Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён хутка апрытомнеў. Цягнік, пастукваючы коламі, ішоў далей, кроў сцякала яму па твары на брудную падлогу, на якой ён ляжаў, — на ёй утварылася лужына. Але самае горшае было тое, што сумак, якія так утульна падпіралі яго бок, больш не было.

...Дадому ён не вярнуўся. Навошта? Вярнуцца, каб расказваць тым дурням, што яго абрабавалі, як апошняга лоха? Ці, можа, паплакацца дзяўчыне? І той дзяўчыны ён больш не бачыў. Хто ведае, дзе яна цяпер у гэты час, ноччу, калі ён бяжыць праз лес? Пэўна, яна даўно замужам і спіць зараз у ложку з мужчынам ці займаецца любоўю. Можа, яе звезлі за свет, а можа, з'ехала сама, а можа, проста стала шлюхай...

Урэшце, гэта даўно перастала яго цікавіць. Амаль з той пары, калі ён уладкаваўся ў рэдакцыю занядбанай другараднай газеты і стаў у іх распаўсюджвальнікам і адначасова начным вартаўніком — трэба ж было яму недзе жыць і спаць, вось ён і спаў у іх на складзіку, сярод мяшкоў і пачак з газетамі. А днём ён шукаў тых трох — паўгода з дня ў дзень па тым маршруце, прадаючы газеты ў цягніках і ўглядаючыся ў твары пасажыраў. Пад пахай у яго быў наган, яго «Радом», набыты на тыя даляры, што засталіся ў кішэні курткі і якія яны не паспелі ці не здагадаліся вытрасці.

Зрэдку на яго маршруце сустракаліся знаёмыя з таго гарадка, дзе ён нарадзіўся і адкуль знік, але ён навучыўся іх пазбягаць, дый часу прайшло шмат. Гаварыць яму з імі не было патрэбы, яны даўно існавалі ў розных вымярэннях. Дый пра што гаварыць? Пра тое, як ім жывецца ў іх с...м горадзе, адкуль усе, хто хоць чаго-небудзь варты, уцякае, а застаюцца толькі зусім бездапаможныя ды тыя самыя хітрыя ёлупні, якія групуюцца там па адных ім вядомых прыкметах?

Той-сёй з іх марыць пра заробкі на заходнім напрамку, пра тое, каб нават уладкавацца там і яшчэ болей — застацца назаўсёды. Але гэта марныя спадзяванні, як марна спадзявацца на тое, прыкладам, што цябе мінуюць хваробы, ці старасць, ці здрадніцтва, ці яшчэ што. Хіба не ездзілі яны да тых жа «паноў» за Буг і не ўпэўніліся на асабістай скуры, што большасць з іх зусім не добразычлівыя анёлы, а тыя ж самыя хітрыя дурні са зласлівымі тварыкамі гаспадаркоў і жывёльнай пагардай да тых, хто хоць часова, а трапіў пад іх уладу.

Ён часта ўяўляў сабе, як сустрэне тых трох — тых, хто, па сутнасці, адабраў у яго не грошы, а лепшы ў жыцці час, надзею, спадзяванні, пачуццё годнасці. Неяк ён нават вырашыў, што спаткаў іх, але калі падсеў бліжэй, зразумеў, што памыліўся. Ён працягваў шукаць, але аднойчы, седзячы ў напаўпустым вагоне з рэштай газет у сумцы, ён, па звычцы, пачаў аднаўляць у памяці абліччы ўсіх трох і ...сумеўся. Ну, што тыя скуластыя твары — зараз такіх поўна; што, урэшце, татуіроўка на далоні — і такіх цяпер хапае, кожны другі «распісаны». І ён раптам з жахам адчуў — ён стаў забываць іх. І тады ён спужаўся.

...Ён спужаўся ўва сне. У вагоне было шумна ад крыкаў, мужчына якраз задрамаў, і калі ачуняў ад кароткага і неглыбокага сну, убачыў, што крычаць і лаюцца цыганы, і яшчэ дзяўчына, па выгляду шлюха, а дзе яны ўвайшлі ў вагон, ён не бачыў. Ён міжволі прыслухаўся і зразумеў, што дзяўчына — наркаманка і просіць даць ёй «дозу», а грошы яна, вядома, аддасць ім пасля, што «машына», гэта значыць асабісты шпрыц, у яе заўсёды пры сабе, што ёй вельмі блага і трэба хутчэй, нават зараз, «шырануцца».

Цыганы былі маладыя, нахабныя, добра, але без густу «прыкінутыя», іх таксама было трое: ён даўно заўважыў, што яны амаль ніколі не ходзяць і не ездзяць па адным. Нават пакапаўся ў памяці, каб прыпомніць такі выпадак, і не знайшоў. Не было для яго адкрыццём і тое, што дзяўчына просіць у іх наркату, бо спытайце нават у іх с...м горадзе, там, дзе ён раней жыў, любога таксіста: куды той возіць вечарам маладых дзевак, і той адкажа — у мікрараён, туды, дзе жывуць панаехаўшыя з Расеі цыганы, якія і гандлююць цяпер наркотыкамі, папярэдне прывучыўшы да іх такіх вось с...х шлюх. І яму іх, тых шлюх, не шкада, няхай прападуць усе пропадам, усіх не выратуеш, бо дурнота даўно правіць тут баль і яе не пераможаш.

Між тым цыганы разваліліся на сядзеннях, адзін закінуў ногі на супрацьлеглае, і пачалі гаварыць між сабой па-свойму, выкрыкваючы асобныя словы, і яшчэ енчыла тая шлюха — усё гэта раптам пачало нерваваць яго. Іх крыкі станавіліся ўсё больш гучнымі, у яго закалола ў скронях. Хацеў устаць і перайсці ў іншы вагон, але яны раптам змоўклі, і ён застаўся.

Мужчына задрамаў, але шум пачаўся нанава. Дзяўчына зноў пачала прасіць, і адзін з цыганоў — лупаты, у доўгім, да пятак, плашчы і белым шаліку, нахіліўся да яе твару і раптам прапанаваў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x