Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзіным чалавекам, які не захацеў займацца тады гэтай справай, быў старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат навук Марка Валынец. Ён не толькі адмовіўся, але і здолеў неяк прапіхнуць у сталічным навуковым часопісе адпаведны рызыкоўны артыкул, дзе паўнамёкамі аб'явіў усю гэту справу бязглуздзіцай. Валынцу, вядома, не даравалі. Яго працы забаранілі, самога неўзабаве панізілі ў пасадзе, а потым ён увогуле знік, і ніхто не ведаў куды. Нейкі час гаварылі пра яго быццам бы неардынарныя здольнасці ў галіне парапсіхалогіі, якія ў яго праявіліся, пра яго сяброўства з вядомым менскім псіхолагам і філосафам Зайцавым, а потым забыліся, як звычайна забываюцца на большасць тых, хто знікае са штодзённых спраў і не трапляецца на вочы.

3

Марка Валынец ішоў па лясной дарозе з рукзаком за спінай. Рукзак быў лёгкі: у ім былі сухія карэнні, чага, некалькі відаў зёлак — усё, што ён сабраў.

Сутонела. Неба было хмарнае, часам імжэла. Лес шумеў у вершалінах дрэў. На вузкай і пакручастай лясной дарозе было пуста. Цемра імкліва запаўняла ўсё навокал. Урэшце стала зусім цёмна.

Як ён вызначыў — трапляючы ў сітуацыю, якую сенсорна нельга спрагназаваць, звычайны сучасны чалавек пачынае адчуваць беспадстаўны страх. Ён, па сутнасці, не ўмее баяцца. Ідэальнай эксперыментальнай сітуацыяй, якая б мадэлявала глыбокі страх, быў якраз адзінокі шпацыр у глухім лесе ноччу, пажадана восенню, калі на небе няма ні месяца, ні зорак і дзьме вецер. Такая сітуацыя, лічыў Марка Валынец, дазваляе дасягнуць сапраўднага беспадстаўнага страху, паколькі ў прыгарадным лесе амаль няма буйных драпежнікаў, якія могуць на цябе напасці, — мядзведзяў ці ваўкоў, а злачынцы ў гэты час ціснуцца якраз бліжэй да сваіх ахвяраў — да людзей — і аддаюць перавагу больш камфортнаму наваколлю.

Марка Валынец вучыўся карыстацца энергіяй страху. Задача заключалася ў тым, каб лакалізаваць яго ў межах энергетыкі і пераўтварыць у рэакцыю, якой можна кіраваць.

Ліхтарыка ў Марка Валынца не было, але вочы паступова адаптаваліся да змроку, і гэта дазваляла яму няспешна ісці па дарозе, прыслухоўваючыся да падсвядомых рэакцый арганізма. Нібы збоку, ён назіраў за тым, як яго ўспрыняцце і паводзіны здымаюцца з «аўтапілота» і перадаюцца на «ручное кіраванне» і з'яўляецца звыклая неабходнасць быць гатовым адразу да ўсяго. Стан цела, думаў ён, якое рыхтуецца да любога ўздзеяння, да любой сітуацыі, — і ёсць страх, які ён зараз адчувае. Па меры таго як на вандроўніка ўсё больш ціснулі цемра і адзінота, яны «ўзворвалі» самыя глыбінныя пласты яго псіхікі. Розум рыхтаваў цела да горшага, і неабходна было дамагчыся станоўчых вынікаў у гэтым накірунку ад самога інтэлекту, яго згоды на тое, што адбудзецца. Калі ж розум даваў такую згоду і перапыняў «бой з ценем», то гэта форма супольнасці цела і розуму нечакана давала рэзкія эмацыянальныя ды гарманальныя выкіды. Ён адчуваў вялікі прыліў энергіі і амаль такі ж спад напругі — быццам з плеч звальвалася гара, адсюль, пэўна, і адпаведны выраз, думаў Марка Валынец.

Ён планаваў ісці па дарозе доўга, пакуль не выйдзе да якой станцыі, ці да той пары, калі развіднее, а потым ехаць у Менск.

Так ён ішоў, згубіўшы адчуванні часу і прасторы, інстынктыўна адхіляючы голаў ад галінак і цалкам зліваючыся з цемрай, што акружала яго шчыльнай і вязкай масай.

Раптам гук працуючага матора і далёкае святло фар за спінай прымусілі яго саступіць з дарогі. І хаця розум замітусіўся, забунтаваў і звыкла параіў схавацца ў цемнаце за дрэвамі, прапусціць машыну, якая набліжалася, ён спыніўся і стаў чакаць.

Магутны «БМВ», распырскаўшы лужыну, параўняўся з ім і спыніўся. Таніраванае шкло кабіны пасунулася ўніз, і Марка Валынец убачыў у святле прыбораў маладога чалавека гадоў трыццаці, цёмнавалосага, з тонкімі рысамі твару, з завушніцай.

— Бацька, нам на асфальт трэба, і хутчэй, — сказаў той, — хацелі з аэрапорта шлях скараціць, а ўляпаліся ды блукаем.

— Гэта даволі проста, — патлумачыў Марка Валынец. — Павернеце неўзабаве ўправа, хвілін праз дзесяць язды павінен быць пераезд праз чыгунку. А там і шаша блізка.

Побач з тым, хто пытаў пра дарогу, узнікла галава вадзіцеля — светлавалосага, з кароткай стрыжкай і пераламаным носам баксёра.

— Сядай, ты нам шлях пакажаш. Калі не баішся, вядома. А то ноч, лес...

— Я не баюся.

Марка Валынец сеў на задняе сядзенне.

— Самы кароткі шлях той, што правераны, — сказаў ён з ветлівасці.

— Не вумнічай, стары, — перабіў яго бландзін, што вёў машыну. — Ноч, а ты адзін на дарозе, ды яшчэ ў лесе. Чаму дома не сядзіцца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x