Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі два, — сказаў ён, усміхаючыся, і забраў у яе бутэлечку са спіртам. — За «падагрэў» дзякуй.

Жанчына нерашуча запярэчыла:

— Але ж два — мала. Трэба хаця б чатыры.

— Ну, за грошы не купіш, — далікатна рагатнуў Фелікс, -пазвані заўтра, пазаўтра — прыйдзеш і забярэш. А пакуль — няма.

— Мне так далёка дабірацца.

— Ты ў нас маладая, прыгожая, — фамільярнічаў Фелікс, — па дарозе з кім-небудзь пазнаёмішся. Замуж выйшла?

— Не бяруць.

Фелікс падміргнуў ёй, і жанчына з пакетам у руках таропка выйшла наверх.

Шэры, хмарны дзень нагадваў прыцемкі. У твар ёй дыхнула прахалодай восеньская імжа. Яна набрала ў грудзі паветра і разам, нібы пасля хуткага бегу, выдыхнула яго, накінула на галаву капюшон курткі і рушыла ў напрамку да брамы.

Аўтобусы ў апошні час амаль не хадзілі, і яна пайшла пешшу, міжволі пераварваючы інфармацыю. Двое на іншамарцы забралі і павезлі ў кантэйнеры, напэўна, тое ж, што і яна. Магчыма, ныркі, лёгкія, печань, вочы, якія іншыя часткі цела, косткі. Фелікс даў ёй толькі два сэрцы, а дамова была на пяць, ну хаця б на чатыры. Ірына Абуховіч адчула, як яе ахоплівае туга. Гэтае пачуццё заўсёды з'яўлялася ў ёй, калі яна сустракалася з няшчырасцю, маной ці іншымі чалавечымі заганамі.

Ірына Абуховіч працавала навуковым супрацоўнікам у інстытуце біяарганічнай хіміі, дзе па дамове з замежнай фірмай цяпер імкнуліся стварыць дыягнастычную сістэму для вызначэння ранняй стадыі лейкозу. Дзеля гэтай мэты ў лабараторыі бялковай хіміі выдзялялі ферытын. Менавіта ў чалавечых сэрцах утрымлівалася яго больш за ўсё. Сэрцы спачатку рэзалі на дробныя кавалкі, потым праганялі праз звычайную мясарубку, перамолвалі на міксеры і ставілі на экстракцыю. Калі бялок пераходзіў у раствор, адтуль выдзялялі ферытын. Іх лабараторыі патрэбны былі пяць-шэсць добрых сэрцаў штомесяц. Не бралі толькі тых, што пасля інфаркту, а таксама з трупаў старых і жанчын (у клетках апошніх ферытыну ўтрымлівалася зусім мала).

Яна ўжо даўно здагадвалася, што ідзе буйны крадзеж людскіх касцей, вантробаў, нырак і іншых частак цела. Усё гэта каштуе за мяжой вельмі дорага. Фірмам за пастаўкі ўсяго гэтага ў шпіталі плацяць велізарныя грошы. Яна ведала, што без згоды сваякоў забаронена аддзяляць з трупаў часткі, але гэта ігнаруецца, і «свежыя» трупы адразу рабуюцца. Вантробы выкрадаюцца, а целы набіваюць рознымі лахманамі і зашываюць. Ніхто з радні, сваякоў не будзе потым правяраць. Дзеля гэтага трэба зноў разразаць труп, але на такое ніхто, вядома, не йдзе. Ды ніхто толкам нічога й не ведае. Не анатаміруюць старых, якія памерлі дома, астатніх — усіх. Нельга рэзаць толькі чэрап і мазгі — гэта робіць са спецыяльнага дазволу патолагаанатам, а не санітар.

Жанчына ішла далей, раздумваючы. Яна ўжо выбралася на вуліцу, клініка і флігелёк празектуры засталіся далёка ззаду, але гнятлівае пачуццё не пакідала Ірыну Абуховіч. Да таго ж ёй усё яшчэ мроіўся пах таго месца, адкуль яна выйшла, — пах тлену і гніення.

Большасць крамаў, паблізу якіх яна ішла, былі зачыненыя. Бадзягі, па звычцы, туляліся каля іх, спадзеючыся атрымаць што-небудзь ад прахожых. Ірына Абуховіч спынілася каля бруднай люстраной вітрыны. На яе глядзела яна сама — маладая звычайная жанчына, русявая, з простым тварам, сціпла апранутая, вось толькі акуляры сведчылі пра далучанасць да сярэдняга класу белых каўнерыкаў.

Старая жабрачка, што стаяла непадалёку, спакваля наблізілася да яе, не гледзячы ў твар, працягнула руку, схіліўшы голаў, і Ірына Абуховіч раскрыла сумачку, таропка сунула ёй нейкую папяровую драбнату.

Яна пайшла далей, каб да канца працоўнага дня яшчэ паспець у сваю лабараторыю, пакласці ў халадзільнік пакет і зрабіць тое-сёе з аналізаў.

Калі папраўдзе, то ў глыбіні душы яна ўжо не верыла ў тое, што іх намаганні дадуць нешта істотнае. Няма сродкаў. Дарэчы, раптам нагадалася ёй, раней яны таксама вялі некалькі праектаў, якія нічога не далі. Хаця б тую ж справу з дэльфінамі, якая праходзіла ў іх праз першы аддзел, была засакрэчана і да якой спачатку далучылі Марку Валынца.

У той час Масква цікавілася перспектывай скарыстання дэльфінаў у якасці дастаўшчыкаў мін, каб узрываць баявыя караблі ці субмарыны патэнцыяльнага праціўніка. Але дэльфіны — разумныя істоты і не хацелі ўзрывацца. Тады ім рабілі лабатамію, але пасля яе рэзка зніжаліся разумовыя здольнасці істот. З'явілася і яшчэ адна перашкода: цяжарныя самкі дэльфінаў таксама ўпарта не паддаваліся дрэсіроўцы, а ў замкнёнай і абмежаванай прасторы выкідвалі дзіцянятаў і гінулі самі. Вызначыць жа ў дэльфінаў цяжарнасць было надзвычай цяжка і складана: патрэбна была спецыяльная сываратка, якую і мусіў вырабляць іх інстытут. Кроў дэльфінаў прывозілі ў кантэйнерах аж з Севастопаля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x