Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вайтовіч дастаў партманет і выцягнуў даведкі:

— Запоўніце і аднясіце ў дэканат.

— Дзякую. Потым.

— Дык наша дамова дзейнічае зноў?

— Мая і вашай жонкі, — сказала яна па-ангельску.

— Можа, вы і мне дасцё некалькі ўрокаў? — спытаў ён. — Ну, хоць бы адзін!

— Можа, і дам. Адзін, — загадкава ўсміхнулася Паліна.

— Куды вас адвезці? — пацікавіўся між тым Вайтовіч. — Дзе вы жывяце?

Ён уключыў запальванне і краем вока ўбачыў, як яна ўзяла томік Хлебнікава, прачытала назву.

— У інтэрнаце, я ж студэнтка. Але зараз туды я не паеду.

— Я пакуль і не прапаную. Увогуле, — пачаў наступ Вайтовіч, — у мяне з'явілася адна простая ідэя. Вы есці хочаце? Я хачу. Тут паблізу ёсць адна гасцініца, дзе прыстойны рэстаранчык. Там добра кормяць. Пасядзім, пагаворым. Я прачытаў кніжку. Цікава.

— Не заходзьце, як кажуць, з поўначы, спадар Рыгор. Як толькі мы паабедаем, вы прапануеце мне яшчэ адну больш простую ідэю: зайсці з вамі ў адзін з нумароў. Адпачнуць. У вас жа там знаёмы дырэктар, адміністратар ці яшчэ хто. Так?

— Так, — раптам сказаў праўду бізнесовец Вайтовіч. — Вы мне падабаецеся. Вельмі.

— Настолькі, што вы гатовы заплаціць? Так?

— Не, — сказаў Вайтовіч. — Вось гэтага я б не хацеў. Не ў сэнсе таго, што мне грошай шкада. У мяне іх зашмат, вы нават не паверыце. — Ён упершыню ўбачыў, як яна зацікаўлена павярнулася да яго і зірнула прама ў твар сваімі бурштынавымі вачыма. — Справа не ў гэтым. Я б хацеў, каб вы паставіліся да мяне, як да...

— Як да палюбоўніка?

— Няхай сабе і так.

Вайтовіч вёў сваю заляпаную граззю іншамарку як мага марудней. Ззаду ўжо двойчы незадаволена сігналілі і абганялі яго аўтамашыны.

— У вас на твары румянец, як у парасяці, — раптам сказала студэнтка Паліна.

— Я добра загараю, але ў мяне не было часу, я зарабляў грошы, — сказаў бізнесовец Вайтовіч.

— Думаеце, калі ў вас у банку ляжаць штук дваццаць баксаў, дык вы і ўсё і ўсіх можаце купіць?

Вайтовіч фыркнуў.

— Вы памыліліся лічбай, — заўважыў ён. — І хто зараз трымае грошы ў банку? Яны павінны ці ляжаць дома, ці круціцца: накручваць новыя грошы.

— Я вам раней казала, што ў мяне дрэнна з нервовай сістэмай, — сказала студэнтка Паліна. — Я хачу ў вёску. У мяне ёсць на прыкмеце адно такое мястэчка, дзе можна схавацца. Спакой, лес, рака, адзінота. Магчыма, на нейкі час патрэбна «жизнь без смысла, сны, мечты, печали». Гэта з Рыльке. А вы пра грошы.

— Дык паехалі ў ваша мястэчка, — прапанаваў бізнесовец Вайтовіч.

— Не. Яно далекавата адсюль. Спыніцеся. Я выйду.

— Вы мяне дрэнна зразумелі, — сказаў Вайтовіч. — Не хочаце ў рэстаран? Не трэба. Давайце паедзем за горад. Зробім невялічкі ўік-энд. Я толькі забягу і куплю паесці. Чаго-небудзь вартага. Што вы ніколі яшчэ не елі?

— Ананасы.

— Зробім. І шампанскага.

Яна задумалася на некалькі секунд, а потым сказала:

— Няхай так. Спачатку я выйду і патэлефаную. Мне трэба. А вы пойдзеце па ананасы. Ну, а потым мы паедзем, але туды, куды я захачу. Згода?

— Куды?

— Я ведаю тут адно месца. Невялічкае возера. Кіламетраў дваццаць за горадам. Мы ездзілі туды неяк на выхадныя. Там ціха і вада чыстая.

— Хто гэта — мы? — машынальна спытаў Вайтовіч, шукаючы вачыма бліжэйшы гастраном ці рэстаран і месца, каб прыпаркавацца.

— Студэнты.

Вайтовіч перавёў свой «мерс» у крайні правы рад і затармазіў.

— Рэстаран, — сказаў ён. — Я атаваруся, а вы можаце тэлефанаваць. У фае ёсць тэлефон. Вось, дайце даляр швейцару.

Хвілін праз пятнаццаць Вайтовіч вярнуўся з пакетам у руках. Паліна сядзела ўжо ў машыне і моўчкі паліла цыгарэту. Вайтовіч паклаў пакет на задняе сядзенне. З самага яго верху выторкваліся дзве срэбныя галоўкі бутэлек шампанскага.

— У мяне толькі адна ўмова, — сказала студэнтка Паліна.

— Якая?

— Я сама вырашу — плаціць вам натурай ці не.

Паўза.

Бізнесовец Вайтовіч уключыў запальванне, і яго «мерседэс» імкліва рвануў з месца. Потым Вайтовіч дастаў складзеную ў некалькі разоў мапу і аддаў Паліне.

— Хоць вы, можа, і так ведаеце дарогу, — сказаў ён.

— Ведаю.

— Па-другое, — працягваў Вайтовіч, — давайце без умоўнасцей. Я ж, мусіць, і старэйшы за вас усяго гадоў на пяць-восем, так?

— Бывае — гэта цэлае пакаленне, — сказала яна. І дадала ўжо іншым тонам: — А зараз направа, потым будзе вежа, а за ёй шаша. Нам па той шашы.

6

Дзень, які ўжо хіліўся да скону, быў і не сонечны, і не хмарны, але даволі цёплы. Сонца то выглядала, то зноў хавалася, усё ніжэй і ніжэй спускаючыся за далягляд. Само возера было невялікае, займала некалькі квадратных кіламетраў — не больш — і цягнулася, як падкова, уздоўж лесу. На ім, як ні дзіўна, нікога ў гэты час не было, толькі далёка-далёка, у самым канцы яго, кропкай сядзеў у лодцы самотны рыбак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x