Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Падабаўся! — фыркнуў мужчына. — Упэўнены, што з'явіся я хвілін на дваццаць раней, дык і «сеанс яшчэ б злавіў». Трахалася з ім?

— А ты што, раўнуеш?

— Глохні. Трэба ліняць.

— Вось правы на ваджэнне, дакументы. Нават асабістая пячатка. Ключы ад тачкі. Едзем. На гэтай дарозе спакойна. Цяпер ты будзеш Рыгор Вайтовіч.

— Яны ж спыняць і на фотаздымак могуць зірнуць. Ты ж казала, зялёныя ў яго з сабой. Г-эх, баба...

— Ціха. Ты хацеў рызыкнуць? Дык рабі так, як я кажу. Тачку возьмеш сабе. Ахвярую.

— Куды яе, коцаную [8] Коцаную — мечаную (блатн.). , дзяваць? — спытаў Чорны, але ўжо больш лагодна.

— Азерам [9] Азеры — азербайджанцы, якія займаюцца крадзяжом аўто ў Менску. спіхнеш. Яшчэ штук пяць атрымаеш.

Праз некалькі хвілін «мерседэс» з мужчынам за рулём і дзяўчынай побач імчаў па лясной гравійцы ў напрамку шашы.

Горад сустрэў іх агнямі вулічных ліхтароў. Сутонела. Чорны спыніў машыну метраў за трыста ад таго дома, дзе жыў Вайтовіч, выключыў запальванне і агледзеўся па баках.

— Цяпер слухай. — Рыфма выкінула за акно чарговы недакурак. — Вось яго ключы ад кватэры. Там падвойныя дзверы. Знешнія аббіты стальным лістом. Пойдзеш і адчыніш. Яна не запірае дзверы на завалу. Калі запёрта, то ціха назад і да мяне. Мне яна адчыніць.

— Хто — яна? Там нехта яшчэ?

— Так. Жанчына, яго жонка. Яе — трэба таксама. Ідзі. Я — праз дзесяць хвілін.

— Гэта ўжо занадта, — сказаў Чорны. — А калі там яшчэ хто ёсць?

— Няма. Яна сядзіць адна і глядзіць тэлевізар і не пачуе, як ты будзеш адпіраць. Пяты паверх, дзвесце дзесятая.

— Чаму б табе не пайсці разам са мной?

— Не. Не магу на гэта глядзець.

— Тады так: з дваццаці штук — дванаццаць мае. І «мерс» таксама. Мачыць дваіх у адзін дзень — гэта небяспечна, прыкмета дрэнная. Інакш — ідзі сама.

— Згода. Толькі хутчэй. І прычыні другія дзверы за сабой. Толькі другія: каб хто іншы раптам не зайшоў. Я пастукаю пяць разоў. Вось так, — яна пастукала па шкле кабіны.

Чорны брыдка вылаяўся і пайшоў.

Яна зірнула на гадзіннік і выцягнула з пачка чарговую цыгарэту. «Калі цыгарэта скончыцца, я рушу таксама», — падумала дзяўчына па мянушцы Рыфма.

У пад'ездзе было цёмна і пуста. У ліфце яна ўздымалася адна і на пятым паверсе выйшла. Слабае святло лямпачкі асвятляла пляцоўку. Рыфма падышла да дзвярэй дзвесце дзесятай і пацягнула іх на сябе. Дзверы былі адчынены. Яна адразу пастукала, як было абумоўлена: тук-тук, тук-тук-тук.

Дзверы адчыніў Чорны. Яна ўвайшла і прычыніла іх на завалу. У кватэры гарэла святло, працаваў тэлевізар, але крэсла і столік былі перакулены.

— Дзе? — спытала яна.

— У ваннай. Можаш зірнуць. Зроблена начыста, — сказаў Чорны і злосна дадаў: — Бабкі дзе, рыж'ё [10] Рыж'ё — золата (блатн.). ? Паказвай!

Рыфма прыпаліла цыгарэту. Рукі яе ўздрыгвалі. Потым, не спяшаючыся, выцягнула з сумачкі ключы. Гэта былі ключы Вайтовіча ад секрэтэра. Яна была тут раней некалькі разоў, калі давала ўрокі гаспадыні, і добра тады ўсё агледзела. Тры дні таму яна вырашыла ўжо, што бізнесовец Вайтовіч «пусты» і яе задума бессэнсоўная, але ён так нечакана прагаварыўся — шчырак — ён і ёсць шчырак. Яна адчувала, што ён не мог ёй хлусіць, і потым, потым цяпер ёй патрэбны былі не толькі грошы.

Рыфма ўставіла ключ, павярнула яго і адчыніла секрэтэр. Чорны адпіхнуў яе. У секрэтэры пачкамі ляжалі грошы. Ён надарваў адзін, пачаў ліхаманкава лічыць.

— Сто штук «зялёных»! — ахнуў ён. — Ну і куш! Ніколі б не падумаў...

Ён таропка згроб грошы ў спартыўную сумку.

— Ліняем!

— Чакай.

Рыфма шукала сваё. Урэшце знайшла. Усе паперы забітай гаспадыні, дакументы ляжалі разам у яе пісьмовым століку. Рыфма перагарнула паперы: так, тут было ўсё — яна спешна прабегла вачыма тэксты па-ангельску. У любы час у бліжэйшыя тры месяцы трэба было толькі звярнуцца ў консульства і заказаць білет на самалёт.

— Давай хутчэй, што ты корпаешся?! — прыкрыкнуў Чорны. — Няма тут больш нічога!

— Не. Павінны быць упрыгожанні, аздобы, золата, ствол, урэшце. Ён казаў, што ў яго тут ёсць зброя.

Чорны задумаўся на імгненне.

— Няма часу шукаць. Ідзём. Я тут збольшага ўсё агледзеў.

— Шукай.

— Ты што, пугачоўкі [11] Пугачоўка — пагоня за злачынцам, які ўцякае ад пераследнікаў (блатн.). хочаш? — зашыпеў раптам Чорны. — Хутчэй адсюль! Ты бачыла той ствол? Можа, газавы, дзярмо?

— Маўчы. Хвіліну.

Рыфма падняла з падлогі акуляры гаспадыні, надзела, падышла да люстэрка, зірнула на сябе. Потым знайшла бар, выцягнула адтуль бутэльку гарэлкі, узяла дзве шклянкі і разліла: у адну амаль даверху, у другую — палавіну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x