Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бізнесовец Вайтовіч распаліў невялікае вогнішча, расклаў на зямлі плед, адкаркаваў шампанскае. Студэнтка Паліна моўчкі пачала дапамагаць яму. Рукі іх сутыкнуліся раз, другі...

Усё адбылося не так, як уяўляў ці ў думках хацеў кожны з іх, бо праз якую хвіліну Вайтовіч таропка, з жывёльнай нецярплівасцю зрываў ужо з яе спадніцу, дапамагаючы і сабе нагамі, каб хутчэй скінуць джынсы, захлынаючыся ад жадання і перапаўняўшай яго прагі да гэтага гнуткага, тонкага цела, непакорных вуснаў.

Паліна не супраціўлялася. Неўзабаве пасля бурнага фінішу абое замерлі, прыхінуўшыся адно да аднаго, нібы два мокрыя лісты.

Пасля яны паляжалі некалькі хвілін, Вайтовіч дацягнуўся да бутэлькі з шампанскім і выпіў прама з рыльца, — піць так было амаль немагчыма, віно пенілася, але ён зрабіў усё-такі некалькі глыткоў. Паліна ўзяла бутэльку ў яго з рук і таксама глынула.

Потым яны сядзелі ля патухлага вогнішча, ад прыску ўсё яшчэ струменілася цяпло, і прагна выпілі, цяпер ужо са шклянак.

Студэнтка Паліна ела мала, больш паліла і ўрэшце зірнула на гадзіннік.

— Адкуль ты так добра ведаеш замежную мову? — спытаў Вайтовіч, каб не маўчаць.

— Усё празаічна. Мае бацькі співаліся. Я ратавалася ў бібліятэках. Мне проста пашанцавала, што школа, куды я пайшла вучыцца, была побач, і не простая, а спецыялізаваная, з ангельскай мовай. Там вучыліся дзеці, якія зімой, у перапынак, елі апельсіны, былі так прыкінутыя, я маю на ўвазе іх вопратку, што мне было сорамна сядзець з імі побач. За сябе, вядома. Я магла вызначыцца нечым іншым. Гэтым іншым была мова. Пасля школы я ішла ў чытальную залу. У выхадны — чытальная зала з раніцы. Да закрыцця. Дома былі «залётныя» госці, п'янь, тлум і бруд. Я сама вывучала мову. Перачытала шмат кніг. Я магу цытаваць з Хопкінса, Хаўсмана, Батлера, Эліота, Рыльке.

— Я, магчыма, не вельмі ўражлівы чалавек і не вельмі адукаваны ў літаратуры, — сказаў Вайтовіч. — Але я, пэўна, закахаўся ў цябе, і цяпер ты будзеш маім настаўнікам.

— Позна, — сказала яна. — Ты жанаты і мяне зусім не цікавіш. Так, эпізод. Прабач. Па-мойму, такія, як ты, — заўсёды ахвяры.

— Чаму? — пакрыўджана здзівіўся Вайтовіч.

— Не задавай жаночых пытанняў.

— Ну кахала ж ты каго-небудзь? Ці, можа, кахаеш зараз?

— Аднойчы, гэта было даўно, — сказала яна. — Я вельмі закахалася ў аднаго хлопчыка. Я вучылася ў школе. Мы цалаваліся праз бэзавыя кветкі, а калі я прыходзіла позна дамоў, маці біла мяне мокрымі калготкамі па твары. Той хлопчык з'ехаў аж у Маскву. Яго звезлі ад мяне падалей. Неяк я вырашыла наведаць яго і прыехала ў сталіцу. Але гэта так, да слова. Я хацела забіць яго і саму сябе. Дык вось там, у метро, побач раптам прайшоў малады мужчына, і я адчула яго пах — пахла, як ад таго майго каханка. Я хацела кінуцца на рэйкі, мяне ўтрымалі. І тады ўсё прайшло. Раптам і назаўсёды.

— Я не вельмі петру ў літаратуры, але тое-сёе я чытаў, і мяне ўразіла адна рэч, — сказаў Вайтовіч. — Я вычытаў неяк, што калі чалавек вельмі кахае іншага чалавека, то падсвядома заўсёды прагне забіць яго.

— Здаецца, гэта дзесьці ў Пруста, — сказала Паліна і раптам дадала: — А ты не баішся, што я, скажам, прычыню табе шкоду? Там, дзе я нарадзілася, казалі так: калі не хочаш мець непрыемнасцей — маўчы, калі хочаш страт — падзяліся сваімі клопатамі з сябрамі, а калі хочаш сабе пагібелі — даверся жанчыне.

Паліна сядзела насупраць яго, па другі бок іх кволага вогнішча, куды зрэдку падкідвала галінку ці які сухі пруток. Жорсткі смуглявы твар яе быў надзіва спакойны, толькі на тонкай шыі ледзь улоўна пульсавала жылка — білася сэрца.

Бізнесовец Рыгор Вайтовіч выпіў яшчэ шклянку шампанскага. Ён цяпер прагнуў споведзі.

— Я таксама стаміўся, — сказаў ён. — Але хутка, мяркую, усё будзе інакш. А пакуль я, сапраўды, баюся, скажу табе праўду. За сябе, за жонку. Яна добрая, рахманая, і, можа, не дасі веры — яна выйграла днямі эміграцыйную латарэю.

І Вайтовіч расказаў усё падрабязна: як жонка папрасіла грошы, як ён даў, як яна запаўняла анкеты і дасылала іх у Нью-Хэмпшыр, як камп'ютэр выбраў яе і разам з ёй яшчэ пяцьдзесят чатыры тысячы дзевяцьсот дзевяноста дзевяць чалавек. Цяпер з Амерыкі прыслалі паперы, і жонка павінна будзе туды ехаць. Яна толькі хоча «падагнаць» ангельскую мову і ўжо напісала бабулі ў Нью-Ёрк. Потым выкліча туды яго.

— Дык чаго табе баяцца? — спытала Паліна. — Усё складваецца проста цудоўна. З'едзеш адсюль. Будзеце жыць у Амерыцы, атрымаеце грамадзянства. Пра гэта мараць мільёны людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x