Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бесапатам!

І яна паўтарыла двойчы:

— Бесапатам, Бесапатам!

* * *

Бляшаная скрыня на дзвярах «калясачнай» паступова запаўнялася скаргамі жыльцоў, але самога сантэхніка Іллі даўно ніхто не бачыў. Урэшце нехта звярнуў на гэта ўвагу і патэлефанаваў у жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак, але і там не ведалі, дзе знаходзіцца слесар-сантэхнік. Скрыня між тым была запоўнена лістамі і заявак у сваё чэрава больш не ўмяшчала. Прайшло яшчэ некалькі дзён, у камунальнікаў якраз выдавалі зарплату, але сантэхнік Ілля па грошы не прыйшоў, і тады з раніцы пачалі грукаць у дзверы «калясачнай», але іх ніхто не адчыняў і не падаваў голасу ў адказ. Дзверы, параіўшыся, урэшце ўзламалі, і мужчыны зайшлі ўнутр, але неўзабаве выбеглі адтуль — аднаму з іх стала блага, а другога званітавала проста ў пад'ездзе.

Пакуль прыехала спецыяльная машына, у «калясачную» заходзілі яшчэ некалькі цікаўных, але хутка выбягалі адтуль і папярэджвалі, каб туды не пускалі дзяцей. Урэшце прыбылі людзі з празектуры і, надзеўшы камбінезоны і пярэднікі і насунуўшы процівагазы, вынеслі з пакойчыка ванну, дзе боўталася мешанка, якая кішэла чарвякамі, — усё, што засталося ад сантэхніка Іллі.

1999

Апавяданні

Ізумрудна-зялёныя мухі

Яны з'явіліся раптоўна: некалькі дзесяткаў, не менш, ён пачаў лічыць, але збіўся, бо мухі бегалі па ім бязладна і неяк бы з падскокам, у вачах у яго замільгацела, і ён перастаў лічыць. Мухі былі ізумрудна-зялёныя, таго неверагодна зялёнага колеру, які ўласцівы хіба толькі штучным стварэнням. Куртка яго была ў крыві: мухі трымцелі, адчуваючы гэта. І толькі тады ён зразумеў, што прыгожыя зялёныя насякомыя — звычайныя падлавыя мухі і яму, значыць, хутка гамон. Мужчына скасавурыўся на свае ногі, грудзі і жывот — нагам у красоўках было холадна, хаця сонца ўжо сляпіла яму вочы, і далонь, што ляжала на рукаятцы рэвальвера, таксама была халодная і мокрая ад поту. Ён сціснуў пальцы.

...Ён сціснуў кулакі, і тады, пэўна, нешта спрацавала ў яго галаве, быццам адбыўся шчаўчок і нібы пераключылася на больш высокае напружанне мазгавое рэле, бо яму раптам стала горача, а рука аўтаматычна нырнула за пазуху, дзе ў самаробнай кабуры грэўся яго «Радом», адзін з варыянтаў бельгійскага «Нагана». Гэта быў сямізарадны рэвальвер калібру 7,62 мм з барабанам, які насоўваўся наперад, — мадэль вытворчасці 1895 года. Паўгода таму малады мужчына набыў яго за пяцьсот даляраў у чалавека, які прыехаў з Польшчы.

Ён ускінуў руку са зброяй, і тры стрэлы адзін за другім, без паўзы, узарвалі вагон. Першая куля трапіла ў шыю аднаго з нападаўшых — укормленага, з чорнымі пукатымі вачыма і ў чорным доўгім плашчы. На ягоны белы шалік адразу пырснула крывёю, яго адкінула назад, у праход, дзе ён упаў і захрыпеў, драпаючы пазногцямі брудную падлогу. Другая куля трапіла ў лоб таму, хто ўставаў з сядзення, і мазгі яго абпырскалі спінку гэтага сядзення і дзяўчыну насупраць, якая адразу закрычала і крычала не перастаючы, калі ён стрэліў у трэці раз, услед таму, хто нападаў на яго, трымаючыся за спінай лупатага ў белым шаліку і плашчы. Гэты трэці, у жоўтай скураной куртцы і каўбойскіх вастраносых чаравіках, пэўна, хутка кумекаў, бо крутнуўся, спрабуючы ўцячы. Ён быў гонкі і спрытны, але ж куля была яшчэ больш спрытная, яна ўвайшла яму якраз між лапатак, і — усё было скончана.

Цягнік імчаў у прыцемках далей, вагон быў пусты, толькі ён і гэтыя трое ды шлюха, якая набрала ў грудзі паветра і закрычала яшчэ больш гучна.

Малады мужчына саўгануў наган за пазуху, падхапіў з сядзення сумку з газетамі і перакінуў цераз плячо. Ён быў светлавалосы, высокага росту, лічы, зусім хлопец. Толькі на твары ад носа да куткоў вуснаў рэзка выдзяляліся дзве зморшчыны, якія рабілі яго старэйшым. Пластмасавая бейсбольная кепка з брылём з матэрыі была нізка насунута на лоб. Мужчына памкнуўся да дзвярэй, але раптам павярнуўся і крыкнуў:

— Маўчы, жывёла!

Дзяўчына адхіснулася ад яго да акна і раптам змоўкла. Яна была скуластая, з кірпатым носам і пафарбаваная пад брунетку, з ярка-чырвоным ад памады ротам. Мужчына мімаволі адзначыў усё, хаця навошта гэта было яму, — крутануўся і кінуўся да выхаду — цягнік ужо замаруджваў хаду на чарговым прыпынку.

Ён выскачыў адразу ж, як дзверы расчыніліся, і пабег праз асветленую ліхтаром пляцоўку за будынак станцыі, у ноч — гэта быў адзін з бязлюдных прыпынкаў ля невялікага пасёлка ці нават вёскі. Прыглушаныя крыкі за яго спінай пачаліся зноў, але электрацягнік крануўся, набраў хуткасць і рушыў. Што ж, пакуль яны там паведамяць машыністам, а тыя па рацыі на бліжэйшую станцыю, а там падключыцца міліцыя, у яго будзе хвілін трыццаць — сорак, а мо, калі пашанцуе, і болей, каб адарвацца ад пагоні. А пошук пачнецца, магчыма, у гэтую ж ноч, хіба не так? Урэшце, ён не сумняваўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x