Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вайтовіч крыху пагрукаў у мех, зрабіў некалькі практыкаванняў на станку і рушыў у душавую. У зале між тым пабольшала «качкоў», і гутарка, якая згасала сама сабой, зноў пачынала разгарацца. Але Вайтовіч энергічна расцёрся ручніком, зноў апрануўся і выйшаў на свежае паветра.

Сутонела. На вуліцы было яшчэ шмат прахожых, сярод якіх ён заўважыў некалькі п'яных мужчын, а потым і такую ж, на падпітку, жанчыну з запаленай цыгарэтай у руцэ. Бізнесовец Вайтовіч пачакаў на прыпынку і паехаў у трамваі дадому.

3

Студэнтка Паліна не стала заходзіць у кафэ, а села за столік пад тэнтам на вуліцы. За гэтым столікам ужо сядзеў, чакаючы яе, малады, няўзорысты мужчына на выгляд трыццаці гадоў, цёмнавалосы, з кароткай стрыжкай, амаль брунет, моцнага целаскладу, але хударлявы. Твар вузкі, з выступаючымі скуламі і падбародкам. Чорныя вочы глядзелі неяк занадта прыліпчыва, не адпускаючы позірку субяседніка. На стале стаялі дзве шклянкі і пачатая бутэлька шампанскага.

— Прывет, Чорны, — сказала дзяўчына. — Навошта ты мяне сюды запрасіў?

Мужчына ўсміхнуўся, не расціскаючы тонкіх вуснаў.

— Хацеў пачаставаць шампанскім.

— Я ж цябе папярэдзіла: не ездзі за мной, не хадзі. Я стамілася і хачу адпачыць.

— Бачу, як ты адпачываеш. Хто гэта цябе сюды падвозіў? Ён што, форс мае [4] Мець форс — мець грошы (блатн.). ?

— Так, адзін шчырак. Ён заможны. Мне з такімі весялей.

— Хочаш «падаіць» яго?

— Не. Я сумленна зарабляю.

— Дарэмна. Зараз залаты час: можна хутка «падняцца».

— А ты «падняўся»?

— Я п'ю шампанскае — значыць, рызыкую. Выпі і ты.

Студэнтка Паліна ўзяла шклянку, прыгубіла.

— Я хачу жыць спакойна, — сказала яна. — Выйсці замуж за чалавека, які не будзе нанач накачвацца півам і есці цыбулю з салам, які будзе забяспечаны сам і забяспечыць мяне.

— І што, ты зараз на ўтрыманні? Прабач, канечне.

— Я і сама магу ўладкавацца, ты ж ведаеш. Адна багатая дзяўчына добра мне заплаціла: я за яе на першы курс філфака паступіла. Па яе дакументах. Жыву пакуль у інтэрнаце. Ты ж даведаўся.

— Ну, гэта не для цябе. Так?

— Але. На будучыню я хачу жыць сярод... элояў, скажам так.

— Каго? — здзівіўся мужчына, якога звалі Чорны. — Як ты сказала?

— Элояў. Памятаеш «Машыну часу» Уэлса? Хоць адкуль табе. Ты ж кілер, штурмавік, не больш. Дык вось, грамадства ў той будучыні, што ў кнізе апісана, дзялілася на дзве часткі: морлакаў і элояў. Морлакі жылі пад зямлёй і былі патомкамі рабацяг, харчаваліся сырым мясам, усякай падлай.

— Пэўна, і тымі элоямі частаваліся калі-нікалі? — усміхнуўся Чорны. — Ці яны пад зямлёй свіней вырошчвалі?

— Няхай. Але ж элоі жылі наверсе, пад сонцам. Эліта.

— Дык ты хочаш стаць элітнай? Здабудзеш бабкі — і можаш лічыць сябе хоць прынцэсай Дыянай.

— Бабкі хутка знікаюць. А потым што? Ды і гэта яшчэ як пашанцуе. А я хачу піць шампанскае з багемай. Размаўляць пра жывапіс, літаратуру. Мець за спінай заможнага мужа. Элоя. А не з табой тут па «фене ботаць».

— Ну, ты понт умееш раскінуць, — сказаў мужчына па мянушцы Чорны. — У цябе і клікуха адпаведная.

— Я табе сур'ёзна даводжу, — сказала дзяўчына. — Я стамілася. А тут спакойна. Мне гэты горад падыходзіць. Я ў яго ўрастаю.

— Так, — зноў усміхнуўся мужчына. — Мне таксама. Нішцяк у бульбашоў, тут жыць можна, не тое што ў прыбалтаў апынуцца. Там па-расейску спытаеш — дык яны пысы пачынаюць крывіць. «Зачынена, не разумею...»

Студэнтка Паліна прыпаліла цыгарэту. Мужчына па мянушцы Чорны наліў сабе з бутэлькі ў шклянку і выпіў залпам.

— Без цябе я амаль што нуль, — сказаў ён. — Давай разік рызыкнём. А потым ідзі да сваіх элояў. Калі прымуць. А я застануся гэтым... як ты сказала?

— Морлакам.

— Ага. А наконт таго, каб адпачыць, то ў мяне тут ёсць добрая лёжка. Кіламетраў дваццаць адсюль. На возеры. Я там на турбазе прыдуркам прышчэліўся. Часова, вядома. Цяпер там амаль пуста, ціха. З'ездзім, пакажу.

— Ну, а тут, у горадзе, што робіш? У касцюмчыку для гольфа, у красоўках? Ты што, у гольф гуляеш?

— Не абучаны. Ты пакажаш. Пэўна ж, навучылася. Ну хоць у таго, што сюды падвозіў.

— А калі не згаджуся?

Мужчына раптам пакінуў усміхацца, і твар яго набыў звыклы жорсткі выгляд.

— Тады — сама ведаеш. А пакуль — вось мой тэлефончык. Звані. Але гэта на потым. А зараз бяром тачку і едзем на тое возера. Пагаворым.

— Не хачу.

— Не капрызь. Я — гэта нешта рэальнае. Астатняга ў цябе пакуль няма. Хіба ты забылася, як аднойчы вырашыла, што каханне — гэта ўсё і ты лёгка пераскочыш з дачкі алкаша і шлюхі, прабач, канечне, у сям'ю прафесара і доктаркі? Станеш любімай жонкай іх любімага сынка? Ты не помніш, як цябе проста выштурхнулі за дзверы, нібы ты была не чалавек, а напаўжывёліна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x