Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей быў подпіс незнаёмага яму Джэймса Боўэла, начальніка аддзела знешніх адносін.

Консул падумаў над лістом, ён нешта ўспамінаў пра нейкую маладую жанчыну, якая год таму, так, быццам год назад, спешна афармляла дакументы на выезд. У яе былі нейкія прывілеі, урэшце, ён не здолеў успомніць.

Консул адклаў ліст памочніку і даручыў разабрацца. Праз тыдзень ён сам сеў за камп'ютэр і надрукаваў наступнае:

«...Джэймсу Боўэлу

Паведамляем на ваша запытанне, што, як нам удалося даведацца, народжаная Ніна Меляшкевіч, па мужу Вайтовіч, была знойдзена забітай у сябе дома пры нявысветленых абставінах у кастрычніку 1995 года. Кім з'яўляецца жанчына, якая выдае сябе за Ніну Вайтовіч, вам давядзецца высветліць. Шчыра спачуваем сенатару Кертысу. Дадзеныя ідэнтыфікацыі прыкладаюцца...»

Ён падпісаўся, уклаў ліст у канверт і заклеіў.

* * *

Рыфму, яе ж Ніну Вайтовіч, яе ж Паліну Бурцаву, дэпартавалі ў Беларусь праз тры месяцы службай Інтэрпола. Пад цяжарам доказаў яна прызналася ўва ўсім. Суд прысудзіў яе да дванаццаці год пазбаўлення волі. Гэта было ўжо другое яе зняволенне.

Свой другі тэрмін Рыфма адбывала ў жаночым лагеры пад Гомелем. На зоне яе не любілі. Праз год яна засілілася ноччу ў сваім бараку.

Збіральнік страху

1

Раніца апошнім часам усё часцей прыгнятала яго сваёй беспрасветнасцю. І цяпер у небе беглі хмары ды імжыла. У гэты сумны малюнак звыкла ўпісваліся шэрыя, уціснутыя ў асфальт дрэвы, што ліхаманкава скідвалі з сябе напаўгнілое лісце, ды брудныя галубы ля сметніцаў. Ішло на познюю восень.

З пустым рукзаком за спінай Марка Валынец, былы навуковец, а цяпер беспрацоўны, рухаўся ў чалавечым патоку прывакзальнага пляца. Чыста механічна ён выхопліваў позіркам і вызначаў постаці і твары сустрэчных: вось едуць на лецішча, каб прыбрацца да зімы, пенсіянеры; спяшаюцца рабочыя ў ватоўках і танных вязаных шапках; асобна збіліся ў гурт чаўночнікі на Расею; паліць першую ранішнюю цыгарэту вакзальная прастытутка, віруе натоўп цыганак, гарэзуюць студэнты, зліваецца з шэрай плынню непрыкметны і такі ж шэры злодзей, пакутуе ад смагі п'янчуга, адбывае дзяжурства малады міліцыянт, гергечуць па-свойму гандляры-каўказцы, з жывёльнай цярплівасцю сядзіць на прыступках жабрак, шэпчуцца некалькі яўных гомасексуалістаў, кідаецца з боку ў бок вар'ят і — бамжы. Паўсюль. Ніколі раней ён не бачыў столькі бадзяг, жабракоў і ўсялякай набрыдзі на дарогах, у цягніках, у крамах, метро, падземных пераходах, у парках, скверах і на вакзалах.

Хаця былы навуковец Марка Валынец яшчэ не дасягнуў пяцідзесяці, у мінулым меў абароненую навуковую ступень, не запіваў і не апускаўся, — знешне ён сам нагадваў бадзягу. Аброслы сівой шчэццю падбародак, шырокі, у зморшчынах, лоб ды нізка насунутая пакамечаная бейсбольная кепка надавалі яму змрочны выгляд. Выцвілыя джынсы, зношаныя красоўкі на нагах ды брызентавая штармоўка толькі ўзмацнялі такое ўражанне.

Ён прамінуў аўтобусны прыпынак за прывакзальным скверам і мусіў ужо спусціцца ўніз праз пераход да касаў, як яго вочы раптам выскубнулі з натоўпу твар маладой жанчыны. Жанчына была светлавалосая, з кароткай стрыжкай, апранутая ў шэрую куртку з непрамакальнай тканіны, у высокіх карычневых чаравіках. Круглыя акуляры надавалі яе маладому твару безабаронны выгляд. Жанчына была знаёмая па мінулым — тут пачуццё ніколі не падманвала яго, дый увогуле ён меў абвостраную зрокавую памяць.

Марка Валынец пазбягаў сустрэч з былымі знаёмымі. Не любіў роспытаў, спачуванняў, няшчырасці — ён быў заняты іншым, лічыў, што выпаў з той абоймы назаўсёды, і таму хацеў аднаго: каб яго пакінулі ў спакоі. Але калі-нікалі яго пазнавалі ў твар, і тады яму ніяк не выпадала выкруціцца. Так і цяпер.

— Я вас памятаю, — сказала, павітаўшыся, жанчына. — Вы — Марка Валынец. Калі я прыйшла ў інстытут, то праз паўгода вас... вы раптам зніклі. Усе пра гэта толькі і гаварылі. Вы мяне пазналі?

— Не, — зманіў Марка Валынец.

Ён памкнуўся ісці далей, але ў жанчыны была прыемная і даверлівая ўсмешка. Яна нібы выпраменьвала дабрыню, і ён спыніўся. Што ж, няхай зірне на яго зблізу — пэўна, хутка страціць цікавасць. У яго было яшчэ крыху часу ў запасе.

— Мяне завуць Ірына Абуховіч, — сказала жанчына.

Марка Валынец моўчкі глядзеў ёй у твар, вывучаючы.

— Тую сываратку мы так і не атрымалі. Распрацоўка была тупіковая. Вы мелі рацыю, калі папярэджвалі.

— Я даўно адышоў ад афіцыйнай навукі. Яна мяне больш не хвалюе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x