Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прабягаючы ўздоўж пракапанай канавы (непадалёку грувасцілася і цёмная гара экскаватара), ён кінуў туды сумку з газетамі, крыху аддыхаўся і нагамі закідаў яе жвірам. Хаця, мільганула ў яго галаве, усё гэта дарэмна, бо тая дзяўчына, пэўна, ужо расказвае пра ўсё, і пра газеты таксама, а прыстрэліў бы і яе, дык усё было б інакш, можа б, і ўратаваўся, але ж вось сумленне, ці што там яшчэ, нейкая сіла ў ім не дазволіла лішняй крыві. Хаця — што яму да той дзяўчыны? Чаго вартае яе нікчэмнае жыццё і каму ўвогуле патрэбна гэткае смецце? Хіба што тым цыганам, каб прадаваць ёй наркату і карыстацца яе целам, пакуль яно здаровае?

Пазбавіўшыся ад сумкі, ён зноў пабег у цемру.

...Урэшце, усё з таго і пачалося, што ў іх с...м райцэнтры, звычайным правінцыйным гарадку, было мала дзевак. Іх проста не хапала на ўсіх, бо побач было два, ды не, нават тры гарадкі-спадарожнікі з вайскоўцамі — там дыслацыравалася цэлая армія. Штогод, штомесяц, штодня мангалоідныя лейтэнанты і капітаны бралі з гарадка даніну — дзевак у жонкі, звозілі іх за свет ці заставаліся з імі ў сваіх гарадках-спадарожніках, каб пладзіць такіх жа мангалоідаў і будучых вайскоўцаў, як і самі.

А то яшчэ дзевак з мясцовага педвучылішча — адзінай у іх горадзе навучальнай установы — размяркоўвалі пасля вучобы... у аддаленыя кішлакі азіяцкіх рэспублік. Нашыя мудрыя кіраўнікі ў сталіцы так вырашалі, гладкія і салодкамоўныя ёлупні — уся гэта шушамець, якая ў чарговы раз аб...сь са сваёй гісторыяй і сваімі перамогамі. Увогуле, гэта быў горад недачалавекаў. Такое можа быць, бо ён пабачыў за сваё жыццё шмат гарадоў — вялікіх і малых, калі служыў у чыгуначных войсках. Суцэльная гніль. А калі вакол цябе завялася гніль і яе не выпаліш у свой час з дапамогай агнямёта, напалму, трацілу ці яшчэ якім чынам, то яна размножыцца і ўсё стане гніллю. Дарогі пакрыюцца напоўненымі смярдзючай тванню ямамі, рэкі і азёры запаскудзяць мазутам, крышкі люкаў каналізацыі знікнуць, і ў іх правалы пачнуць скідваць смецце, пад'езды і лесвіцы ў дамах запаскудзяць п'яныя пралетары, а дахадзягі-старцы з устаўнымі сківіцамі пачнуць заклікаць да ўсялякіх узбуйненняў, быццам мала сваёй гнілі, дык каб прыйшла яшчэ і ўсялякая набрыдзь. Усе пачнуць слухаць розных ёлупняў, запабягаць перад імі, надзяляць пасадамі і кватэрамі. І калі гэта і хто тут вынішчаў тых ёлупняў, нават памкнуўся іх утаймаваць? Наадварот, яны нішчылі і нішчаць тых, хто з імі не згодны. Калі ж хто і браўся за дурноту, каб змагацца з ёй ейнай жа зброяй, то адразу ўсчынаўся сусветны гвалт. Вось дзе першапрычына, хаця дзевак было мала, нічога не запярэчыш і — гэта дакладна. І потым, калі ў яго з'явілася нявеста, а ён толькі адслужыў іх с...ю армію, то не тое што на якую-небудзь аднапакаёўку, а і на вяселле грошай у яго не было. З таго ўсё і пачалося, ён жа не быў сынком якога функцыянера, аднаго з тых, хто на іх с...я святы заўсёды стаяў на збітай мясцовымі цеслярамі трыбуне пад іх любімым правадыром і зекрыў вочы на шэсце тых, з транспарантамі, сцягамі, надзьмутымі шарыкамі-прэзерватывамі ў руках і п'янымі пысамі. Пэўна, і ён павінен быў штогод ісці пад тымі транспарантамі і сцягамі ў святы, пляскаць у далоні, працаваць на тых ёлупняў у будні і чакаць усё жыццё, пакуль яму, старому і нядошламу ад хвароб, выдзеляць урэшце якую с...ю кватэру, але нашто яму тое, у чым ужо не будзе патрэбы? Хіба тыя, у чырвоных мантыях на трыбунах, ці іх дзеці мелі ў тым патрэбу? Ім даставалася ўсё дарма, а яму нават на гэта варта было змарнаваць паўтара года катаржных работ. Хто прыгаварыў яго да тых работ? Пяць тысяч даляраў — вось была цана яго лаяльнасці, законапаслухмянасці і шчасця. Усяго толькі пяць тысяч. А ў тых цыганоў, па якіх ён адкрыў страляніну, былі кватэры? Ці цыганы ўсё яшчэ жывуць у сваіх шатрах дзе-небудзь на ўзлессі? Адкажы мне, лес? Цяжка дыхаючы, ён прадзіраўся праз начны гушчар.

...Лес шумеў у яго над галавой. Ён аблізаў вусны сухім языком і зірнуў на мух. Яны поўзалі ўжо і па твары, яны былі нахабна-смелыя і мэтаскіраваныя, як усе насякомыя. Лес. Адкуль яны ў лесе, паблізу ж няма, здаецца, ні падлы, ні звалкі? Адкуль яны з'явіліся так хутка, нібы іх навялі якім лакатарам? Лес жа такі чысты, жывы і вечны. Пошум лесу — самае цудоўнае, што ёсць на свеце. Хто гэта сказаў? Нейкі пісьменнік. Але ці ведаў пісьменнік, што ў лесе хаваюцца мірыяды такіх вось ізумрудна-зялёных мух і чакаюць свайго часу? Так, ён тады шмат чытаў і нават рыхтаваўся паступаць у інстытут замежных моў. Урэшце, куды заўгодна, толькі б вырвацца з таго гарадка, але тут з'явілася дзяўчына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x