Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ж чалавецтва жыве.

— Яно-то жыве, але ўжо не шукае Амерык, а будуе канторы, банкі, біржы і парнакварталы. Вы часам не хочаце за акіян?

— Не, — сказаў Ліневіч.

— А то ўсе аж трымцяць. Спажываць — вось што стала мэтай.

Герман Ліневіч пакратаў загарэлы лоб і праз паўзу сказаў:

— Лёс — гэта выпадковасці, а не прысутнасць кагосьці, як вы лічыце. Ну, узяць хаця б майя. Нястача энергетычнага звяна. У іх не было каня. Значыць, не было і кола, не прыдумалі, бо навошта яно, калі няма цяглавай сілы? І мы, магчыма, сталіся б магутнымі і незалежнымі, ну, прыкладам, каб былі астраўной нацыяй. Дарэчы, у свеце дамінуюць англасаксы ды японцы. А яны астраўныя народы. Яны, магчыма, не гублялі частку сіл, каб адбіцца ад ворагаў. Мора абараняла іх і загартоўвала дух...

— Вось-вось, — задумліва дадаў настаўнік Мазур, — а нас да таго ж падточвалі суседзі, лезлі з захаду і ўсходу. Саранча. Мы і ёсць той самы трэці варыянт з прытчы пра сейбіта. Памятаеце?.. І трапіла зерне ў церні, і церні выраслі і заглушылі яго... А пад занавес заўсёды з'яўляецца Ён.

— Дык, па-вашаму, тупік? — спытаў Ліневіч.

— Чарнобыль давершыць. Таксама выпадковасць? Ці не занадта іх.

— Але ж варта трываць, ну хаця б дзеля будучыні, — сказаў Ліневіч.

— З кім трываць і дзеля якой будучыні?! — выбухнуў раптам настаўнік Мазур. — Ды вы прыгледзьцеся да ўсіх гэтых мангалоідаў на вуліцы, паслухайце, пра што яны гавораць, ды заўважце, колькі набрыдзі з'явілася! Яе вось мы трываем! Гэх, народ! Ён нават па мінулай вайне не здолеў вызначыцца, уграз у сваю, грамадзянскую... Хіба свядомы, нармальны чалавек можа тут жыць? На зямлі, дзе нават мовай сваёй пагарджаюць? Тут штомесяц новы Чыкаціла аб'яўляецца, а такая, прыкладам, з'ява, як Ян Палах, тут магчымая?!

Ён раптам змоўк, задыхаючыся.

— Дык у чым ваша пытанне? — нібы ачуняў і пацікавіўся Ліневіч.

— Вы маеце рацыю: я ўсё падводжу здалёк, а філосаф з мяне кепскі. Маё пытанне надзвычай простае. Я хацеў, каб вы па магчымасці наведалі маю дачку, там, у горадзе. Я быў бы вам вельмі ўдзячны, каб вы пагаварылі з ёй.

— Пагаварыў — пра што?

— Я давяраю вам і хачу, каб вы давялі ёй, каб яна, ну, скажам, не адхілялася ад Шляху. Вы мяне разумееце?

— Так, — сказаў Ліневіч. — Разумею. — Але гэта лепей зрабіць вам самім. І чаму вы лічыце, што я трымаюся таго Шляху?

— Я не здолею. Позна. А ў вас веру.

— Добра, — згадзіўся Ліневіч. — А ў мяне да вас таксама пытанне. Хто жыве на помпавай станцыі за шашой?

Настаўнік Мазур раптам узняўся з ложка, падышоў да акна і зірнуў у яго, але вярнуўся назад і зноў сеў на ложак.

— Гэта кінутая станцыя.

— Там жывуць, — сказаў Ліневіч. — Сёння я там бачыў мужчыну ў процівагазе. А гэта сведчыць толькі пра тое, што яны там, верагодна, вырабляюць наркотыкі. Інакш навошта ў такую спёку процівагаз? Вы б хадзілі дома ў процівагазе?

— Наркотыкі? Тут? Ці не напякло вам часам галаву?

— Не блюзнерце. Месца ідэальнае. Экскаватаршчык Сей кажа, што тут з'явіліся чужынцы.

— Усе людзі — чужынцы, — прамовіў больш спакойна Мазур. — Вось у чым справа. А па-другое, вы не заўважалі, што мы пачынаем захлынацца ад людзей з парушаным генетычным кодам? А свабода для такіх — гэта турма для вас. І наадварот.

— Магчыма, і так, — сказаў Ліневіч і падняўся з крэсла.

— Дык, калі вернецеся ў горад, выканаеце маю просьбу? — спытаў настаўнік Мазур. — Я вам пакіну адрас.

— Гэта няцяжка, — паабяцаў Ліневіч. — Я пасля падумаю, як зрабіць усё лепш. А зараз выбачайце — мне на раку.

* * *

Герман Ліневіч крочыў праз поплаў. Паветра, перанасычанае сонцам, было гарачае, нібы ў лазні. Пад падэшвамі красовак раз-пораз хрускалі хіцінавыя абалонкі саранчовых. Насякомыя поўзалі па зямлі, узляталі ў пошуках новага корму. Ціхі шолах ствараў дзіўную какафонію спусташэння.

Там, дзе ў мінулы раз ён пакідаў свой рукзак, ляжала і загарала дзяўчына. Герман Ліневіч падышоў усутыч, прычым адзначыў, што яна спачатку рабіла выгляд, быццам не бачыць яго. Ён пазнаў тую самую дзяўчыну, якая сачыла за ім.

— Я заняла ваша месца.

Дзяўчына ляжала на жываце, абапіраючыся на локці, і Ліневіч убачыў загарэлыя плечы, пад якімі звісалі пругкія і прадаўгаватыя, нібы ў негрыцянкі, грудзі. Станіка на іх не было. Дзяўчына прыкрыла іх адной рукой, прыняўшы позу жабы, а другой, урэшце, адшукала станік, укленчыла і зашпіліла яго за спінай, пасля чаго выпрамілася ў поўны рост. У яе былі стройныя і загарэлыя ногі, але скуласты, з прыкметамі азіяцкасці твар, нібы заўчасна пастарэлы, з хваравітымі, у зморшчынках, вачыма. На пярэднім зубе, калі яна ўсміхнулася, Ліневіч убачыў чорную кропку незалечанага карыесу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x