Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не хачу нікуды ісці, — сказаў Сяргей.

— І я не хачу, — зноў схавалася пад коўдру Паліна.

Яны закурылі.

— Несмач на стале. Так і не прыбралі ўчора, — сказала Паліна другараднае.

На плошчы, за акном інтэрната, грымнуў духавы аркестр — там пачыналі ўжо рыхтавацца да кастрычніцкіх свят.

— Ты мне слова дай, калі можаш. Будзеш чакаць?

— Не ведаю пакуль. Ну ты й дзівак.

— Інакш я вярнуся і заб'ю цябе.

— Ха!

— Дай жа слова, мне вельмі важна.

— Ну буду, буду, — паабяцала Паліна і раптам заплакала.

І больш за ўсё, здаецца, на свеце Сяргей хацеў тады, каб ноч доўжылася і доўжылася, каб не трэба было куды збірацца і ісці і каб змоўк урэшце той духавы аркестр, які ўсё іграў адзін і той жа абрыдлы марш.

...Радавы Сяргей Каляда з аўтаматам у руках і з «паленпакам» на спіне ўскараскаўся ў запоўнены салдатамі бэтээр. З тугой ён падумаў пра тое, што наперадзе тры дні пакут, і нават кінутая казарма цяпер здавалася яму цёплай і абжытай. Тая казарма, дзе, пэўна, ужо ваўсю ішоў шмон. Ён ведаў пра звычкі асабоўцаў: толькі якая трывога — тыя, як мухі на падлу, адразу кідаліся да тумбачак ды ложкаў. Усё нешта шукалі ды вынюхвалі, надта і не хаваючыся, быццам так і трэба.

Радавы Каляда страсянуў галавой, праганяючы трывожныя думкі, і скінуў пад ногі «паленпак». Адразу нібы выпала вата — у вушы ўварваліся ўзбуджаны смех, мацяршчына, кпіны. Кпілі і з яго. З тых, хто насіў «паленпак», заўсёды пасміхаліся, нібы з убогіх. Але ўрэшце зараўлі рухавікі, і машыны рушылі.

На акруговы палігон у раён вучэнняў прыбылі толькі пад вечар, пасля таго, як пераправіліся па пантонах цераз раку. Ротны злаваўся, нерваваўся і заразіў гэтым усіх. Ён сыпаў праклёнамі і аддаваў загады, каб праз нейкі час адмяняць іх і аддаваць новыя. Да таго ж згубілася палявая кухня, і ўсе знемагалі ад смагі — не было вады. Урэшце маёр разам з узводнымі распрацаваў картачкі агню і ўмоўнага бою і загадаў капаць акопы. Праз нейкі час, калі яны былі ўжо напалавіну гатовыя, аказалася, што іх капалі не там, дзе трэба, бо з'явіўся батальённы і аблажыў усіх мацюкамі.

— Дзе «паленпак»? — раптам успомніў і зароў ротны. — Чаму не разгорнуты?

І, унутрана сціскаючыся ад цяжкай, каламутнай непрыязнасці да маёра, да бязглуздзіцы вучэнняў, да брызентавага меха за спінай, радавы Сяргей Каляда пацягнуўся распакоўваць «паленпак».

Многія любілі армію ці, інакш кажучы, мірыліся з ёй. Афіцэры, прапаршчыкі, нават некаторыя сяржанты тэрміновай спужбы. Знаходзіліся і такія. Толькі не ён. Гэтая гульня дарослых была яму незразумелая. Што ж, ён не ваяр. Ён будучы мастак, дызайнер, а не салдат. Кожнаму сваё. Хутчэй бы назад! Ён лічыў дні, што заставаліся да загада. Паліна. Гарачая хваля ўспамінаў накацілася на яго, і ён знерухомеў, прагна зацягваючыся цыгарэтай.

Па-ранейшаму не сціхаў халодны, куслівы вецер. Тут, на залесным палігоне, ён працінаў шынель, халадзіў твар. На даляглядзе над лесам ужо збіралася цемра.

— Не курыць, маць вашу! — закрычаў паблізу ўзводны. — За кіламетр бачна!

Сяргей Каляда прыхінуў да ног аўтамат і выцягнуў з кішэні канверт. Не ад Паліны — размашысты почырк адразу кінуўся яму ў вочы. Пісьмо было ад Гадуна.

У слабым святле імкліва адыходзячага дня радавы Сяргей Каляда разгарнуў ліст і прачытаў наступнае:

«Стары! Пішу табе ад імя ўсіх хлопцаў з нашага пакоя. Служы, салага, бо мы сваё ўжо адслужылі і з гэтай нагоды вельмі спачуваем табе, але нічым дапамагчы не можам. У нас усё нармалёва. Рыхтуемся да сесіі, але на днях добра пабалдзелі — аж да гэтага часу рукі калоцяцца...»

Далей ішоў пералік выкладчыкаў, якіх Гадун лічыў небяспечнымі на час экзаменаў, якіх увогуле дурнаватымі, а якіх так сабе. Пасля гэтага пасажу ён зноў перайшоў да інтэрнацкіх спраў і на паўстаронкі распавядаў пра тое, як ім шанцуе апошнім часам з дзеўкамі, і жартаваў, што дзеўкі гарохам пасыпаліся замуж. «Дарэчы, — паведамляў ён, — твая акцёрка, ну Паліна, з якой ты, змей, апошнім разам, спадзяюся, не дарма займаў усю ноч цэлы пакой, — таксама туды ж. Выходзіць не за каго-небудзь, а за нашага выкладчыка Некрашэвіча, а ў яго, сам ведаеш, усяго хапае — ёсць і машына, і кватэра, і лецішча. Быццам ён ужо ёй і кінапробу дапамог зрабіць... Вяселле ў пятніцу, 18 кастрычніка...»

Радавы Сяргей Каляда дачытаў лісткі і прыпаліў цыгарэту ад цыгарэты.

Першыя зоркі слаба блішчэлі і пераліваліся ў небе. Поўня напалавіну выткнулася з-за лесу і павісла над далёкім цёмным даляглядам. Сяргей зірнуў на гадзіннік. Да прызначанай у пісьме даты было роўна два дні і яшчэ чатырнаццаць гадзін — усяго выходзіла шэсцьдзесят дзве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x