Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дом, дзе Герман Ліневіч знайшоў часовы прытулак, месціўся ў кіламетры ад ракі. Недабудаваны, ён быў адным з тых тыповых цагляных дамкоў, у якім павінны былі з восені жыць перасяленцы, патрэбныя мясцоваму калгасу.

У панадворку, вяртаючыся з ракі, Ліневіч раптам адчуў, як у патыліцу нешта з лёту ўдарылася і заблыталася ў валасах. Ён ухапіў пальцамі і выцягнуў вялікіх памераў коніка, травяніста-зялёнага колеру і з празрыстымі крыламі. У яго былі доўгія заднія сцёгны з чорнымі плямамі і надкрыллі з густымі бурымі кропкамі. Нейкі час Герман Ліневіч разглядаў коніка, а потым выкінуў яго. «Не, не можа быць...» — падумаў ён.

Ноччу цагляныя сцены яшчэ доўга аддавалі цяпло, і ў пакойчыку было душна. Праз сон Ліневіч пачуў слабы шум, у акно з шоргатам забарабаніла, і ён спачатку ўзрадаваўся таму, што пайшоў дождж і ападзе небывалая спёка, але спахапіўся ў думках: абцяжарацца ягоныя пошукі ў рацэ, бо рэзка ўзрасце акультацыя вады і з'явіцца апад. Усё гэта прамільгнула ў напаўсне-напаўяве; ён перакруціўся на другі бок і адразу моцна заснуў.

Раніцай пастукалі ў дзверы, а потым у акно. Ліневіч падхапіўся з ложка і ўбачыў на ганку суседа па прозвішчу Грынь. Грынь быў механізатарам і працаваў на бульдозеры. Ліневіч адкінуў клямку на дзвярах. Як толькі дзверы адчыніліся, у пакой уляцела некалькі насякомых. Адно з іх ударылася Ліневічу ў твар і ўпала на падлогу.

Бульдазерыст Грынь быў злёгку п'яны. Замест прывітання ён раскрыў далонь. На далоні ляжала насякомае зялёнага колеру з празрыстымі, але памятымі крыламі. Яно было яшчэ жывое, бо варушыла сківіцамі, быццам жавала. Грынь сказаў:

— Конікі прыляцелі. Шмат. Кажуць, што яны паўсюдна, на ўсіх палях. Такога цуду тут ніколі не бачылі. Зірніце.

У праёме расчыненых дзвярэй, нібы на экране, Герман Ліневіч убачыў, як у паветры трапечуць тысячы тысяч крыльцаў і суцэльным зялёным покрывам варушыцца зямля. Ён узяў з далоні бульдазерыста насякомае і агледзеў яго: такое ж самае бачыў учора вечарам, калі вяртаўся з ракі. Ноччу ён прыняў іх за дождж.

— Гэта не конік, а саранчовае. Пералётны прус, — сказаў Ліневіч. — Бяда прыйшла.

— Ад такой кузуркі? — хіхікнуў Грынь і наступіў нагой на коніка. Пад ботам хруснула.

Але Ліневіч не падтрымаў яго, ён быў устрывожаны.

На адзінай вясковай вуліцы чуліся воклічы і ўзрушаныя галасы. Сяляне павыходзілі з хат і гаварылі пра нашэсце кузурак. Суседскі хлопчык з нейкім падабенствам сачка ганяўся за насякомымі.

Бульдазерыст Грынь пахіснуўся і павярнуўся, каб ісці, але Ліневіч спытаў:

— Не капаеце сёння?

— А салярка дзе? Дні тры запар старшыня пад распіску выдаваў, а ўчора кажа — няма.

— І экскаватар стаіць?

— Анягож.

Ліневіч пачаў апранацца.

— Вы ведаеце, навошта капаеце канаву? — спытаў ён у Грыня.

— Плацяць — я капаю. Вы ж таксама нешта ў вадзе шукаеце. Бадай, не задарма.

— А вы не звязваеце ў адно маю і вашу работу? — пацікавіўся Ліневіч.

— Вы, кажуць, чалавек вучоны, вам відней. А мне загадаюць — я раблю.

Ліневіч таропка абуваў красоўкі.

— Прус прыйшоў. Паесць усё, ураджай увесь. Трэба арганізаваць разворванне межаў, выпальванне, прыманкі кідаць: хлопкавы жмых, конскі гной. Дамяшаць у іх гексахларану. Раніцай, калі сонца яшчэ няма і вецер слабы, добра было б з самалёта апырскаць.

— Людзі кажуць: як прыляцеў, так і сыдзе.

— Не, ён яйкі ў зямлю адкладзе. Голад будзе.

— Ніхто тут сам не паварушыцца, — сказаў бульдазерыст Грынь. — Усе глядзяць ды пасміхаюцца. Хіба старшыня загадае.

— Схаджу да яго, — вырашыў Ліневіч.

...Кантора калгаса мела два паверхі. За сталамі сядзелі жанчыны-рахункаводы і шчоўкалі лічыльнікамі. Як яны неахвотна растлумачылі, старшыні Гетца пакуль не было, ён паехаў па брыгадах, але хутка павінен вярнуцца. Ліневіч адзначыў, што жанчыны трымаліся паважна, з пыхлівай годнасцю і дарэмна гаварыць не жадалі. Насякомых на двары яны быццам не заўважалі.

У паветры між тым броўнаўскім рухам перамяшчалася суцэльнае зялёнае мроіва. Усё кустоўе, дрэвы, трава навокал кішэлі саранчовымі. Чуўся ледзь улоўны похруст: то працавалі мільёны сківіц.

Урэшце з'явіўся старшыня Гетц. Гэта быў чалавек прыкладна сарака гадоў, чорнавалосы, з чорнымі ўхілістымі вачыма, азызлым, як у многіх вясковых начальнікаў, тварам і з бакенбардамі.

Ліневіч павітаўся з ім і коратка патлумачыў пра становішча.

— Вы паведамілі ва ўрадавую камісію па надзвычайных сітуацыях? — асцярожна спытаў ён.

Гетц падціснуў шырокі пажадлівы рот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x