Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можа, ты і порткі здымеш? Трэба ж паказаць, што ў цябе там і чаму не працуе.

— Не трэба, — усміхнуўся Марка Валынец. — Вось, няхай з'есць перад усім хаця б гэта, — ён выцягнуў з кішэні звычайны стручок перцу і працягнуў Ігару.

— І ўсё? — спытаў той з недаверам, але перац узяў.

— Не зусім, — сказаў Марка Валынец. — Вам трэба не толькі сродак медытатыўнай абароны, але і канцэнтратыўнай. Гэта тое, што я вам раней раіў. Жывіце, не задумваючыся над прычынай, не паглыбляйце працэс. Памятайце, што тады аніякі вядзьмак нічога вам не зробіць, не праб'е ваша біяполе, а значыць, і вас. Ну, прыкладам, ён варожыць, каб вас сурочыць, а вы рагочаце на капусніку ці ў мясцовым кінатэатры... Не бойцеся.

— А калі не падзейнічае? — спытаў Ігар.

— Вось мой тэлефон, — Марка Валынец напісаў на паперцы лічбы. — Пазваніце. Але, я ўпэўнены, у гэтым не будзе патрэбы.

Малады чалавек, які назваў сябе Ігарам, уключыў святло ў кабіне, павярнуўся ўсім тулавам, узяў паперку і зірнуў зблізу ў твар вандроўніку. Вочы іх сустрэліся.

Марка Валынец убачыў амаль жаноцкіх рысаў твар, на якім тым не менш чыталася істэрычная жорсткасць, шырокі рот і слабы, зрэзаны падбародак, неспакойныя карыя вочы, вострыя вушы драпежніка.

Раптам твар нібы адслаіўся, паплыў, і замест яго з'явілася жоўта-сіняя азызлая маска, зблытаныя валасы, вочы ашклянела глядзелі ў неба...

— Мне трэба выйсці, — сказаў Марка Валынец, — спыніце машыну!

Ён раптам адчуў небяспеку. Гэта неспадзявана даў сябе знаць рэдкі дар прадбачання, якім валодаў яго дзед, магчыма, прапрадзед, яшчэ хто з далёкіх продкаў. Небяспека была не для яго, а для гэтых маладых людзей — ён быў упэўнены.

— Хіба вам не ў Менск? — спытаў Ігар.

— Не. Я выйду тут. Так трэба. Вунь пераезд, за ім шаша. Вы знойдзеце дарогу самі, без мяне. Але я вам параю быць вельмі асцярожнымі.

— Ну, нагані яшчэ і жуды, — сказаў Стас і спыніў машыну. — Вылазь, трусазнаўца.

— Дайце адрас усё-такі, — папрасіў Ігар. — Я запішу. Вы кажаце, што я стану здаровым. А калі не?

— Баюся, што ён вам не спатрэбіцца, — сказаў, вылазячы, Марка Валынец. — Вы рызыкуеце хутка памерці. Магчыма, абодва. Змяніце абставіны, шлях. Вы ў небяспецы, і гэта вельмі сур'ёзна.

— Жадаю і табе шчасліва дабрацца да сваёй роднай псіхушкі, — злосна буркнуў Стас. — Раскаркаўся, убогі...

— Хвіліну, — расчыніў дзверцы кабіны Ігар. — А што, уласна кажучы, з намі здарыцца, таварыш шаман?

Марка Валынец падумаў некалькі секунд, матор працаваў, і ўрэшце сказаў тое, што прамільгнула ў падсвядомасці:

— Вас з'ядуць канібалы.

Маладыя хлопцы ў машыне зарагаталі.

— Бывай, блажэнны! Пакуль, юрод!

Матор рыкнуў на поўную моц, і машына сарвалася з месца.

* * *

— Вас з'ядуць канібалы... — перадражніў Стас і зноў фыркнуў ад смеху. — Ха-ха-ха! Мужычок «закручаны» да ўпору. А гаварыў складна, я б сказаў, язык добра падмазаны. Я і слоў падобных ніколі не чуў. Яшчэ накаркаў чаго.

— Час такі, — сказаў Ігар. Ён быццам павесялеў. — Цьмяны і смутны. У такі час з'яўляюцца юроды, празорцы, ведзьмакі і экстрасенсы. А таксама шмат танных прыгожанькіх дзевачак. Галоўнае — ты чуў? Не баяцца! Едзем у матэль! Я праверу яго метад. І вып'ем чаго-небудзь.

— Псіх. Ён. І ты таксама. Усе ненармальныя. Добра, едзем. Я хачу выпіць.

Абодва запалілі. Машына ўжо вырвалася на шашу і імчала ў бок горада.

— Наш кантэйнер, пэўна, ужо ляціць высока ў небе, — сказаў Ігар. — Трэба і чарговы збіраць.

— Так. Няблага крутануліся. Але варта быць больш абачлівымі: ганарлівы на кані выязджае, а вяртаецца пешкам. Чуў такую прымаўку? Гэта клініка — не наша паляна.

— Ты хоць ведаеш, хто на ёй пасвіцца?

— Каўказцы. Гэтыя «залётныя» на ўсё гатовыя. Яны ж сюды едуць, каб там у сябе ў акопы не ісці. Ваяваць хоча не кожны. За тое ім адсюль трэба грошы на сваю радзіму гнаць, зброю, інакш іхняя радня там у распыл пойдзе. Яны ж там як закладнікі, вось чаму тут гэтыя і лютуюць.

— А Фелікс можа стукнуць?

— Каму? Ім? Няма аніякай выгады. Якая яму розніца, хто плоціць? Дый з патолагаанатамам трэба дзяліцца. Усё па ланцугу павязана.

— Я б не застаўся там, дзе ён працуе, і на хвіліну нават за пяцьсот баксаў, — сказаў Ігар. — У мяне б нервовая сістэма не вытрымала сярод жмуроў.

— Пэўна, тады і з жонкай заклініла б, — хіхікнуў Стас. — Ніякі вядзьмак не даў бы рады. Г-эх, інвалідзік ты наш...

— Там яшчэ, як ты ведаеш, жанчына ходзіць раз-два на месяц, — сказаў Ігар. — На халяву. Фелікс аддае ёй толькі сэрцы. Мужчынскія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x