Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Забірайце, мадам. Што вы там, дарэчы, з імі робіце?

— Выдзяляем бялок.

— А замуж за мяне пайшла б? — задаў нечаканае пытанне Фелікс.

— Чаму ж не, — сказала Ірына Абуховіч. — Кінеш піць, дык жанчыны ўвогуле цябе на часткі пачнуць ірваць.

— Э, не. Памыляешся. Як толькі якой скажу, дзе працую, — адразу задні ход.

З пакетам у руцэ яна выйшла праз расхістаную браму клінікі і пайшла да аўтобуснага прыпынку. На ім гусцеў натоўп. З урыўкаў размоў, якія яна пачула, Ірына Абуховіч даведалася, што транспарт раптоўна спынілі, а цэнтральныя вуліцы горада заблакаваныя пастамі міліцыянтаў: чакалі прыезду нейкай важнай асобы з Расеі.

Яна падумала і пайшла дварамі, мінуючы развярэджаныя, даўно не прыбіраныя кантэйнеры са смеццем, скасавураныя альтанкі для аматараў даміно, дзіцячыя пляцоўкі з разламанымі драўлянымі лаўкамі і муляжамі ракет ды самалётаў, кволыя дрэўцы, якія ўвесь час ламалі, так і не даючы вырасці, зноў заходзіла ў падваротні і вузкія праходы паміж дамамі, стараючыся не губляць накірунку.

Усё часцей і часцей ёй сталі трапляцца дрэнна апранутыя, непаголеныя людзі з азызлымі мангалоіднымі тварамі, з нечакана вострымі, ацэньваючымі нядобрымі позіркамі. П'яны мужчына ў ватніку і зношаных салдацкіх ботах ляжаў ля аднаго з пад'ездаў. Побач, быццам не заўважаючы, стаялі купкамі некалькі чалавек, сярод іх жанчына з крывападцёкамі пад вачыма (так званы «сімптом акуляраў» — машынальна вызначыла Ірына Абуховіч), і палілі танныя цыгарэты.

— Пазыч грошай, прыгажуня, — нахабна звярнулася да яе жанчына з «сімптомам акуляраў», — а то на «шанэль нумар пяць» не хапае.

Не адказваючы, Ірына Абуховіч пайшла далей. Услед ёй прагучалі пагрозы і лаянка. Яна прайшла праз цёмную, засмечаную экскрэментамі арку і зноў выйшла на чарговы падворак. Тут гарэла невялічкае вогнішча, побач распальвалі такое ж. Над імі віселі ўжо металічныя, чорныя ад сажы, кацялкі. Бегалі брудныя, мурзатыя дзеці з нахабным бляскам у вачах. Ля сцяны, якая па ідэі архітэктара павінна была калісьці служыць летнім экранам для дэманстрацыі фільмаў, ля пакарэжаных лавак, на брудных матрацах ці то проста ляжалі, ці то спалі людзі.

Адразу некалькі жанчын акружылі Ірыну Абуховіч.

— Паваражу, шэравокая, — схапіла яе за рукаў старая з чорным зморшчаным тварам.

— Усю праўду скажу, — прапанавала другая.

— Пазалаці ручку, не шкадуй.

Раптам адзін з падлеткаў, прабягаючы побач, вырваў у яе з рук пакет і кінуўся прэч.

— Мяса! — закрычаў ён. — Тут — мяса!

У здранцвенні яна моўчкі пазірала, як бліснуў нож і кавалкі паляцелі ў кацялкі. Некаторыя мужчыны, якія падхапіліся з матрацаў, бралі кавалкі рукамі, рэзалі і прагна елі сырымі, мачаючы ў соль і скоса пазіраючы ў яе бок, нібы чакалі, што яна выцягне яшчэ што-небудзь і дасць ім.

Прыцямлівыя, касавурыя гэтыя позіркі напужалі яе больш за ўсё. Здранцвеўшы, прыціскаючы да сябе сумачку, яна адступала ад іх, не рызыкуючы павярнуцца спінай, пакуль урэшце не апынулася ў адлеглы. Тады заспяшалася і амаль подбегам пайшла на гук машын, трымаючыся падалей ад трупехлых задворкаў.

Некалькі разоў яна мусіла павярнуць, праходзіць праз двары, усе дамы былі на здзіўленне аднолькавыя, з пашарпанымі сценамі і выбітымі дзвярыма пад'ездаў, што зеўралі пустатой, з засыпанай смеццем зямлёй пад вокнамі з тэлефонамі-аўтаматамі без слухавак, і Ірына Абуховіч урэшце зразумела, што заблудзілася, нібы ў лесе. Тады яна пайшла проста наўздагад і неўзабаве выйшла на быццам знаёмую вуліцу, прайшла яшчэ крыху, павярнула, раптам апынуўшыся перад расчыненай брамай, і — знерухомела. Гэта была клініка.

Фелікс стаяў на дарожцы ўжо ў плашчы, шыракаполым стэтсанаўскім капелюшы і ўсміхаўся.

Зноў пачынаўся дождж.

1996

Псеўда

Частка першая. КАМЕННЕ

Яго ўжо двойчы збівалі і рабавалі, калі ён абыходзіў свой участак, і ў падсвядомасці лекара замацавалася пачуццё перасцярогі. Таму ён нерашуча наблізіўся да цёмнага правалу пад'езда і спачатку прыслухаўся.

Сутонела. З лісцяў кволага клёна на яго сцякалі халодныя кроплі. Участковы тэрапеўт Юльян Сарока зайшоў у пад'езд. Ліфт не працаваў, і ён пачаў узнімацца наверх пешшу. На вузкай забруджанай лесвічнай пляцоўцы не было святла, і ён пашкадаваў, што не захапіў электрычнага ліхтарыка. Праз некалькі хвілін ён зблытаўся ў вылічэнні паверхаў, намацаў сярнічкі, потым выцягнуў адну і чыркнуў аб карабок. Агеньчык асвятліў нумар кватэры, перад якой ён стаяў, і твар самога лекара. Гэта быў звычайны, без асобых прыкмет твар мужчыны, які перайшоў сярэдні ўзрост, — спакойны і засяроджаны, з роўным носам, шэрымі вачыма і ўпалымі шчокамі ў чырвоных прожылках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x