Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Участковы тэрапеўт Юльян Сарока зноў паволі пакрочыў наверх. Ніхто не спускаўся яму насустрач і не ўзнімаўся ўслед за ім, хаця з-за дзвярэй да яго часам даносіліся гукі ці то радыё, ці то працуючых тэлевізараў, галасы, тупат ног, а дзе-нідзе віск і плач. Лесвіца пахла цвіллю, мачой і гнілым смеццем.

Урэшце ён знайшоў патрэбную яму кватэру і пастукаў у дзверы, бо званок быў адламаны. Цемра, прасякнутая нездаровымі пахамі, ахінала яго шчыльным покрывам. Але неўзабаве за дзвярыма пачуўся рух і жаночы голас спытаў у адно слова:

— Хто?

Тэрапеўт Юльян Сарока гучна сказаў, што ён участковы лекар і прыйшоў з абходам.

Дзверы прыадчыніліся. Яго некалькі секунд разглядалі, а потым Юльян Сарока зайшоў у вітальню. Жанчына прыкладна трыццаці пяці гадоў стаяла перад ім ля вешалкі, загараджваючы вузкі праход. На ёй быў кароткі блакітны халат, пад якім угадвалася моцная і здаровая плоць.

— Вы па заяве? — панізіўшы голас, нечакана спытала жанчына і азірнулася на зачыненыя дзверы ў бакоўку.

— Якую заяву вы маеце на ўвазе?

Паўза.

Жанчына недаверліва глядзела яму ў вочы. У яе быў правільных рысаў грубаваты твар з крыху выступаючымі азіяцкімі скуламі, жорсткія, з медным адлівам валасы, шырокія плечы, зграбная постаць, а пажадлівыя пульхныя вусны і пах дарагой парфумы гаварылі аб прыхаванай сексуальнасці, і ўвогуле ўся яе істота чамусьці падалася яму зусім не такой аморфнай і бясполай, як яна выстаўляла сябе зараз. Юльян Сарока асцерагаўся такіх жанчын.

— Тут жыве Віктар Малец? — спытаў ён і зноў патлумачыў: — Я лекар з паліклінікі і павінен яго пабачыць. Ён неяк быў у мяне на прыёме і больш не з'яўляўся.

Жанчына нейкі час быццам раздумвала, а потым зрабіла запрашальны жэст.

— Зірніце сюды, — сказала яна, — і адразу зразумееце, што ён дома.

Юльян Сарока павярнуў голаў услед за яе позіркам. Па баках вітальні і ўгары, на звараных з металічнага «вугалка» стэлажах, ляжала каменне. Гэта былі камяні самай рознай формы і памераў, быццам нехта разабраў частку брукаванкі і склаў іх тут, ля сцен, на вышыні чалавечага росту.

Юльян Сарока ніяк не зрэагаваў на гэтае відовішча, і жанчына сказала:

— Ён у сваім пакоі. Месяц нікуды не выходзіць. Праходзьце, калі ўжо вам трэба, і не здымайце чаравікаў.

Юльян Сарока праціснуўся паўз яе і стэлажоў з каменнем да бакавога пакойчыка і нерашуча спыніўся. Жанчына піхнула дзверы рукой, і яны расчыніліся.

— Доктар прыйшоў, — сказала гаспадыня.

Віктар Малец быў невысокім сівым чалавекам каля пяцідзесяці гадоў. Выглядаў ён, дарэчы, намнога больш старым, чым на самой справе: яму можна было даць і шэсцьдзесят. Калі б Юльян Сарока сустрэў яго дзе-небудзь на вуліцы, то наўрад ці звярнуў бы на яго ўвагу. Хіба што позірк цёмных вачэй быў часам нечакана вывучаючы і пранізлівы, што сустрэнеш не часта, а калі заўважыш такое за чалавекам, то міжволі падбярэшся ў яго прысутнасці і прымусіш сябе не расслабляцца.

Малец у змятай ваўнянай кашулі, спартыўных нагавіцах і танных сініх шкарпэтках ляжаў на сваім вузкім салдацкім ложку, але адразу падхапіўся і ўстаў, калі пабачыў, што да яго ўвайшлі. Участковы лекар Юльян Сарока пазнаў у ім аднаго са сваіх пацыентаў, а на яго ўчастку дарослых было каля дзвюх тысяч. Гэты Віктар Малец звяртаўся да яго на прыём апошні раз некалькі тыдняў таму.

— Здыміце плашч і сядайце, -сказаў урэшце пасля паўзы гаспадар, — вы прамоклі.

Юльян Сарока пашукаў вачыма, куды паставіць гамец, і не знайшоў. Паўсюль на паліцах, крэслах, нават на падлозе ў куце ляжала каменне. Ён зняў плашч.

— Я, нягледзячы на ўсю невыгоду такога надвор'я, люблю, калі ідзе дождж, — чамусьці патлумачыў ён гаспадару. — Тады на вуліцах меншае людзей і становіцца ціха. А цішыня, як сказаў паэт, — «лепшае, што чуеш у свеце...».

Вочы Віктара Мальца бліснулі на яго ў святле настольнай лямпы. Гаспадар прыбраў з крэсла некалькі камянёў, павагаўся, куды пакласці іх, і, урэшце, асцярожна размясціў на стале.

— Вы не завяршылі абследаванне, — нечакана для сябе мякка ўпікнуў гаспадара Юльян Сарока, — не прайшлі флюараграфію, не здалі аналізы, не зрабілі прышчэп на дызентэрыю. Я асабіста выпісаў і даслаў на ваш хатні адрас позву, і не адну. З-за вас я маю непрыемнасці па рабоце.

Ён сеў у крэсла. Ледзь улоўнае пачуццё дыскамфорту змусіла яго павярнуць голаў: жанчына ціха стаяла за спінай і сачыла за імі. Раптам яна выйшла. Юльян Сарока раскрыў гамец і выняў адтуль танометр з фанендаскопам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x