Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Неяк я хацела праверыцца. Варта схадзіць. Але не пайшла. Калі ў мяне гэта — ад яго ўсё роўна няма лекаў.

— Што — «гэта»?

— Не будзь такім наіўным, Праўдзій. Я маю каля двух дзесяткаў знаёмых і нават сяброў, якія ўжо адносна даўно ВІЧ-інфіцыраваныя. Не ад распусты. Проста калі пачынаеш больш-менш рэгулярна ўмазвацца, бяда калі-небудзь абавязкова прыйдзе.

...Потым яны ляжалі ў ложку, Ева Мураш паліла, а мужчына на паўхвіліны выключыўся ў сон, але раптоўна, нібы ад штуршка, абудзіўся. Ложак быў занадта кароткі для яго росту, і ногі яго датыкаліся да радыятара ацяплення.

— Хочаш паспрабаваць «траўкі»? — спытала дзяўчына.

— Калі ты паабяцаеш перайсці толькі на яе, я буду тваім кампаньёнам.

— На жаль, гэта немагчыма, Праўдзій. Але ты пацярпі крыху, прывыкаюць да ўсяго: ёсць хворыя пары ці адзін хворы, другі — не, і такія жывуць разам гадамі. А можаш пайсці хоць зараз — я не пакрыўджуся.

— Прыхаваны суіцыд. Вось на што ўсе вы хворыя. І ты, і Ларыса, і Кім, і Гуру, і ўсе вашы «моцна прасунутыя».

— А твой так званы бізнес — хіба таксама не прыхаваны суіцыд? Толькі форма іншая. Ну, у чым твая мэта, скажы? Можа, ты хочаш набыць сабе «мерс», макінтош да пятак, норкавую шапку, у два разы вышэйшую за нармальную, і сотавы тэлефон? Каб сядзець з ім нават у тэатры і з бутэрбродам з ікрой у другой руцэ? І гэта — усё? Адзіная радасць — паказваць сваё багацце?

— Але ўсе мы аддаём перавагу лепш жыць, няважна, урэшце, — як, чым памерці, і гэта вызначае наш выбар, — сказаў былы бізнесмен Фёдар Сак.

— А навошта жыць, які ў гэтым сэнс? — спытала дзяўчына і патушыла недапалак. — Можа, ты мне растлумачыш, дзеля чаго?

— Не ведаю. Можа, жыццё ўвогуле не мае сэнсу. Можа, гэта які падарунак нам, а можа, наадварот, пакаранне. У адным я ўпэўнены — яно дадзена не для таго, каб у ім быў толькі ваш «кайф».

— Так, — раптам пагадзілася дзяўчына. — Я і сама часта думаю — ну навошта бацькі вучылі мяне чытаць, пісаць, разумець свет — каб я ўрэшце зведала, што такое кумар, і баялася яго больш за ўсё?

— Вось бачыш, як ты добра ўсё разумееш, — нібы ўзрадаваўся мужчына. — Кінеш гэтыя справы, і ўсё будзе інакш.

— А ты не задумваўся пра тое, што спярша такіх, як я, стане большасць? А потым увогуле ўсе вымруць. Застанецца адна жамяра. І потым я... не люблю людзей.

— Чаму? Трэба не любіць іх недахопы.

— Не. Я людзей ненавіджу. Ты ведаеш, напрыклад, што робяць якія-небудзь неда...я міліцыянты з адзінокай дзяўчынай з правінцыі дзе-небудзь на вакзале пасля таго, як на яе вачах парвуць яе пашпарт? Спытай у Ларысы. Але лепш табе не ведаць. Дык у якога яшчэ чалавека мне верыць? Калі я з раніцы тусуюся сярод іх — вечарам мне трэба ўмазацца. Прабач, мне сумна гаварыць пра гэта, Праўдзій.

Дзяўчына села на ложку. Пад вострымі плячыма ўздрыгвалі яе маленькія грудзі. Нават у цемнаце бачныя былі выступаючыя рэбры і рыса пазваночніка.

— Паспі, — сказала яна. — А потым мы будзем вячэраць.

* * *

Раніцай зноў ішоў дождж. У дзверы некалькі разоў нягучна грукалі, і сантэхнік Ілля ішоў і адчыняў, але нікога не выяўляў. Вочка ў дзвярах не было. Раптам ён устрывожыўся і доўга сядзеў задумаўшыся і напружана чакаў, падышоў нават да дзвярэй усутыч, каб рэзка іх адчыніць, але больш яго не турбавалі. Сантэхнік Ілля паступова супакоіўся, паслухаў радыё, паснедаў і выйшаў з «калясачнай», адразу звярнуўшы ўвагу на скрыню. Ён адамкнуў яе, выцягнуў адтуль некалькі паперак-скаргаў, а таксама недапалкі, бананавае лупінне і агрызкі яблык. Смецце ён кінуў у смеццеправод, а паперы занёс да сябе, але чытаць іх не стаў, дастаў нататнік і запісаў у ім:

«9 кастрычніка. Пятніца.

варта спяшацца са здабычай ведаў у неарганічных сутнасцяў на маю думку і што пацвярджаецца некаторымі заўвагамі вялікіх вандроўнікаў Космасу яны не валодаюць паняццямі маны і хітрасці каб у іх мяркую было нешта накшталт службы бяспекі ніхто не здолеў бы нават даведацца пра іх існаванне хаця тут усё адносна меркаванне маё між тым што наша цывілізацыя можа не паспець пераўтварыцца ў цывілізацыю пятага парадку і авалодаць усёй энергіяй зоркі і дэградзіруе ў выніку нарастання экалагічных катастроф крымінальнага тэрору і масавай наркаманіі думка некаторых даследчыкаў пра тое што любая цывілізацыя Космасу існуе толькі каля трох тысяч гадоў з пачатку работы яе першага радыёперадатчыка а потым гіне таму мы і не чуем радыёфону Сусвету мае падставу але ёсць шанс пераўтварыцца ў неарганічную цывілізацыю заўважана што Сусвет імкнецца да неарганічнага стану адбудзецца гэта ці не вось пытанне за стагоддзе мы дайшлі да перасадкі органаў кланіравання і працэс ужо некіравальны яшчэ праз два-тры дзесяцігоддзі Зямлю магчыма будуць насяляць трансплантанты з убудаванымі ў галовы інтэрфэйсамі якія звяжуць іх з кампутарнай сістэмай планеты а яшчэ праз дваццаць — трыццаць гадоў пачнецца масавы зыход з біяабалонкі якую мы называем целам і пераход на неарганічную аснову што па сутнасці з'явіцца неўміручасцю трэба пратрымацца па маіх падліках каля пяцідзесяці гадоў каб дасягнуць мэты а калі я здабуду веды і энергію то здолею ажыццявіць гэта бо апошнія даныя НАСА атрыманыя зусім нядаўна сцвярджаюць што Сусвет адкрыты і яго пашырэнне можа быць і ідзе толькі адзін раз і незваротнае як у паветранага шарыка які надзімаюць да таго часу пакуль не лопне і ўзнік ён са стану бясконцай шчыльнасці але такі стан раўназначны паняццю «нішто» і значыць Галгофа не паўторыцца ніколі а калі дадаць да гэтага падлік верагоднасці выпадковага сінтэзу звышскладаных біямалекул пры ўмове выпадковага злучэння іх частак 10 10000то ў Сусвеце няма такой колькасці атамаў а гэта значыць што існуе Найвышэйшы Ўзровень які запаліў з «нішто» сто пяцьдзесят пяць мільярдаў галактык і пасеяў іх у небе і стварыў малекулу ДНК і гома сапіенс але тут надыходзіць пытанне а што было да таго гэта значыць пра вечнасць але што такое вечнасць бо само ўзнікненне Сусвету і нараджэнне любога чалавека ўжо бунт і яе аспрэчванне хіба што яна будзе «лазняй з павукамі па кутах» і вось з гэтай нагоды ўзнікае пытанне а ці не нагоніць тая ж неўміручасць неарганічных істот на іх саміх праз якія тысячагоддзі нясцерпны сум што прымусіць іх зноў імкнуцца ў чалавечую абалонку і хіба не назіраем мы час ад часу так званыя шаленства і апантанасць але пра гэта пісаць небяспечна так небяспечна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x