Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шукай ствол, — напомніла яна. — Дзе мужчына можа яго схаваць? Падумай.

Чорны мацюкнуўся і пасунуўся ў другі пакой. Як толькі ён адвярнуўся, Рыфма выцягнула з сумачкі папяровы пакецік і высыпала з яго ў шклянку з гарэлкай — тую, дзе было наліта больш.

Чорны неўзабаве вярнуўся назад. Ён не выпускаў з рук сумку.

— Тут хопіць на ўсё, — сказаў ён. — Ды што, у мяне дзіракола [12] Дзіракол — пісталет (блатн.). няма?

— Золата шукай.

— Тут пуста. Ліняем.

— На, расслабся, — яна працягнула яму шклянку з гарэлкай, узяла сваю. — Знімі стрэс...

— Можа, яшчэ і пасцель прапануеш?

— А ты што, слабак? Сюды ніхто не зойдзе.

— Я не змагу. Ліняем. Ты — вар'ятка.

— Прысядзем перад дарогай, — сказала яна, — выпі.

Чорны выхапіў у яе шклянку і двума глыткамі выпіў гарэлку. Рыфма выпіла сваю.

— Ты слабак, — сказала яна. — Морлак паганы. Адлічы маю долю і — расход.

Паўза.

Мужчына па мянушцы Чорны хацеў нешта сказаць, раптам прыўзняўся з крэсла, і яго хістанула ўбок. Твар яго стаў бялець. Ногі падагнуліся, і ён упаў на калені. Ён раптам зразумеў.

— Ты і мне падсыпала, крыса [13] Крыса — жанчына, якая не заслугоўвае даверу (блатн.). ? — прахрыпеў ён. — Я заб'ю цябе, я...

Ён раптам перакуліўся на спіну, губляючы прытомнасць.

— Гэта клофа [14] Клофа — клафелін (блатн.). , Чорны. Цяпер ты ўжо нікога не заб'еш!

Яна выцягнула са сваёй сумачкі звычайнае лязо, якім голяцца мужчыны, і пераламала яго папалам. Потым сцягнула з пляча падзельніка яго спартыўную сумку і хуткім рухам паласнула таму лязом па соннай артэрыі. З раны тугім струменем лінула кроў. Чорны заторгаў нагамі, вочы яго адкрыліся, ён паміраў, усё, на якую секунду, у агоніі зразумеў і — нічога не мог зрабіць. Урэшце ён заціх.

Рыфма пераклала грошы з яго сумкі ў сваю, дзе ў яе ўжо ляжалі паперы і дакументы, выцягнула з кішэні трупа ключы ад запальвання і ад кватэры.

— Бывай, морлак.

Яна спынілася. «Не спяшайся, — сказаў быццам нехта ўнутры яе, — падумай як след».

Рыфма падумала, і вочы яе адшукалі рэч, якая і была ёй зараз патрэбна: пішучую машынку. Яна дастала з сумачкі і надзела белыя гумовыя медыцынскія пальчаткі. Потым уклала ў машынку аркуш і адстукала на ім: «Я адпомсціў і з'язджаю. Зямля вялікая. Рыгор Вайтовіч».

— Даруй мне, шчырак, — сказала яна. Алкаголь крыху расслабіў яе. — Элоямі не могуць быць усе. Ідзе адбор.

«Цяпер быццам усё, — падумала яна. — Ага, сцерці свае пальцы са шклянак і з дзвярных ручак. І няхай шукаюць, а як яны будуць шукаць — можна прадбачыць. Ну, дашлюць факс хіба ў Расею, урэшце, калі нават апазнаюць Чорнага, ну і што? Дык гэта яшчэ калі будзе? Праз тыдзень яна, Ніна Вайтовіч, ужо будзе ў сваёй бабулі ў Нью-Ёрку. Гэта яна выйграла латарэю. Вось так».

Не здымаючы акуляраў, яна выйшла з кватэры і акуратна зачыніла дзверы — спачатку адны, потым — другія — на ключ. Па лесвіцы спусцілася ўніз.

Было ўжо цёмна. Рыфма выслізнула на вуліцу, знайшла машыну і агледзелася. Рэдкія прахожыя крочылі па тратуары. У вокнах запаліліся агні. Яна села ў машыну, уключыла запальванне і паехала да цэнтра. Ля цырка яна спыніла «мерседэс» і выйшла, пакінуўшы ключы ад запальвання ў замку. Яна напэўна ведала, што да раніцы машыне «зробяць ногі» тыя ж «азеры» ці яшчэ хто. «Вось вам, шаноўныя мясцовыя пінкертоны, у дадатак нітачка, — падумала яна. — Знойдуць крадзеную машыну— дык возьмуцца за тых, хто ўкраў».

Праходзячы па мосце праз Свіслач, Рыфма сцягнула пальчаткі і разам з ключамі ад кватэры нумар дзвесце дзесяць кінула іх у цёмную, мёртвую, стаячую ваду. Цяпер усё. Рыфма ішла ў ноч, і ў галаве яе круціліся радкі з лагернай песні, якую яна асабліва любіла: «И вы вглядитесь в глаза мои суровые, и вы вглядитесь — в последний раз...»

Яна не спяшалася.

ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА

...Консул Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Гэс Брэйтан, высокі, з сівымі скронямі і пахмурнымі вачыма, ускрыў чарговы пакет з дыпламатычнай поштай і бегла азнаёміўся з паперамі. Потым раскідаў іх — частку памочнікам, яшчэ якія — у сакратарыят. Адзін з лістоў выклікаў у яго лёгкае здзіўленне.

«...Гэсу Брэйтану

консулу ЗША ў Беларусі

Менск

Служба Федэральнага бюро расследаванняў тэрмінова і ў прыватным парадку просіць наступнае: у сувязі з заручынамі днямі абранага сенатара Роберта Кертыса з жанчынай беларускага паходжання, народжанай Нінай Вайтовіч, былой жыхаркай г. Менска, удакладніць дадзеныя на вышэйзгаданую Вайтовіч, а таксама наяўнасць на яе ці на яе сваякоў вестак кампраметуючага характару».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x