Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марка Валынец уявіў сабе гару мышцаў і ўзбуджаныя нервы — усё тое, што было цяпер прафесіяналам і што яму давядзецца пераконваць і ў чарговы раз заспакойваць, пазбаўляючы дэпрэсіі. Здавалася, той пачаў нешта разумець. Ён няблага плаціў, а грошы Марка Валынец аддаваў дачцэ-студэнтцы. Асабіста яму, лічыў ён, многа не трэба.

Непрыкметны, увесь засяроджаны ў сабе, ён крочыў па вуліцы горада, акідваючы цупкім позіркам прахожых і звыкла класіфікуючы іх: вось ідзе насустрач чалавек, схільны да німфаманіі, а вось жанчына з цэлым наборам хвароб: тут і дыябет, і істэрыя, і будучы інсульт; вось спяшаецца, размаўляючы з сабой, мужчына з азызлым тварам хворага на посталкагольны псіхоз, а вось пенсіянер з кіёчкам, які не ведае, што дажывае апошні год, а вось шукае недапалак звычайны бадзяга, які мусіць неўзабаве сканаць дзе-небудзь у падвале, а вось бацькі з хворай спадчыннасцю прагульваюць хлопчыка-даўнёнка...

5

Праз суткі Ірына Абуховіч зноў прайшла ў адчыненую браму клінікі і рушыла па дарожцы да празектуры. Некалькі хвілін яна блукала сярод карпусоў, звыкла страціўшы напрамак, і пачала азірацца, пакуль урэшце не знайшла свой стары арыенцір — паўзасохлую сасну. Яна скіравала ў яе бок.

Шолах лісцяў прымусіў яе ўздрыгнуць. На гэты раз пацукоў было двое. Адзін за адным яны слізганулі ў шэрай, напаўгнілой лістоце і прапалі з вачэй так імгненна, быццам іх і не было. Ірына Абуховіч сцепанула плячыма. Яна спусцілася па прыступках, адчыніла дзверы і ўвайшла ўнутр.

Фелікс сядзеў у крэсле ля сцяны і паліў цыгарэту. На каталках перад ім ляжалі трупы з накінутымі на іх бруднымі прасцірадламі. Гудзеў кампрэсар халадзільнай камеры. Як і раней, яе ахапіла пачуццё гідлівасці, змешанае са страхам.

— Я сёння спяшаюся, — сказала яна санітару. — Ёсць што-небудзь для мяне? Ты ж, пэўна, недарэмна выклікаў.

— А-а, прывет, — усміхнуўся ёй Фелікс. — Што, дыскамфортна, мадам? Даніну прынесла?

Ірына Абуховіч выцягнула з сумачкі двухсотграмовую бутэлечку са спіртам.

— Мо вып'еш за кампанію? — спытаў Фелікс.

— Не. Адпусці мяне хутчэй, — яна падышла бліжэй і працягнула санітару пусты пакет і спірт.

— Яшчэ не пачынаў, — сказаў Фелікс, — ды не мандражыруй ты так, я хутка.

Ён наліў сабе спірту, дадаў вады, выпіў, зацягнуўся цыгарэтай, кінуў убок недапалак і надзеў на рукі пальчаткі. Потым выхапіў з грудка бліскучых інструментаў скальпель. Фелікс падышоў да бліжняй каталкі і адкінуў прасцірадла, потым наблізіўся да другой, якая стаяла побач, і зрабіў тое ж.

— Маленькі ўступ, — звярнуўшыся да трупаў, працягваў піжоніцца Фелікс, — ён тычыцца жыцця. Так, так, мае бедныя ёрыкі, ха-ха. Зусім нядаўна я ведаў вас іншымі: увішнымі і ўдачлівымі. Але пра гэта забудзем, бо яно зараз неістотнае. Я хачу спытаць наступнае: ці задумваліся вы, мае маўклівыя слухачы, што такое жыццё? Наўрад. А жыццё, як казалі ў даўніну індзейцы, — гэта «лятучы цень, што плыве над травой, раствараючыся ў захадзе сонца». Так, цень, не больш. Яшчэ парася ў чэраве, а доўбня ўжо гатова, ха-ха.

І Фелікс паклікаў яе, каб падышла бліжэй.

— Зірні, якраз што табе трэба. Абодва маладыя, здаровыя. У мінулым, вядома. Толькі прывезлі. Зараз я іх крыху паказычу.

Ірына Абуховіч здранцвела глядзела перад сабой. Яна адразу пазнала абодвух: прыгожага цёмнавалосага хлопца з завушніцай у правым вуху і яго напарніка — з пераламаным баксёрскім носам. Гэта яны прыходзілі сюды зусім нядаўна, яна не магла памыліцца.

— Што з імі здарылася? — спытала яна чамусьці шэптам. — Яны трапілі ў аварыю?

— Звычайная разборка, я так думаю. — Фелікс узяўся за скальпель. — Падыдзі бліжэй, не бойся. Убачыш, колькі ў іх дзірак. Застрэлілі ўчора ў матэлі, калі яны выходзілі ад прастытутак. «Сэляві». Каўказцы быццам. Але сэрцы не пашкоджаны, тое, што табе і трэба, вышэйшы гатунак. Не якія там інфарктнікі. Шкада аддаваць, ха-ха...

Фелікс занёс скальпель над трупам цёмнавалосага з завушніцай і спрактыкавана зрабіў доўгі разрэз.

— Гэ-х, і казытну яго зараз!

— Я выйду пакуль, — сказала Ірына Абуховіч. — Пачакаю там, на двары. — Яна ўжо таропка ішла да выхаду.

— Ты толькі зірні, які мужчына! — рагатнуў ёй услед Фелікс. — Ну, не хочаш, не трэба. Пакет пакінь, слабачка!

Яна знайшла рэшткі лаўкі, села і запаліла. Вецер з шоргатам гнаў па дарожцы апалае лісце. З'явілася раптам сонца, кінула на яе рахманы, цёплы прамень і адразу ж знікла ў хмарах.

Неўзабаве пачаў паднімацца па прыступках Фелікс. Спачатку ўзнікла яго вузкая, яйкападобная галава, потым доўгае тулава, якое рабіў яшчэ больш доўгім брудны, шэры халат, потым ногі ў вузкіх нагавіцах і чорных чаравіках. У руках ён трымаў пакет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x