Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Змоўкні!

— Што, не падабаецца?

Дзяўчына наліла сабе ў шклянку і выпіла, потым прыпаліла цыгарэту ад цыгарэты.

— Гэта проста быў не мой шанц, — сказала яна.

— Што ж, чакай свайго. А зараз едзем. Ты мне пургу не гані [5] Гнаць пургу — прытварацца (блатн.). , ты нешта задумала, я адчуваю.

Чорны выйшаў на асфальт і падняў руку.

4

Жонку бізнесоўца Вайтовіча звалі Нінай.

Пра амерыканскую эміграцыйную латарэю яна выпадкова пачула па радыё некалькі месяцаў раней. Сутнасць яе была даволі простай. Трэба было закупіць па пошце лісты, запоўніць анкеты і даслаць іх зноў жа поштай у штат Нью-Хэмпшыр, дзе лёс удзельніка ананімна вызначаў камп'ютэр. Разыгрывалася пяцьдзесят пяць тысяч месц. Пераможцам той латарэі без усялякай чаргі і абмежаванняў выдавалі візу на грамадзянства.

Ніне Вайтовіч было дваццаць чатыры гады. Яна толькі скончыла архітэктурны факультэт Політэхнічнай акадэміі. Дзяцей яны пакуль не заводзілі.

Яна вырашыла рызыкнуць.

Рыгор Вайтовіч так бы ніколі і не даведаўся, на што пайшлі яго семсот даляраў, якія ён даў неяк жонцы і нават не спытаў навошта. Не даведаўся б, каб праз пэўны час Ніна не атрымала з-за акіяна ліст, у якім прачытала фантастычныя, неверагодныя радкі: яна — адна з пераможцаў.

Вайтовіч спачатку не даў жонцы веры, але калі навёў праз амерыканскую амбасаду даведкі — зразумеў: вось, урэшце, той шанц, які бывае раз у жыцці і не выкарыстаць які — проста глупства. Заставалася паціху збірацца і «падцягнуць» жонку па ангельскай мове, забяспечыць яе грашыма і — няхай едзе. Тым больш што ў яе там бабуля ў Нью-Ёрку. (І гэта таксама ўлічыў ньюхэмпшырскі камп'ютэр.) Лепей і не прыдумаеш. А потым ужо, усё распрадаўшы, туды паедзе і ён з усім заробленым тут капіталам. Бо латарэя сама па сабе, а галоўнае ўсё-ткі, ці ёсць у эмігранта грошы. Што ж, Амерыка такая, якая яна і ёсць. Ён прымае ўсе правілы такой гульні — гэта якраз для яго: мову ён вучыў яшчэ ў школе, яму ўсяго трыццаць гадоў — усё яшчэ наперадзе.

Ён здагадваўся і пра тое прыхаванае, што было на самай справе за такімі латарэямі. Ішло звычайнае паляванне на свежыя мазгі, лепшых, магчыма, больш таленавітых, здаровых людзей, «перакачка» іх за акіян. У душы Вайтовіч быў супраць. Але што ён мог зрабіць, калі ТУТ УТВАРЫЛАСЯ БАЛОТА З ПАЎЗУНАМІ? Што? Хіба самому стаць паўзуном?

Бізнесовец Вайтовіч адамкнуў падвойныя дзверы сваёй двухпакаёвай кватэры. Ніна, у акулярах, глядзела тэлевізар. На ёй быў чорны світэр і джынсы. Вайтовіч сказаў:

— Я ж столькі раз прасіў: зачыняй яшчэ дзверы і на завалу.

— Я забываюся, даруй, — тэлевізар перашкаджаў ёй, яна змоўкла.

— Выключы гэты дурдызель! — прыкрыкнуў раптам Вайтовіч.

Экран тэлевізара патух. Вайтовіч сцягнуў з ног чаравікі, кінуў іх пошвыркам у кут, скінуў таксама пінжак і заваліўся на канапу.

— Пагаворым, — сказаў ён. — Здаецца, я ўлагодзіў тваю рэпетытарку. Толькі трэба дастаць ёй медыцынскія даведкі — няхай ідзе ў акадэмічны адпачынак. Кажа — вельмі стамілася. Зараз пайду патэлефаную знаёмаму эскулапу. Гэта мне абыдзецца прыкладна ў сто баксаў. Да таго ж я падвоіў ёй зарплату. Мяркую, яна істэрычка.

— У яе быццам было цяжкае дзяцінства. Яна так бедна апранутая. Заўсёды ў адно і тое ж.

— Ты Хлебнікава чытала? — перабіў жонку Вайтовіч. — У нас ёсць яго што-небудзь?

— Не ведаю. Навошта табе? — здзівілася Ніна.

— Так, журбы набраўся за дзень. Хачу трохі адхіліцца, вершы пачытаць.

— Пайду зірну. Дзіўны ты сёння.

— Благое прадчуваю, вось і дзіўны. Уцякаць нам трэба. Нічога вартага тут не будзе. Гамон. Гены гнілыя, пысы адна другой вартыя. Іду па вуліцы — суцэльная п'янь. Хутчэй у вырай, як птушкі. Ад радзімы падалей — дажыліся.

— Я ж стараюся, — быццам пакрыўдзілася Ніна. — Але і мне неяк вусцішна.

— Ну, добра, — раптам палагоднеў бізнесовец Вайтовіч. Ён успомніў, што яго жонка ўсё-ткі чагосьці вартая — і не абы-чаго: выйграла эміграцыйную латарэю.

— Яшчэ колькі часу, і мы абдымем тваю адзінокую бабулю, — сказаў ён. — Хутчэй бы. Усё роўна мая фірма склейвае ласты. Я праз паўгода больш не здабытчык. Але нам хопіць і таго, што ёсць. Ты толькі — нікому. Менш гавары. Асцярожнасць — не загана. Маўчы, як рыба. Так?

— Так. Я рыбіна.

— Ты мая залатая рыбка, — пахваліў ён.

Рыгор Вайтовіч яшчэ паляжаў нейкі час на канапе, а потым пасунуў да сябе тэлефон, зняў слухаўку і знайшоў у нататніку нумар знаёмага доктара. Доктар зразумеў яго адразу і абяцаў заўтра ж раніцой усё зрабіць як трэба. На тым яны і развіталіся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x