Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тлумачце, каб усе ведалі.

— Каму тлумачыць? Адказам — заўсёды маўчанне. Вы ведаеце, чаму ў сталіцы цяпер самы буйны ўнівермаг надбудоўваюць, новую сцяну нарошчваюць? А там фон ледзь не як у Чарнобылі: побач завод, адыходы злівалі, яшчэ што... Людзі думаюць, што ўнівермаг пашыраюць. Як бы не так...

Ліневіч спытаў:

— Хто іх размяшчаў — тыя цэхі ды заводзікі?

Інспектар Цай пакрывіўся.

— Тут канцоў не знойдзеш. Хіба толькі Сатана папрацаваў. Дый самі вінаватыя. Прыбалты, унь, не дазвалялі з сабой такое рабіць — маўляў, курортная зона. Адбіліся. А над намі і нейтронныя бомбы ўзрывалі і радыеактыўныя воблакі саджалі. А што, калі б паўночныя рэкі яшчэ павярнулі? Цяпер вось заводзікі ў ціхіх месцах.

Яны моўчкі паелі. Інспектар Цай зняў чаравікі, лёг на ложак, падаслаў пад ногі газету і сказаў:

— Пабудзіце мяне праз гадзіну.

Ліневіч кіўнуў і выйшаў за дзверы.

...Нябожчык ужо ляжаў у труне, якую дагэтуль наспех зрабіў і прывёз на драбінах калгасны цясляр. Ля труны сядзела дачка настаўніка Мазура Надзея — маладая жанчына, гадоў дваццаці пяці ў чорнай жалобнай хустцы. Калі яна ўстала і пачала дапамагаць жанчынам, Ліневіч адзначыў, што дачка настаўніка Мазура высокага росту і вузкая ў клубах, як хлапчук.

Хаваць нябожчыка вырашана было назаўтра, а другой палове дня. Ліневіч завіхаўся разам з усімі, каб паспець зрабіць усё ў тэрмін. Сонца марудна рухалася ў бязвоблачным небе, выпраменьваючы гарачыню. У хаце ўжо адчуваўся ледзь улоўны трупны пах. Прадуктаў, якія прынёс Ліневіч з вясковай крамы, не хапала, і ён выбраў зручны момант, каб аддаць Надзеі частку атрыманых ад інспектара грошай.

— Я быў вінен вашаму бацьку, — зманіў ён.

Дачка нябожчыка няўцямна зірнула нібы скрозь яго круглымі зялёнымі вачыма.

— Дзякую.

Яму ўдалося крыху пагаварыць з ёй пра нязначныя будзённыя рэчы. Надзея трымалася знешне спакойна, і жанчыны на кухні, як пачуў Ліневіч, шапталіся, быццам яна ганарлівая і, пэўна, зусім не любіла свайго бацьку.

Калі Герман Ліневіч вярнуўся ў сваю кватэру, інспектара Цая там ужо не было. На стале ляжала запіска, у якой той коратка паведамляў, што не мае часу чакаць і мусіць ехаць. Ён яшчэ раз звяртаў увагу Ліневіча на тое, каб неадкладна ўзнавіць пошукі ў рацэ.

Ліневіч зірнуў на гадзіннік. Часу яшчэ хапала, і ён прыгадаў, што інспектар Цай наўрад ці здолеў пакінуць аўтобусны прыпынак. Хіба толькі на спадарожнай. Нешта падштурхнула яго ўзяць ровар і паехаць на бальшак, туды, дзе звычайна садзіліся на аўтобус людзі.

Інспектар Цай самотна стаяў ля слупа, побач з невялікай павеццю ад дажджу — гэта і было месца, дзе раней спыняліся аўтобусы...

— Дамовіўся ў канторы, што экскаватар будзе капаць далей, — паведаміў ён. — Паліва прывязуць. А мяне зараз падкінуць на лесавозе.

— Складна кумачкі пяюць, ды ім веры не даюць, — пакпіў Ліневіч. — Вы сапраўды верыце, што заўтра тэхніку забяспечаць палівам? А калі становішча пагоршыцца? Вы ж самі казалі, што яно непрадказальнае...

Інспектар Цай агледзеўся па баках, але на дарозе нікога, акрамя іх дваіх, не было. Ён быццам захваляваўся.

— Паслухайце, — сказаў ён, — вы абавязкова павінны знайсці тую сумку. Я вам скажу, што ў ёй, вазьму на сябе адказнасць. Цяпер і на вас ляжа цяжар, але мне здаецца, што вы чалавек надзейны. Наваполацкая катастрофа — дробязь у параўнанні з тым, што можа здарыцца тут.

— І што ў той сумцы? — спытаў Ліневіч. — Цыяніды?

— Горш. Там два радыеметры. Гэта значыць восем трубак з радыеактыўным рэчывам. Калі хоць адна з іх лопне, ці, можа, хто выцягне, ці дзеці разаб'юць — тут будзе другі Чарнобыль. Вы ведаеце, што палавінай грама радыеактыўнага плутонія, калі кінуць яго ў раку, можна атруціць некалькі гарадоў?

— Але ж замоўчванне абвестак, якія могуць нанесці страту здароўю насельніцтва, забаронена законам, — сказаў пасля паўзы Ліневіч.

— Ведаю. Я выконваў загад. Дый вам можна не тлумачыць, у якім грамадстве мы жывём, пра які ўжо там закон гаварыць...

Барвовы дыск сонца апускаўся ў чорную паласу лесу на даляглядзе. Удалечыні пачуўся шум матора — набліжаўся лесавоз.

Герман Ліневіч абдумваў пачутае.

— Нябожчык, ну, той хто заўчора застрэліўся, паведаміў мне адну рэч...

— Якую? — інспектар Цай таксама прыслухаўся да гуку на дарозе.

— Дык вось, нябожчык лічыў, што Ён асабіста наведаў гэтыя месцы. Адсюль і прус. Ён жа кіруе шкоднікамі. А тут яшчэ і кацер перакуліўся.

— Хто гэта Ён? — спытаў інспектар Цай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x