладная шпіталізацыя, лячэнне...

Віктар Малец зноў разгублена правёў далонню па галаве, ірвануўся да стала, але, спынены халоднымі позіркамі, падумаў і апусціўся на зэдлік.

— Валянціна напісала заяву? Але навошта яна крывасведчыла? Хіба я пакрыўдзіў яе?

— Дарэчы, — адразу пацікавіўся Браніслаў Антонавіч, — вы даўно жанаты... э-э, з Валянцінай Іванаўнай?

— Нядаўна. Прайшло хіба два месяцы.

— Так, так. Гэта ваш другі шлюб?

— Але.

— А скажыце, шаноўны Віктар Пятровіч, вы пазнаёміліся з вашай жонкай на працы, у адпачынку ці, можа, вам хто-небудзь параіў? Я разумею, што гэта, так бы мовіць, некалькі не зусім тактоўныя пытанні, але ж, паверце, гэта не пустая цікавасць...

Віктар Малец з тугой зірнуў у закратаванае акно за спінамі «тройкі» і патлумачыў:

— Мы пазнаёміліся па шлюбнай аб'яве. Яна напісала мне, што шукае для сумеснага жыцця адзінокага чалавека сталага ўзросту, з жылплошчай, непітушчага, што не мае кватэры, бо змушана бегчы з радыяцыйна небяспечнай зоны...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x