Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па меры таго як дзяўчына набліжалася, бізнесовец Вайтовіч уважліва разглядаў яе. Студэнтка была высокая, коратка, амаль як ён, стрыжаная, чорнавалосая, у цёмных акулярах ад сонца, сціпла апранутая: у чорную спадніцу ніжэй каленяў і простую белую кашулю. Яна стала побач. Слабы ветрык мякка абляпіў тонкую спадніцу вакол яе доўгіх ног, так, што цела яе здавалася акораным дрэвам, калі б такое дрэва магло набыць прыцягальную сексуальнасць прыгожага і жаночага. Дзяўчына сказала:

— Па нумары машыны бачу — гэта вы. Як і дамовіліся. Давайце разбярэмся, але ведайце, што ў мяне абмежаваны час.

Бізнесовец Рыгор Вайтовіч адчыніў дзверцы кабіны і запрасіў:

— Падайце. А то стаіце, як сасватаная.

Дзяўчына ўсміхнулася, села побач і зняла акуляры. У яе былі жоўта-цёмныя, як бурштын, вочы.

— Вы далі жонцы адбой па нашай справе, — пахмурна пачаў малады Вайтовіч. — Дарэчы, пазнаёмімся, я ж вас раней так і не бачыў. Мяне завуць Рыгор.

— Паліна.

— Вы студэнтка, якая падрабляе рэпетытарствам. Так?

— Быццам так.

— Вы адпрацавалі толькі месяц. Дамаўляліся — на тры. Без уліку летніх. Я заплаціў вам за месяц сто баксаў, як вы пажадалі. Калі ўлічыць, што лета ў вас было вольнае...

— Не ў грашах справа, — перабіла яго студэнтка Паліна. — Дый што, я на ваш «стольнік» на Канарах адпачну? Я не хачу.

— Я падвышаю ваш заробак у два разы, — раптам нечакана для сябе сказаў Вайтовіч.

— Не, я стамілася, зразумейце.

Малады бізнесовец Вайтовіч скоса зірнуў на студэнтку. Не зусім звычайны, мо крыху залішне рэзкіх рысаў, вузкі твар, цёмная скура, востры падбародак, тонкая шыя. Падобная на індыянку, — падумаў ён. І яшчэ — яшчэ вонкава падобная на яго жонку.

— Слова, — сказаў ён. — Яго трэба трымаць. Такі парадак, і калі яго парушаюць...

— Мне пляваць на ўсе вашы парадкі, — перабіла дзяўчына. — Не пужайце.

— Вы без хамскіх сцэнаў растлумачце, што здарылася, — стрымана прапанаваў Вайтовіч.

— Добра, — адказала студэнтка па імені Паліна. — Я і сама хамскіх сцэнаў не выношу. Справа ў тым, што я вучуся яшчэ і на філфаку. За адну, скажам так, багатую герл. Такое зараз практыкуецца. Я стамілася. Мне трэба былі грошы, і я нанялася і да вашай жонкі. Але я іх адрабіла. Больш не хачу. Гэта не па правілах, але і вы зразумейце мяне. Прыдумайце што-небудзь. Вы ж багаты, мяркую.

— Жонка хоча працягваць вучыцца з вамі, яна жадае прыстойна авалодаць мовай, і вы ёй падыходзіце.

— А я не хачу. Я хачу аднаго: з'ехаць куды-небудзь у лес ці да ракі і пажыць там хоць месяц. Мне абрыдлі людзі, заняткі, справы, уся валтузня навокал. Хоць у лівійскія пяскі, як сказана недзе ў Салжаніцына.

— У вас любоўная драма?

— Як бы не так, шаман.

— Чаму вы назвалі мяне шаманам? — здзівіўся бізнесовец Вайтовіч.

— Не кеміце? Хоць адкуль вам... Гэта з Хлебнікава: «... тут, закурив, сказал шаман: устали вы иль не удачен был с кем-нибудь роман?» Памятаеце?

— Не, — адказаў бізнесовец Вайтовіч. — Я дрэнна разбіраюся ў паэзіі. Ведаеце, не да яе ў нашым балоце.

— Дык вось, аніякай драмы ці няўдалага рамана няма. Я стамілася. Не хачу бачыць тупыя пысы, «каланіяльныя тавары» ў сабачых будках, усю гэтую туфту, халопства, хлусню, хцівасць, сапраўды, балота...

— Такое жыццё, ад яго не ўцячэш. Трэба крыху ўдачы, грошы, ну і ўладкуецеся.

— У мяне, у адрозненне ад вас, грошай няма. Дарэчы, пульхныя ад ікры, румяныя твары нуварышоў ад бізнесу мне таксама не падабаюцца.

— У мой агарод камень?

— У ваш, шаман.

— Я не ем ікры, — незадаволена сказаў Вайтовіч.

— Няхай. Я б ела. А грошы зараз сумленна не зарабляюць. Хоць вы, канечне, выключэнне...

— Вы таксама камусьці дыплом рыхтуеце. А гэта сумленна?

— Пляваць.

— Я трапіў, як кажуць, у абойму, — неахвотна растлумачыў Рыгор Вайтовіч. — Усё і закруцілася. Тым не менш я пачынаю працу а восьмай раніцы і вяртаюся позна вечарам, а дзевятай. Я працую, як цягавіты конь увосень.

— Навошта вам гэта?

— У кожнага свая мэта.

— Упэўнена, што і ваша — звычайнае дзярмо.

— Я вас папярэдзіў, — незалюбіў Вайтовіч.

— Больш не буду. А зараз пайду. Вашы грошы, паўтараю, я адпрацавала, далей выкручвайцеся самі. Я стамілася размаўляць.

— Гэта нахабства з вашага боку, — спахмурнеў Вайтовіч. — Я што — такі дэбіл? Са мной і паразмаўляць не варта?

— Прабачце, але вы мне пакуль проста нецікавы. Хоць я вам і ўдзячна, што не піхнулі ў твар далоняй, не «тыкаеце».

— Знешне вы падобны на маю жонку, — зноў нечакана для сябе сказаў Вайтовіч. — Толькі яна носіць акуляры, а вы вышэй ростам і страйней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x