Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Герман Ліневіч знайшоў сваю метку — месца вышэй па беразе, дзе ён замацаваў перацяжку з дроту. Праверыць дно і потым спусціцца ніжэй метры на два. Гэта яго штодзённая норма.

Было ўжо вельмі горача. Герман Ліневіч распрануўся і застаўся ў плаўках. Выгаралыя ад сонца валасы на яго галаве былі коратка падстрыжаны. Светла-шэрыя вочы таксама выгаралі і сталі празрыстыя на сонцы. На плячах і спіне, чорных ад загару, ружавелі плямы — злазіла скура.

Герман Ліневіч выцягнуў з рукзака ласты, маску, патрубак, рэмень са свінцовымі пласцінамі — каб вада не штурхала цела на паверхню, і прыстасаваў усё гэта на сабе.

Рака мякка прыняла яго. Водарасці заказыталі ногі, ён набраў паветра і паволі паплыў пад вадой ля самага дна.

Пад сонцам рака жывая. Ён убачыў спарахнелыя карчы, глей з рэдкімі зарасцямі гідратафітаў. Прырэчны хвошч, тэтрахларэла, факус крылаты, нітэла грацыёзная, лічынкі хіранамід. Калі рухацца зусім ціха, то ўглыбіні бачыш цэлы сусвет з усімі яго нявольнікамі: шчыцень паліфемус тарфяны, спірастома звычайная, пласцінканосныя п'яўкі, жукі-вадалазы. А вось і рыбы. Супраць плыні трымаецца зграйкай плотка, акуні таксама не любяць адзіноты — дзе адзін, шукай і другога. Колюшкі, якіх раней не было ў нашых рэках. Калі такую праглынае шчупак, то яна працінае страўнік ікламі наскрозь. Ля берага ён убачыў кавалкі ржавых металічных труб і цэлафанавы пакет са смеццем.

Трымаючыся за дрот, Герман Ліневіч усплыў наверх, выдзьмуў ваду з трубкі, аддыхаўся і зноў набраў паветра. Ён паціху заварушыў ластамі, узіраючыся ў дно. Глей. Гэта, безумоўна, самае небяспечнае. Калі сумку занясе пад які корч, а потым зацягне глеем — знайсці яе будзе надзвычай цяжка. Але на тое прыгналі экскаватар і бульдозер, каб праз бакавы канал адхіліць раку. Пасля на дне можна будзе ўсё перамацаць рукамі. Капаць новае русла — вялікія выдаткі. Паліва няма. З упраўлення міністэрства, куды Ліневіч абавязаны быў рэгулярна тэлефанаваць, растлумачылі, што надзея ў асноўным на яго вочы, рукі ды ўдачу, бо становішча і ў сталіцы ўскладняецца: амаль не працуе транспарт, спынены электрычкі, ля крамаў чэргі, а вакзалы запоўнены бежанцамі. На вуліцах з'явіліся душэўнахворыя, турмы перапоўнены, і злачынцаў больш ніхто не арыштоўвае.

Герман Ліневіч даплыў да кустоў, высунуўся па пояс — ля супрацьлеглага берага было мелка — і пераставіў на паўметра ніжэй клямар з дротам, — цяпер ён мусіць плыць назад: там зноў на паўметра перасуне ўніз, і так пакуль не пройдзе ўвесь участак да самай рашоткі — ці мо яму пашанцуе і ён знойдзе сумку раней. Ён зірнуў на неба, на зарослы густой травой поплаў, і раптам сонечны зайчык з-за кустоў на ўскрайку лесу на імгненне асляпіў вочы і знік. Там бліснула шкло, і ён здагадаўся — за ім назіраюць у бінокль.

Герман Ліневіч агледзеўся, набраў у лёгкія як мага больш паветра і нырнуў. Праз якую хвіліну ён асцярожна вынырнуў далёка ад рашоткі ля другога берага. У кустах яго не было бачна. Ёй сцягнуў ласты, адшпіліў свінцовы рэмень і амаль што паўзком дасягнуў лесу, а потым устаў і скіраваў да таго месца, дзе, па яго разліках, бліснула шкло. Ён ішоў ціха і быў упэўнены, што яго не заўважылі, бо агляд хавалі вербалоз і сцірты саломы. Ногі і цела адразу абселі камары, падэшвы калолі яловыя ігліцы ды дробныя сучкі, калі ён урэшце апынуўся ля ўскраіны і крадком расхінуў галінкі кустоў.

На зямлі ляжалі двое. У бінокль назіраў мужчына. Ён быў у летняй майцы і спартыўных шараварах. Побач ляжала на спіне дзяўчына ў стракатым трыко і клятчатай кашулі і глядзела ў неба. Раз-пораз яны перакідваліся словамі, але Ліневіч не чуў, пра што. Валасы ў дзяўчыны былі медна-рыжага колеру, пэўна, фарбаваныя.

Прайшло некалькі хвілін. Мужчына не знаходзіў аб'екта сваіх назіранняў і вадзіў біноклем у бакі, а потым адклаў яго і нешта сказаў дзяўчыне. Тая адламала галінку і пачала абмахваць яго і сябе ад камароў. Пасля ёй гэта, мабыць, надакучыла, і яна выцягнула з пачка цыгарэту і запаліла. Мужчына павярнуў голаў і імклівым рухам раптам піхнуў яе рукой у твар. Дзяўчына выкінула абламаную цыгарэту, адсунулася далей і нешта сказала. Прайшло яшчэ колькі часу. Мужчына ўстаў, кінуў у траву бінокль, і пачаў мачыцца ля яе ног, амаль што на іх. Дзяўчына моўчкі глядзела.

Ліневіч пайшоў назад. Тым жа шляхам ён вярнуўся да месца, дзе ляжалі яго маска, ласты і пояс, нацягнуў усё на сябе і, не хаваючыся, паплыў.

* * *

К вечару спёка паменшала, але лёгкія і горла казытаў дым ляснога пажару і тлеючага тарфяніку. Нешматлікая пажарная каманда ўжо нічога не рабіла, бо калі тушылі ў адным месцы, то загаралася ў другім. Чакалі дажджоў, але іх даўно не было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x