Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што з таго? Трэба было нам, дурням, з крыжакамі ў бойку ўвязацца? Грунвальд маю на ўвазе. Вось і жэрлі нас маскалі ды палякі, акрыялі, а як жа. А які шанец у тысяча восемсот дванаццатым годзе! Ну, завярнулі свае пушачкі, я маю на ўвазе батарэі Раеўскага, што ліцвіны з Менскай губерні абаранялі, ды супраць нашых «братоў старэйшых» — як бы гісторыя павярнулася, га? Крэўская вунія, Люблінская — усё гэта памылкі. Для нас, вядома, а для іншых святам абярнулася... Сярод нас, вы заўважалі, увесь час нібы нейкая гніль існуе?

— З'язджайце, — параіў Ліневіч. — Свет вялікі.

— А зямлю як кінуць? Чалавек павінен мець кавалак зямлі. Я ж са шляхціцаў. Сёмая вада на кісялі, але нешта, пэўна, і засталося.

Ліневіч зірнуў уважліва і нібы ўпершыню ўбачыў масіўны чэрап, цвёрдыя вусны, кручкаваты пародзісты нос.

Запанавала паўза. Мазур раптам, як заўсёды нечакана, завярнуўся і пайшоў.

* * *

Ровар настаўніка Мазура быў добра дагледжаны, што і адзначыў назаўтра Ліневіч. Колы каціліся лёгка. Балоты і тарфянікі высахлі, бо дажджу не было ўжо больш як два месяцы. Тым не менш на паплавах ён са здзіўленнем выявіў цэлую арашальную сістэму, якая не дзейнічала. Мноства ржавых труб і распыляльнікаў цягнуліся на некалькі кіламетраў. Трубы былі пагнутыя, а там-сям і наўмысна пераламаныя ў паедзеных іржой стыках.

Насякомыя па-ранейшаму віравалі наўкол, яны біліся ў твар, блыталіся ў валасах, Ліневіч бараніў толькі вочы. Ён аб'ехаў палі, лес за самай дальняй брыгадай і паплавы за ракой, але прус быў паўсюдна. Ліневіч скіраваў назад.

Брудна-чырвоная камлыга экскаватара была бачная здалёк. Зубаты коўш нерухома тырчаў у небе. Побач корпаўся чалавек у падранай майцы і пакамечанай бейсбольнай кепцы. Гэта быў экскаватаршчык з перасоўнай механізаванай калоны па прозвішчу Сей.

Ліневіч спыніўся і павітаўся.

— Я вас пазнаў. Вы нешта шукаеце ў рацэ. А я больш не капаю, — сказаў Сей.

— Чаму? — спытаў Ліневіч.

— Ноччу акумулятар укралі.

— А з палівам як?

— Яшчэ на пару дзён хопіць. За кожны літр прымушаюць распісвацца. Вось прывязуць акумулятар, і пачну. Ну, а вы знайшлі сваё?

— Не, — сказаў Ліневіч.

— Птушкі зніклі, — раптам заўважыў экскаватаршчык Сей. — Вы іх бачылі тут?

Ліневіч азірнуўся наўкол. Аніводнай, нават маленькай птушкі ён не знайшоў. Паўсюдна, куды толькі дасягаў позірк, няспешна перамяшчаліся, пераляталі з месца на месца насякомыя. Чуўся шолах крыльцаў і ледзь улоўны аднастайны похруст працуючых сківіц.

— Вы давялі ўчастковаму пра крадзеж? — запытаў Ліневіч.

— Так. Але гэта марна. Цяпер тут шмат чужынцаў. Розныя людзі панаехалі. Як гэтая тля.

— Не тля, а пералётны прус, — паправіў Ліневіч.

— Цяпер паўсюдна злодзеі, ашуканцы. Раней тут кацапы кралі, а зараз і свой, каб пахмяліцца, у хату залезе. Вы чалавек новы, а заўважылі, колькі ў нас п'юць?

— Так, — сказаў Ліневіч. — А вы самі хіба не бярэце чарку?

— Ужываю. Але я ведаю, калі піць, я не Грынь. У мяне дзеці, а іх карміць ужо няма чым, акрамя бульбы. Я голад прадбачу. Вось і ўяўленне было.

— Уяўленне? Вам?

— Не мне. Сястра казала, быццам уранні, якраз перад тым, як гэтыя кузуркі прыляцелі, яна лесавіка бачыла. Выйшаў ён з-за дрэў, стаў і пакланіўся ў бок вёскі. А потым знік на вачах.

— Ваша сястра замужам? — спытаў Ліневіч.

— Хочаце пасватацца? — незалюбіў Сей.

— Я да слова.

— Думаеце — прымхі збірае?

— Магчыма. Але і яны на пустое не з'яўляюцца. Сімуляцыя — ужо сімптом хваробы. Я прывык аналізаваць. Так хутчэй знойдзеш першапрычыну.

— Людзі пытаюць, што вы шукаеце ў рацэ, — адразу перайшоў на больш простую тэму экскаватаршчык Сей.

— Як знайду — даведаецеся.

— Хіба вы не ведаеце?

— Не, — сказаў Ліневіч.

— Не даю веры.

— А хіба вы не ведаеце, навошта спрамляеце рэчышча? Вам не паведамілі?

— Я чалавек просты.

— Я таксама, — сказаў Ліневіч і развітаўся.

Ад экскаватара Ліневіч збочыў на сцяжынку, якая вяла да бальшака. Ён успомніў, што яшчэ не быў на тым баку дарогі.

Спёка між тым расла. Ліневіч падумаў, што такое выключна гарачае надвор'е, пэўна, бывае ў гэтых месцах надзвычай рэдка. Птушак ён так і не сустрэў — нават варон нідзе не ўбачыў.

Герман Ліневіч перасек бальшак — звычайную гравійку, па якой раней хадзіў у горад аўтобус, і паглыбіўся на другі бок вузкай сцежкай. Неўзабаве яму давялося злезці з ровара і цягнуць яго побач — кусты і дрэвы раслі нізка, і галінкі чапляліся за вопратку, а то і балюча білі па твары. Раптам ён выпадкова ўбачыў, што ў вышыні, якраз над ім, метрах у пяці над зямлёй, цягнуцца два тонкія дроцікі. Гэта была паветраная тэлефонная лінія, якая, пэўна, вяла да жытла ці пабудовы, дзе, на яго думку, павінен быць тэлефон. Ліневіч згадаў пра тое, што яму неадкладна трэба тэлефанаваць у сваё ўпраўленне. Трымаючыся дроцікаў, ён хвілін праз дзесяць выйшаў да азяродаў, мінуў агароджу з жэрдак і за ёй у засені дрэў убачыў невялікі цагляны будынак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x