Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты адпрацуй. Адразу і разлічымся, — ён ужо расшпільваў шырынку.

— Ды ты што, звар'яцеў? — заенчыла дзяўчына. — Я так не магу, не — ты вар'ят.

— Хіба ты так не рабіла? Якая табе розніца, дзе і як? Адзін француз сказаў: цяпер жанчыны кахаюць не сэрцам, а галавой. Вось і ты палюбі мяне галавой...

Абодва яго хаўруснікі зарагаталі.

— Што, так вось сорамна? — ціснуў на дзяўчыну лупаты. -А ты газетай засланіся. Зараз мы яе купім. Унь і разносчык сядзіць.

І крыкнуў праз праход, звяртаючыся ўжо да мужчыны:

— Гэй ты, прынясі газету! Усё роўна якую!

Мужчына не варухнуўся. У скроні яму грукала кроў, твар яго скамянеў.

Лупаты падняўся са свайго месца, выцягнуў з кішэні плашча банкноту і пайшоў да яго.

Цягнік імчаў, бразгала ад вібрацыі верхняя паліца, за вокнамі гусцела цемра.

— Рэшты не трэба. Давай газету.

— Не прадаецца, — мужчына змахнуў грошы на падлогу.

Лупаты зірнуў яму ў вочы і марудна, задам, адышоў да хаўруснікаў. Яны перакінуліся некалькімі словамі па-свойму, раптам падхапіліся і ўсе ўтрох пайшлі на яго. І тады мужчына саўгануў рукой пад куртку, і выцягнуты на волю наган цьмяна бліснуў у святле плафонаў.

Яны адразу спыніліся, але самы малады з іх, у жоўтай скураной куртцы, які ішоў ззаду, закрычаў:

— Ды не бойсь, гэта ў яго не сапраўдны!

І тут мужчына ўстаў ім насустрач, ускінуў руку са зброяй, і тры стрэлы, без паўзы, адзін за другім узарвалі вагон.

...Хутка развіднела. Лес ажыў і напоўніўся галасамі птушак і мяккім шолахам маладога лісця ў вершалінах дрэў.

Мужчына ішоў па вузкай дарозе ў выбраным ім напрамку. Ён стаміўся, бо не спаў ноч, але не гэта непакоіла яго. Мапа — вось што яму трэба, думаў ён, а яшчэ другая вопратка і потым — спадарожная машына ў бок мяжы. Лепш да ўкраінскай. Ён згубіцца там, сярод іншых, ідзе ўжо лета, на дарогах поўна бадзяг, уладкуецца куды на сельгасработы ці, наадварот, застанецца ў якім вялікім горадзе, не ўсё яшчэ так дрэнна. Мужчына абшукаў кішэні курткі і нагавіцаў. Грошай, у асноўным ад продажу газет у той дзень, было няшмат, але на хлеб і спадарожную хопіць.

Цяпер трэба зайсці ў якую вясковую краму і купіць хлеба. Усё роўна ён мусіць вылезці калі-небудзь з гэтага лесу — тут ужо нічога не зробіш. Лес станавіўся ўсё больш рэдкі, дарога ўсё шырэйшая, і мужчына разумеў, што хутка выйдзе да якога жытла. Ён зірнуў на гадзіннік і вырашыў адпачыць, бо крамы адчыняцца яшчэ не хутка. Мужчына збочыў на ўзгорак і прысеў пад сасной, спінай да дрэва. «Дай мне частку сваіх сіл, дрэва, — папрасіў ён у думках, — бо наперадзе ў мяне зноў дальняя дарога, і за мной ужо ідуць, каб адабраць апошняе, што ў мяне засталося: мой наган і маё жыццё».

Раптам ён задрамаў, нават не задрамаў, а быццам праваліўся ў забыццё. Сон быў кароткі і цяжкі. Мужчыну снілася будоўля: вецер працінаў яго на вьшыні, рыштаванні пахістваліся пад нагамі, а ён адну за адной клаў цагліны. Раствор — цэгла, цэгла — раствор. Ён прачнуўся і застагнаў, бо цела здранцвела, было золка і холадна, выпала раса, і ногі яго ў красоўках прамоклі. Мужчына зірнуў на гадзіннік і падняўся.

Праз нейкае паўгадзіны ён ужо выйшаў ці то да пасёлка, ці то да вёскі. Мужчына не рызыкаваў спытаць у рэдкіх сустрэчных, дзе знаходзіцца крама, меркаваў, што ўсе крамы звычайна ў цэнтры, і ён пайшоў па вуліцы да цэнтра, які вызначыў па двух, больш высокіх за іншыя, у два ці тры паверхі будынках.

Крама якраз займала першы паверх аднаго з гэтых будынкаў, яна адчынілася а восьмай гадзіне раніцы, ён прачытаў пра гэта на шыльдзе, а было ўжо каля дзесяці. Мужчына зайшоў у дзверы і спыніўся ля прылаўка. Людзей было зусім мала. Мужчына ўбачыў бляшанкі кансерваў, хлеб і стаў у чаргу. Ён папрасіў у прадаўшчыцы — мажной жанчыны гадоў сарака з ружовага колеру бародаўкай ля носа — хлеба, некалькі бляшанак кансерваў і мінеральнай вады.

Прадаўшчыца прынесла хлеб, кансервы, і мужчына дадаў:

— І торбачку якую.

— Хіба вы ішлі ў магазін без торбы? — раптам спытала прадаўшчыца і ўважліва зірнула на яго. — А вада? Вы не тутэйшы? У нас ніхто гэтую ваду не п'е, у мяне ўсяго адна скрыня, бярыце што больш моцнае.

— Угаварылі. Бутэльку віна.

— Зараз. Я толькі на хвіліну на склад.

Жанчына зайшла ў бакоўку і прычыніла за сабой дзверы, але ён не звярнуў на тое ўвагі. Неўзабаве прадаўшчыца выйшла. У руцэ ў яе была бутэлька віна. Яна палічыла грошы, збілася, пачала нанава, рукі ў яе нервова соўгаліся, і тут ён нібы ачуняў, заспяшаўся і сказаў ёй, што рэшту можна пакінуць сабе, і таропка выйшаў з крамы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x