Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Здыміце кашулю і пасуньцеся бліжэй, — папрасіў ён. — Я вас паслухаю.

— Я амаль здаровы, — заўпарціўся мужчына па прозвішчу Віктар Малец, але кашулю зняў і дадаў: — Хвароба — гэта толькі матрыца чагосьці — думак, холаду, болю. Я пазбаўляюся ад яе з дапамогай сутнасці.

— Памаўчыце хвіліну. Дыхайце.

Юльян Сарока прыладзіў у вушы нікеліраваныя дужкі фанендаскопа. Лёгкія чалавека, які сядзеў перад ім, былі на слых амаль чыстыя. Плечы, рукі, торс былога пацыента таксама не нагадвалі таго хворага, які прыходзіў да яго раней.

— У нашым узросце здароўя і сілы не прыбывае, — механічна і з доляй скептыцызму заўважыў лекар Юльян Сарока і спытаў: — Якую сутнасць вы маеце на ўвазе?

Віктар Малец паціснуў плячыма.

— Дакладна не ведаю. Тут трэба асобная гаворка.

— Вы ездзілі ў які санаторый? Праходзілі аздараўленчы курс?

— Не. Проста я вырашыў размясціць, так бы мовіць, жыццё стратэгічна. Я падышоў да свайго здароўя, скажам, з эмпірычнага боку і хутка вылечу сябе сам.

Юльян Сарока згодна, як малому, кіўнуў, замацаваў на перадплеччы гаспадара пракладку танометра і пачаў рытмічна націскаць грушу.

— Сто пяцьдзесят на дзевяноста, — сказаў ён. -Дзе вы дасталі лекі, навейшыя антыбіётыкі? Я яшчэ не бачу вынікаў аналізаў, але, як кажуць, ёсць падставы для аптымізму.

Віктар Малец зноў накінуў на сябе памятую кашулю брудна-шэрага колеру і старанна зашпіліў гузікі. Бледны твар яго ў аблямаванні сівых яршыстых валасоў нагадваў дзьмухавец.

— Вы не слухаеце, — заўважыў ён. — Слухаць — гэта значыць разумець. Я амаль што вылечыў сябе сутнасцю.

— Добра, але вы можаце і памыляцца ў такім бадзёрым дыягназе, — сказаў Юльян Сарока. — Хвароба іншым разам быццам адступае, а потым накідваецца зноў і б'е зусім з другога боку, б'е да апошняга.

Ён вырашыў пра сябе, што аддаў пацыенту адпаведнае і зараз устане і пойдзе. За гады сваёй працы ён неаднойчы сутыкаўся з рознымі чалавечымі дзівацтвамі, заганамі і адхіленнямі і звык да ўсяго.

— Мы павінны даабследаваць вас і прызначыць лекі, закрыць вашу гісторыю хваробы. Калі вы зможаце зайсці на прыём? Вы працуеце пазменна? Хаця вы, здаецца, служачы...

— Я не хаджу на службу, — сказаў Віктар Малец. — Я назапасіў крыху грошай і заняты цяпер больш важнай справай. — Ён памаўчаў і нечакана дадаў: — Хіба не гаворыць сама за сябе мая калекцыя камянёў?

— Навошта хаваць у сябе столькі камення, калі на вуліцах і дарогах яго процьма? — не стрымаўся Юльян Сарока. — Вы не заўважалі, як сяляне збіраюць яго з палёў, а потым складаюць абапал? Яно нікому не трэба. Хіба што на падмурак, калі будзеце будаваць дом, лецішча ці гараж.

— Ага, вось гэта гарачэй, — раптам ажывіўся мужчына па прозвішчу Віктар Малец. — Вы правільна задалі сабе пытанне: чаму ў мяне ў кватэры шмат камення? Добра, што вы не круціце, не пераконваеце, але вы не разумееце.

— Не разумею — чаго?

— Тлумачу. Яшчэ Арыстоцель заўважыў наступнае: «І камень крыху чалавек, і расліна...» Вам не здаецца дзіўным, што ён паставіў першым менавіта каменне, а потым расліны? Мне — не. Я, да слова, высветліў, што з-за сваёй старажытнасці і сілы камяні маюць асабовае святло. Яны, дарэчы, адкрываюцца не кожнаму сузіральніку, бо ў іх ёсць свае сакрэты, схаваныя ў сарцавіне. Так. Вы здзіўлены? Не? Тады слухайце. Сярод гэтых сакрэтаў зрэдку, але трапляецца сутнасць ці сіла, а яна здольная на розныя ўздзеянні: можа дапамагчы чалавеку ці, наадварот, забіць.

Чыста інтуітыўна я палюбіў камяні даўно, з самага ранняга дзяцінства: збіраў іх і гуляў імі — вы, магчыма, скажаце, што так робяць многія дзеці, і сапраўды будзеце мець рацыю. Так, робяць. Толькі чаму? Я вярнуўся, скажам так, да інфантыльнага захаплення маленства таму, бо зразумеў тое, што разумеюць дзеці на ўзроўні падсвядомасці. Скажу вам: у некаторых камянях хаваецца незвычайная моц. Такія камяні вельмі адметныя, але яны ёсць. Калі доўга шукаць, то, урэшце, абавязкова знойдзеш хоць адзін. Іншыя з іх налічваюць дзесяткі тысячагоддзяў. Адно гэта ўжо прымушае адносіцца да іх з павагай, хіба не так? Але я змаўкаю, бо вам не вельмі цікава.

— І вы знайшлі такі ўзмоцнены экземпляр?

— Так. Вы, пэўна, чулі, што старажытныя людзі шырока выкарыстоўвалі розныя камяні і мінералы, каб абудзіць энергетыку цела. Існавалі камяні для прадказанняў, варажбы, камяні-талісманы, з якіх выраблялі амулеты і бранзалеты, а то лекары адшліфоўвалі камень так, што ён збіраў промні ў адну кропку, і калі чалавек глядзеў на яго, то засынаў. Камяні маюць сувязь з планетамі і знакамі задыяка. З іх выраблялі люстэркі і пярсцёнкі для павелічэння ўздзеяння на людзей. А таямнічая сіла крэмнію — хіба яна разгаданая дагэтуль?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x