Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мала, што мяне падаткамі душаць, — злосна працягваў Ліцвінка, — дык я яшчэ блатным павінен адшпільваць. Я, бачыце, не сядзеў у кума, дык павінен іх карміць. Вось калі б зрабіў бы хоць адну ходку, дык мяне б непакоіць не сталі.

— Дык ты зрабі, — параіў Душко.

Твар Лявона Ліцвінкі пайшоў плямамі ад хвалявання:

— Я ўжо сваім швачкам мізэр плаціць не магу, кручуся, а толку няма. Абанкрочуся — бабы на панель разбягуцца. Хіба гэта парадак у дзяржаве? Цьфу! А міліцыянтаў — натоўпамі ходзяць.

— А ты перапрафіліруйся, — зноў пакпіў Душко. — Адкрый бардэль замест сваёй майстэрні. Адразу і «падымешся».

Ён рабіў жым лежачы. На штанзе было дзевяноста кілаграмаў — ён мог бы і больш. Шэсць падыходаў па пяць-дзесяць раз, потым, як ужо ведаў Вайтовіч, пачне прысяданні — таксама пяць-шэсць падыходаў — штанга вагой у сто пяцьдзесят — дзвесце кілаграмаў на плячах (вага мянялася ў залежнасці ад яго фізічнага стану на гэты дзень), ну і ў канцы — самыя лёгкія і любімыя яго практыкаванні: на рэльеф і сілу біцэпсаў і трыцэпсаў. Душко сачыў за сваёй постаццю і адразу камплексаваў, як многія «качкі», калі ў яго «падаў» біцэпс ці станавіўся меншым аб'ём бядра.

— Ты думаеш, мне тыя грошы розум засцяць? — спытаў Ліцвінка. — Памыляешся. Яны ж як марская вада: чым больш п'еш — тым больш піць хочацца. Мне сам працэс цікавы. Людзьмі пакіраваць, даць ім зарабіць, павагу іх заслужыць... Зразумець урэшце, варты я сам чаго ці не. Вунь і Вайтовіч, пэўна ж, мяне падтрымае. Так?

— Нашай фірме хутка гамон, — сказаў бізнесовец Вайтовіч. — Якія там грошы... Мяне ў апошні час іншае непакоіць: у нас прырост насельніцтва — мінус тры на тысячу. Штогод мы на цэлы райцэнтр меншаем. А старых усё больш становіцца. А каму іх карміць давядзецца? Нам, бізнесоўцам, высільвацца. Увогуле, нашаму пакаленню. Дык мы ж не выцягнем.

— Бяда ідзе, нутром адчуваю, — падтрымаў Лявон Ліцвінка. — Калі пачуеце, што я застрэліўся, — не давайце веры.

— Што вы баіцеся, дзівакі, — ляніва выдыхнуў Душко. Ён сядзеў на лаўцы і цяжка дыхаў пасля цяжкага практыкавання — пот сцякаў яму на вочы, Душко выціраў твар брудным ручніком. — Звычайны працэс. У метро які-небудзь шчыпач прагне залезці табе ў кішэню, а на працы — дык і хакеры [2] Хакеры — камп'ютэрныя злодзеі. ўжо з'явіліся. Да мяне днямі ў офіс нават паэт прасачыўся. Таксама па грошы. «Дайце, — кажа, — колькі не шкада, хачу зборнік вершаў выдаць».

— І ты даў? — спытаў Рыгор Вайтовіч.

— Я яму кажу — пакажы рукапіс. Ну, ён выцягнуў нейкія паперы. Я пачытаў — і ў сметнік. Дзярмо. Блажэнны нейкі.

— Чаму? Як ты вызначыў? Можа, ён геній, новы Хлебнікаў.

— Ха!

— Лайдакоў развялося — процьма, — паспачуваў ужо Душко Ліцвінка. — Заводы кладуцца адзін за другім. Пралетар разбэшчваецца: няма чаго рабіць. П'юць. Да швачак маіх падлабуньваюцца, ганяю іх... Лезуць усё роўна пад вокны.

Вайтовіч ведаў, што такія спрэчкі былі і будуць і заканчваюцца яны мірна, хоць у душы пасля ў кожнага застаецца, пэўна, нейкі непрыемны асадак. Ведаў і тое, што сюды прыйдуць яшчэ тры-пяць чалавек і што, як заўсёды, яны гуртам насядуць на Ліцвінку і затуркаюць яго дробязнымі кпінамі, а потым размова пойдзе пра гандаль, рэкет, урэшце, пра баб. А затым хто-небудзь раптам прапануе, ці не тэлефанаваць якім «надзейным» дзявахам, і праўда — тэлефануюць, прыедуць дзяўчаты, пачнуць піць шампанскае, палезуць у лазню, разбяруцца па парах, хто потым і памяняецца, назаўтра будуць успамінаць падрабязнасці, агаворваць вартасці дзяўчат, каб праз які тыдзень-два ўсё зноў паўтарылася.

Але бізнесовец Вайтовіч далей ужо амаль не прыслухоўваўся і не ўнікаў у гутарку. Напамін пра «вершыкі» нагадаў яму сённяшнюю размову са студэнткай-рэпетытаркай. Ён падумаў пра тое, што сёння вечарам альбо заўтра раніцай трэба выпрасіць, вышукаць — за грошы, вядома, два экземпляры даведак па хваробе, каб праз дзень было з чым ехаць на сустрэчу з «індыянкай». Рыгор Вайтовіч неспадзявана ўявіў сабе, як ён зноў апынецца з ёй побач у машыне, спачатку дакранецца да яе, а потым, потым...

— Ну, досыць думаць, а то захварэеш, — перабіў яго Ліцвінка. — Давай папрацуем крыху ў спарынгу, а то зараз народу набяжыць...

Вайтовіч згодна кіўнуў; яны надзелі шлемы, бандажы і апошнімі — трэніровачныя баксёрскія пальчаткі. Абодва любілі рукапашку.

— Сэмі-кантакт [3] Сэмі-кантакт — дазіраваныя ўдары напаўсілы. ? — спытаў Лявон Ліцвінка.

Вайтовіч згодна кіўнуў, і яны закружылі адзін ля другога, абменьваючыся спачатку лёгкімі ўдарамі рук, імітуючы падманныя рухі і блакіроўку, а потым усё часцей сталі «падключаць» і ногі, а ўжо тут Вайтовіч яўна прайграваў, бо спарынг-партнёр, хоць і быў лягчэйшы, але больш спрытны, і яго «лаў-кікі» і «мавашы» станавіліся ўсё больш адчувальныя, так што ногі і бакі ў Вайтовіча пайшлі ў чырвоныя плямы ад прапушчаных удараў, але і ён іншым разам даставаў праціўніка, хоць, калі па-сур'ёзнаму, то быў для Ліцвінкі, як кажуць на іх жаргоне, — «дровамі». Урэшце абодва стаміліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x