Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Каляда! Радавы Каляда!

Ротны — маёр Уразаў, крываногі нават у галіфэ, худы, невысокага росту, са зморшчаным, скуластым тварам качэўніка — усё-ткі адшукаў яго ў гэтым гармідары. «Каб ты спрах», — паспеў толькі падумаць радавы Сяргей Каляда і звыкла стаў на «зважай», казырнуў.

— Панесяце «паленпак», — суха загадаў яму маёр Уразаў. — Адказваеце за яго. Зразумелі?

— Слухаю, тавмаёр.

Радавы Кадяда, тонкі, як пруток, светлавалосы, няўцямна глядзеў маёру ў твар шэрымі вачыма. Ротны быццам хацеў дадаць яшчэ і нешта злоснае, але мусіў адвярнуцца, бо яго тармасілі з усіх бакоў. Трэба было выводзіць асабовы састаў.

У роце лічылі за шчасце насіць важкі ротны кулямёт і два падсумкі з патронамі ў дадатак, толькі б не «паленпак». Насіў жа яго па загадзе маёра Ўразава звычайна той, каго маёр асабліва не любіў, хто гнуўся, але ў душы не ламаўся, а ротны такіх вызначаў амаль што з жывёльнай дакладнасцю. Насіць «паленпак» было як пакаранне, як прытоены здзек, хаця маёр Уразаў клапаціўся за яго нават больш, чым палітрук. Усе ў роце ведалі, што ротны прагне стаць падпалкоўнікам і прыняць батальён, бо цяперашні камбат ужо спакваля рыхтаваўся на пенсію. Маёр Уразаў дамагаўся ажыццявіць сваю мару з упартасцю насякомага. «Паленпак» у яго быў самы вялікі ў батальёне, і насіць яго мог хіба толькі асілак, але ротны не зважаў на такія дробязі. Вядома, маёру Ўразаву ўсё гэта было трэба не дзеля нейкай агульнай карысці ці ідэі, каб проста прыкрывацца ад усюдыісных правяральшчыкаў. Тым больш у час аглядаў, марш-кідкоў ды вучэнняў. Тады заўсёды маглі праверыць і, дарэчы, іншым разам правяралі з імпэтам ды дробязнай прыдзірлівасцю палітработнікі з дывізіі і нават з арміі. Вынік такой праверкі мог паўплываць і на тое, атрымае ротны чарговае званне і зорачку ў пагоны ці выйдзе ў адстаўку маёрам.

У агульным тлуме і вэрхале радавы Сяргей Каляда ўсё-ткі адзначыў шэраг розных, хаця быццам і другарадных рэчаў: што ўзводныя яшчэ не зусім цвярозыя з учарашняга, што сухі паёк выдаюць на тры дні — значыць, столькі яны і будуць страляць халастымі патронамі ў неба, бегаць за танкамі, акопвацца ды пакутаваць на голай зямлі халоднымі начамі. Ён ведаў, што ўвішны высавень-ротны за гэты час свайго не ўпусціць — зробіць усё, што здолее, каб рота вылучылася на манеўрах. Адзначыў ён таксама, што паштар і ротны стукач сяржант Сідоркін зноў на вучэнні не едзе, будзе ашывацца ля штабных. Дарэчы, ён рабіў Сяргею нейкія знакі.

— Пісьмо?

Сяргей Каляда адчуў, як яго аж кінула ў жар ад такой неспадзяванай навіны, і схапіў паштара за рукаў:

— Давай!

Сідоркін кіўнуў і выцягнуў з сумкі канверт. Радавы Каляда выхапіў яго і таропка схаваў у кішэню: прачытае пасля. Ён напэўна ведаў, што пісьмо ад Паліны — тая не ліставала яму ўжо амаль месяц. І хаця радавы Каляда здагадваўся, што лісты калі-нікалі затрымліваюцца і таму, што імі цікавяцца людзі пры штабе, на якіх працуе той жа Сідоркін, на душы ў яго ўсё роўна зрабілася цяплей.

З Палінай здарылася так. Дзевятнаццацігадовы Сяргей толькі-толькі адвучыўся курс, як атрымаў позву. Ішоў якраз чарговы склік. З гэтай нагоды яго аднакурснік па тэатральна-мастацкім інстытуце і зямляк са Случчыны Яўген Гадун выказаўся ў тым сэнсе, што ваенкамат — гэта змяя, якая кусае балюча і заўсёды нечакана. Пэўна, ён меў рацыю.

Сяргей зрабіў развітальнае застолле. Запрасілі, вядома, і дзяўчат. Прыйшла сярод іх і Паліна — высокая, прыгожая брунетка з сінімі вачыма і нагамі, як у фотамадэлі. Яна вучылася на акцёрскім аддзяленні і жыла ў інтэрнаце паверхам вышэй. Адыходзіны былі ў самым разгары, калі раптам аднапакаёўца Гадун п'яна ўзняўся з крэсла і спытаў:

— А вы ведаеце, каго мы ў армію адпускаем?

— Каго? — зацікавіліся за сталом.

— Нявінніка, — ляпнуў Гадун і дадаў: — Вялікі непарадак. Ганьба на нас, случакоў. Чуеце, дзеўкі?

Дзяўчаты захіхікалі. Сяргей, будучы на добрым падпітку, пацвердзіў:

— Так. Не было часу, а што?

— Ну дык вось, — несла Гадуна. — Гэта справа паправімая. Сядайце, дзяўчаты, у кола.

Гадун намацаў пустую бутэльку і са словамі: «На каго Бог пашле» крутануў яе на стале.

Бог паслаў на Паліну.

Праз якую гадзіну ўсе з жартамі разбрыліся па сваіх пакоях. Паліну прымусілі застацца.

...Пад раніцу, ужо зусім цвярозы, ён усё цалаваў яе, з жахам разумеючы, што гэта назаўсёды: яна ці ніхто.

— Ты толькі чакай! Будзеш? Усяго год які, я хутка вярнуся.

У слабым святле наступаючага дня Паліна выслізнула з-пад коўдры і пацягнулася за цыгарэтай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x