Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, пасля абеду трэба ехаць на дачу, адседзецца, супакоіцца, падлячыць нервы. На некалькі дзён. А пакуль што, можа, у цэнтр падацца? Багатка памацаў свой няголены з учарашняга ранку твар і задумаўся. У такім выглядзе паказвацца ў цэнтры горада не хацелася, але і вяртацца дамоў, каб пагаліцца, не выпадала. Што ж, калі прайсці ўздоўж канала метраў трыста, то будзе вуліца, па якой метраў сто налева — цырульня. Там і ў кіёск наважыў заскочыць Павел Алегавіч, цыгарэт прыкупіць.

Рушыў нетаропка. Праваруч — водаканал, злева, метрах у ста, зарослы бальнічны двор. Пасля абеду, гадзін з пяці, пацягнуцца адтуль хворыя да вадаёма. Багатка колісь і сам тут ляжаў, кісць пасля тых страшэнных паломаў яму распрацоўвалі. Ды гадоў восем, мусібыць, прамінула, не менш.

І гары яно гарам, думаў Павел Алегавіч, хай без мяне разбіраюцца — з сынком сваім рокерам, з дачкой хітрахвостай. Няхай. (Ат жа, ну не адпускае праклятае!)

Дарожка наблізілася да квартала пяціпавярховак, за якім і праходзіла патрэбная яму вуліца. Багатка збочыў налева, падняўся па натаптанай сцяжынцы на затравелы ўзгорак і пайшоў нацянькі праз двары.

— Пашка, ты? — весела аклікнулі яго з акна адной пяціпавярхоўкі.

З другога паверха тырчала галава Мішкі Чусевіча, аднагрупніка па інстытуце. Вось табе раз. Сустрэча з гэтым чалавекам ніяк не ўваходзіла ў Багаткавы планы. Ох ужо гэтыя здані мінулага, хоць жыўцом пад зямлю ад іх лезь.

— Я, — тым не менш знерухомеў Павел Алегавіч пад акном, на асфальтаванай дарожцы, паміж пад’ездамі. — А ты што тут робіш? — Наколькі помнілася, Чусевіч пражываў далёка адгэтуль, па Багдановіча, недзе... блізу пляца Бангалор, так.

— Ды я гэта. пакуль тут кватарую, — высунуўся Мішка па пояс у адчыненую фрамугу; быў ён у безрукаўнай белай майцы, даволі нясвежай. — Слухай, ты куды?

— А што?

— Пачакай хвілінку, я да цябе спушчуся.

— Навошта?

— Ну хоць перакінемся парай слоў, колькі ж гадоў не бачыліся.

«І дзякуй Богу, што не бачыліся», — падумаў Багатка, а ўслых сказаў:

— Ведаеш, часу ў мяне зусім мала, спяшаюся.

— Ды я ўвобмірг, Пашок! — узмахнуў рукой Чусевіч і скрыўся ў прой­ме акна.

Так, сустрэча з гэтым чалавекам была непрыемная Паўлу Алегавічу. Ён даўся ў знакі яшчэ з інстытута, абрыдзеў сваёй дэмагагічнай балбатнёй і загульным п’янствам. На працягу трыццаці з лішнім год, што прамінулі пасля заканчэння інстытута, яны бачыліся разы чатыры. Усякі раз — выпадкова, мімаходзь, калі кожны шыбаваў па сваіх справах. Гэта была нейкая містыка, у тым плане, што ў амаль двухмільённым горадзе так часта сустракацца — азначала бессаромна парушаць тэорыю верагоднасці. Але Багатка ўжо не раз заўважаў за сабой, што, калі яму нешта было вельмі не даспадобы, калі нечага апасаўся ці не жадаў, то гэтае непажаданае прыходзіла да яго неадменна.

Помніцца, у адну з іхніх сустрэч — гадоў дваццаць восем было тады Паўлу Алегавічу — навязаў яму Чусевіч купіць пляшку гарэлкі і забрацца ў самую нетру парку Чэлюскінцаў. Там, у пятнаццаціградусны мароз, як апошнія забулдыгі, у цемрадзі, яны і распілі тую горкую пляшку. Размясціліся на лаўцы, што па самае сядзенне патанала ў гурбе снегу. Багатку, нягледзячы на выпітую гарэлку, было вельмі холадна. А Чусевіч, прывычна расчырванелы, у расхрыстаным фарсістым кажушку, распачаў непрыемную Паўлу Алегавічу спрэчку пра сусветны сіянізм, пра яўрэяў, якія нібыта запаланілі ўсё на свеце і яму, рускаму чалавеку, кроку ступіць не даюць. Павел Алегавіч прыводзіў нейкія кволыя аргументы ў абарону яўрэяў, дый наогул, азяблы, колькі разоў парываўся ўстаць і пайсці. А Чусевіч хапаў яго за руку, крычаў, дыхаў у твар перагарам і напрыканцы заявіў Паўлу Алегавічу, што той дрэнна скончыць, то бок ажэніцца з яўрэйкай і прападзе. Змаўчаў тады Багатка, але гэты ёлуп быў, можна сказаць, недалёкі ад праўды: на той час Павел жаніхаўся да дзяўчыны, якая была напалову яўрэйка. Праз пару месяцаў пасля тае размовы яны разышліся. Вядома, не таму, што Багатка паслухаўся Мішкавых слоў, але надта яны яго заелі тады, запомніліся — не вырвеш, не выкарчуеш. «Паганы язык!» — не раз потым з прыкрасцю ўспамінаў Багатка Чусевіча і думаў, што, мабыць, каб ажаніўся тады з той дзяўчынай, то не было б і сустрэчы з Верай. Не было б і цяперашніх тупіковых праблем.

— Ну як ты, браце? — ужо падскочыў, ужо ціснуў яму руку Мішка Чусевіч.

Як жа ён пастарэў, змізарнеў, знасіўся за дзесяць год. А раней, як і Жыгоцкі, прыгажун быў, скаральнік жаночых сэрцаў. Толькі Пецька браў станоўчай самавітасцю, шляхетнасцю манер, а гэты — нахабным напорам. Здаецца, разоў пяць быў у шлюбе Чусевіч. І гэта за выняткам апошніх дзесяці год, калі яны з Паўлам Алегавічам не бачыліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x