Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жонка пайшла ў ванную. Вайтовіч раптам адчуў, што стомлены. «Таксама нервы», — падумаў ён, скінуў з сябе вопратку, знайшоў коўдру і выключыў святло. Але не заснуў чамусьці адразу — не то балелі пабітыя ў спарынгу з апантаным Ліцвінкам рэбры, не то ўвогуле забегаўся, — занадта ўзрушвацца і перабольшваць у працы — небяспечна, хоць яго гады яшчэ дазваляюць. Так. Але ёсць і яшчэ адна прычына. Як ні круці, а самога сябе не падманеш.

Апошнім часам Рыгор Вайтовіч усё часцей і часцей адчуваў адно і тое, у чым ён нікому, нават жонцы, не прызнаваўся. Гэта быў страх. Бізнесовец Вайтовіч баяўся будучыні, у якую не верыў, баяўся, што яго з часам «вылічаць», бо, у рэшце рэшт, вылічвалі амаль усіх. Дакладней, вылічвалі іх грошы і тады ўжо, як акулы на пах крыві, ішлі па іх. Забіралі ж тыя грошы часам разам з жыццём. Ён ведаў, што тут, у гэтай краіне, хіба што на паперах, а так даўно не існуе ўжо аніякіх законаў, і рана ці позна — яму гамон. Прыйдуць і проста адбяруць тое, што зарабіў, а пачынаць зноў спачатку не варта — другі раз ён не падымецца. Вайтовіч спецыяльна ніколі не мыў свой новы «мерседэс», каб той выглядаў як старая напаўзношаная мадэль, зрэдку наўмысна пазычаў грошы, не абмяркоўваў свае справы пры чужых і незнаёмых яму людзях і амаль ніколі не запрашаў да сябе. Вайтовіч не завёў у сваёй кватэры нічога такога, што выдавала б у ім заможнага гаспадара: ні італьянскай мэблі, ні турэцкіх дываноў, ні шпалераў з Нямеччыны, ні каміна, ні модных люстраў. Ён прагнуў аднаго: «зліняць» адсюль зусім. Абы-куды, толькі не заставацца. Хоць у лівійскія пяскі, як гаварыла сёння тая студэнтка. І не ў Расею, вядома. Там яго «вылічаць» яшчэ хутчэй і не пашкадуюць ні за якія адкупныя. Чым больш ён дасць, каб адкупіцца, тым больш будуць з яго патрабаваць. Гэх, жыццё... Дык вось, грошай яму больш не сабраць — абставіны мяняліся на вачах. Але ў яго, магчыма, хопіць на першы час: купіць свой дом (ён заўсёды марыў пра свой невялікі двухпавярховы дом, сучасны, пажадана нават драўляны дом, з садзікам, дрэвамі, лужком і невялічкім басейнам), абсталявацца, атрымаць якую працу, гадаваць дзяцей. А можа, усё не так ужо і дрэнна, — думаў бізнесовец Вайтовіч, — мо ён проста паддаўся настрою, панікуе, можа, і ў яго апошнім часам «падгуляла» нервовая сістэма? Ёсць жа, урэшце, зямля ў цэнтры Эўропы, яго краіна, якую ён шчыра любіць, бо ён усё-такі беларус і ніколі не быў супраць свайго, ёсць жа неба, лес, рэкі, горад, у якім нарадзіўся і вырас, людзі, якім сімпатызуе. Быў ён, праўда, кароткім часам, і за мяжой: у Ангельшчыне, у Бельгіі. Ну, няхай там лепш, больш культурна, але ж усё чужое, нязвыклае. Праўда, там не ганяць сваё, не душаць цябе са зласлівасцю насякомых, не сцягваюць, як кажуць, з сядла, а потым не даюць падняцца на ногі. Хіба там убачыш у ліфце дзярмо ці п'яных ублюдкаў у пад'ездзе, якія мочацца на сцены і могуць спакойна ўваткнуць табе ў спіну нож, калі зробіш ім заўвагу? Хіба гэта жыццё, калі павінен баяцца не толькі за сябе, а і за сваю сям'ю, таму што «трапіў у абойму» і стаў зарабляць? Ён не скажа за ўсіх, вядома, вялікія грошы тут сумленна не заробіш, але ж ён нікога не рабаваў, не падманваў. Яму нічога не трэба звышнатуральнага, бо ён, урэшце, — меркаваў Вайтовіч, — просты, можа, не вельмі ўжо і разумны чалавек, які нават не кеміць у паэзіі ці мастацтве і з якім нават брыдка размаўляць адукаванай дзяўчыне. Заўтра ён абавязкова сустрэнецца з ёй. Урэшце, такіх дзяўчат, з абвостранымі пачуццямі, начытаных, дасціпных, ды яшчэ і прыгожых, што ўжо само па сабе бывае не надта часта, ён пакуль не сустракаў. Заўтра ён пабачыць яе, і яна ўпэўніцца, што ён шырокі, высакародны чалавек, а не які-небудзь скнара, што турбуецца з-за ста зялёных. Магчыма, ён угаворыць яе, угаворыць...

Бізнесовец Рыгор Вайтовіч заснуў.

5

Праз дзень ён зноў падагнаў свой «мерседэс» да таго ж самага месца ля будынка інстытута замежных моў. У партманеце яго ляжалі два чыстыя бланкі — даведкі па хваробе з пячаткамі — усяго за сто зялёных. Па дарозе Вайтовіч нават хацеў заехаць на аўтасервіс і адмыць ад гразі машыну, але ўсё-такі стрымаўся. Тым не менш томік Хлебнікава сакратарка прынесла яму прама ў офіс, і цяпер гэты томік быў у яго руках. Ён апусціў шкло.

— Прывітанне!..

Паліна ўзнікла нечакана, і бізнесовец Вайтовіч таропка расчыніў дзверцы. Яна села побач, і ён зноў убачыў той жа самы, знаёмы ўжо і быццам зусім незнаёмы, жарсткаваты, смуглявы твар, простую прычоску: аніякіх аздобаў і бранзалетак. Бурштынавыя вочы зірнулі яму ў твар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x