Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сантэхнік Ілля адклаў убок асадку і нататнік і задумаўся. Потым схаваў нататнік у стол і прайшоў за пераборку, дзе была ванная. Ён распрануўся, акуратна начапіў адзенне на вяшак і марудна і асцярожна апусціўся ў цёплую ваду, паляжаў так некалькі хвілін, пасля чаго ўзяў з зэдліка шпрыц і выціснуў з яго ў набухлую вену. Затым ён сунуў у вушы берушы і выключыў святло.

Ён выйшаў з цела лёгка і раптоўна, нібы выскачыў, і лёгка прайшоў адтуліну і доўгі тунель. У канцы яго ён убачыў Запрашальніка. На гэты раз той не прадпрымаў спроб пераўвасаблення і нагадваў звычайную бурбалку, якая часам ускіпала і свяцілася ад перапаўнялай яе энергіі.

«Сёння я гатовы», — падумаў ён і адразу ўспрыняў адказ Запрашальніка: «Так, прыйшоў час, калі ты станеш адным з нас». — «Але я яшчэ не вырашыў і хачу ўсё ўзважыць», — працягваў ён, і тут тунель скончыўся, і яны апынуліся ў замкнёнай прасторы накшталт пустога пакоя, падзеленага на нішы, углыбіні якіх былі таксама нішы-соты, нібы мноства каробачак ад запалак. Ён адчуў жаданне ўвайсці ў адну з такіх каробачак і, нягледзячы на ўзніклы раптоўны страх, пераадолеў сябе.

«Уваходзь, — чуў ён думкі Запрашальніка, — і ты спрычынішся да таго, чаго так прагнуў, — ведаў».

І ён увайшоў і адразу адчуў слабы воплеск, і прастора нібы замкнулася за ім, ён хацеў прасунуцца далей, потым у бакі ці назад, але ўсе намаганні былі дарэмнымі. «Пастка?» — падумаў ён. «Ты можаш лічыць гэта і пасткай, але ты хацеў гэтага, і назад шляху ўжо не будзе». — «А маё цела?» — «Ну, цела можа само паклапаціцца за сябе, хіба не так?» — «І што са мной будзе далей?» — спытаў ён. «Не больш і не менш таго, што адбываецца пры звычайнай дамове паміж д'яблам і яго ахвярай», — пачуў ён здзеклівы адказ. І ён закрычаў: «Дык ты д'ябал?» — «Ну, гэта вызначэнне адвольнае, хаця людзі іншы раз лічаць і так». — «І якая карысць трымаць мяне ў гэтым напарстку?» — спытаў ён. «Ты будзеш сартаваць даныя, бо ў нас не хапае выканаўцаў, ты набудзеш вечнасць і неабмежаваную колькасць ведаў, чаго так прагнуў». — «А назад я вярнуся?» — «Вядома, не». — «А якія даныя я буду сартаваць?» — «Тыя, якія мы збіраем і якія дадуць урэшце адказ пра ідэю і намер Сусвету». — «А ў яго ёсць намер?» — «Так, але мы не ведаем яго, бо калі б даведаліся, усё б змянілася». — «Што — усё?» — «Наша існаванне». — «І колькі я буду тут знаходзіцца?» — «Практычна заўсёды». — «Тыдзень, месяц?» — «Ты не разумееш. Магчыма, мільярды тысячагоддзяў, пакуль не будзе знойдзены адказ». — «А калі ён будзе знойдзены, то што?» — «Тады мы зменім ідэю і намер. Ведаць іх — гэта значыць мець магчымасць змяніць». — «А калі я не захачу сядзець у гэтым напарстку і лічыць веды?» — «Мы цябе іх пазбавім». — «І што?» — «Ты будзеш невыносна пакутаваць». — «Але я проста звар'яцею праз паўгода». — «Тут не вар'яцеюць». — «Дык што — гэта і ёсць абяцаная мне вечнасць?» — «Так». — «Я не хачу, я вярнуся назад». — «На жаль, гэта немагчыма». — «Не! Не! Не!»

* * *

Будаўніцтва запаснога аэрапорта, мяркуючы па руху машын, яшчэ працягвалася, хаця дажджы ўсё часцей пераходзілі ў слабыя снегапады, а раніцамі падмарожвала. Міналі дзень за днём, але былы бізнесмен Фёдар Сак так і не аб'яўляўся, затое часцей заходзілі Кім і Гуру, а з імі Ларыса, якая адразу пыталася:

— Праўдзій дома? Хіба ён не вярнуўся?

І, скінуўшы на канапу куртку і берэт, ішла на кухню, дзе рыхтавала «траўку», а то і што-небудзь больш крутое, але пра Фёдара Сака іншых пытанняў не задавала, адчуваючы, што яны трывожаць гаспадыню.

Ева Мураш хадзіла на працу ўсё радзей і радзей. Шматтыражка, ці, як яе называў Кім, «сучка», — жыла між тым сваім жыццём: штодзённым наборам навінаў, колькасцю здадзеных радкоў, карэктурай, дробнымі даносамі, зарплатай два разы ў месяц, нязначнымі сваркамі і інтрыгамі.

Выходзіць з раніцы на залітую халоднымі, бруднымі, падмярзаючымі за ноч лужамі вуліцу, а потым ехаць у перапоўненым аўтобусе з перасадкай станавілася для яе невыносна, а яшчэ больш пакутлівай была прысутнасць ля асветленага мёртвым святлом неонавага плафона стала, назіранне за віраваннем дзялкоў за акном — тыя па-ранейшаму выскоквалі са сваіх машын, прыціскаючы да вушэй мабільныя слухаўкі, усе ўжо ў цёмна-карычневых норкавых шапках на галовах — чым вышэйшы статус, тым вышэйшая шапка, — іранізавала Ева Мураш, прыпальваючы жоўтымі ад нікаціну, дрыготкімі пальцамі цыгарэту ад цыгарэты і вылічваючы хвіліну, калі можна апрануць паліто і збегчы дадому.

Усё часцей яе даймаў страўнік: часам у дарозе даводзілася выходзіць з транспарту і шукаць грамадскую прыбіральню. Два-тры дні ў тыдзень звычайна трымалася павышаная тэмпература, а потым быццам праходзіла. Яна яшчэ больш схуднела, шчокі запалі, а на твары ад носа да вуснаў прарэзаліся дзве глыбокія зморшчыны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x