Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перад кнігарняй «Светач» Багатка нырнуў налева ў двары, пайшоў пад гару, перасек правулак, прамінуў аўтастаянку, затым зноў стаў паднімацца.

Кіраваў ён на шэраг вытанчанай архітэктуры дамоў — дамоў элітных, дзе пражываў Пятро Вацлававіч Жыгоцкі з яго, Багаткавай, дачкою Тамарай.

Памянёныя будыніны былі трохпавярховыя, стылізаваныя пад архітэктуру старога, даваеннага Мінска. Павел Алегавіч ведаў, што дом Жыгоцкага вунь той — жоўта-зялёны, другі ад рага. І яшчэ ведаў Багатка, што проста так нельга не толькі ў дом завітаць, але і падысці да пад’езда. Панадворак быў аточаны высокай сятчастай агароджай, пры браме стаяла вартоўня.

Вось да гэтай вартоўні адважна рушыў Павел Алегавіч. Узышоў на невысокі ганак, таргануў жалезныя дзверы.

Яго неахайны выгляд змусіў ахоўніка, што сядзеў унутры, імгненна падскочыць са свайго крэсла і перагарадзіць Паўлу Алегавічу шлях. Гэта быў чалавек сярэдняга веку ў шэрай форменнай вопратцы, мажны, высокі, з пытальна-насцярожаным выразам твару. Ахоўнік ледзь раскрыў рот, як Багатка яго апярэдзіў.

— Мне трэба да Жыгоцкага, — патлумачыў ён сваё паяўленне.

— А вы хто яму будзеце? — здзівіўся вартаўнік.

— А буду я яму грамадзянскі цесць, — хітравата прыжмурыўся Багат­ка. — То бок бацька ягонай грамадзянскай жонкі.

Штосьці рашуча-адчайнае было ў Багаткавым голасе і вонкавым выглядзе — тое, што не дазволіла прыняць яго за валацугу-бамжа і выкінуць вон, а наадварот, прымусіла амаль што паверыць.

— Пачакайце хвілінку, — прапанаваў вартаўнік і зняў трубку з прыштукаванага да сцяны тэлефона. — Я зараз звяжуся з іхняй кватэрай. Вам, уласна, каго: Пятра Вацлававіча ці. дачку вашу.

— Лепш яго, радзімага, — прамовіў Багатка і развязна сунуў рукі ў кішэні штаноў.

— Ало, — гаварыў ахоўнік у трубку, — а Пятро Вацлававіч дома? А... Ды тут да яго прыйшлі. А Тамара Паўлаўна? Ага, паклічце. Тамара Паўлаўна, добры дзень, тут да вас прыйшлі, прадставіліся вашым бацькам. Прапусціць? А... ага... так... зразумеў... згода.

Багатка насмешліва прыслухоўваўся да гэтай размовы.

— Прашу вас пачакаць, — сказаў яму вартаўнік, павесіўшы труб­ку. — Пятра Вацлававіча дома няма, а Тамара Паўлаўна зараз спусціцца.

— Дык я магу хоць у двор завітаць?

— Я думаю, не варта. Дачка ваша зараз выязджае ў горад і прасіла пачакаць яе тут. — Вартаўнік зрабіў націск на апошнім слове. — Яна ўсё адно будзе выязджаць на машыне, з падземнага гаража, а туды вы не пройдзеце. — Пасля гэтых слоў мажны дзядзька як бы страціў да Багаткі цікавасць і ўсеўся на ранейшае месца.

Павел Алегавіч зірнуў на вузкую канапу, што стаяла ля левай сцяны, аднак, пасля кароткага роздуму, рашыў выйсці на вуліцу і чакаць дачку там.

Добрых дваццаць хвілін пратырчаў Багатка перад брамай. Раздражненне расло, але і цярпення ў яго было хоць адымай. Не бракавала і часу. «Нічога, надыдзе і наша свята», — напяваў ён у такт крокам, дэманстратыўна шпацыруючы перад акном вартоўні. За гэты час у браму заехала толькі адна машына. Не выязджала ніводнай. Але Павел Алегавіч паспеў-такі зазірнуць унутр, ахапіць чэпкім паглядам панадворак. Зялёны, у падстрыжаным кустоўі і кветніках, прарэзаны акуратнай сеткай выкладзеных пліткай дарожак, двор яму спадабаўся. У глыбіні, за маляўнічымі развесістымі вербамі, на яркіх арэлях гушкаўся хлопчык. Каля адзінага, здаецца, пад’езда струменіў маленькі фантан.

Нарэшце вароты адчыніліся другі раз і выпусцілі аўто бліскуча-блакітнага колеру. Машына спрытна прыпаркавалася на міні-стаянцы, злева ад вартоўні. З яе выскачыў вадзіцель, таропка падышоў да задніх дзвярэй, адчыніў іх і га­лантна памог выйсці маладой жанчыне. Гэта была Тамара.

Павел Алегавіч знаходзіўся ад іх метрах у пятнаццаці, на тратуары, што цягнуўся ўздоўж дома. Але ж не паспяшаўся насустрач дачцэ, а проста павярнуўся да яе тварам і знерухомеў. Як і чакаў, Тамара, сказаўшы нешта вадзіцелю, жвава рушыла да бацькі. Твар яе быў неспакойны, яна асцярожліва зіркала па баках — відавочна, баялася нейкай бацькавай выхадкі, а таму хацела гаварыць з ім як найдалей ад уваходнай брамы, сам-насам. Апранута Тамара была ў бэжавае, без усякіх узораў і бліскавак, доўгае, шытае па фігуры плацце. Басаножкі мелі акурат такі ж колер. Цёмна-каштанавыя, з рыжыной валасы пагойдваліся ад яе плаўных крокаў. Фігурай і тварам дачка моцна нагадвала сваю маці ў маладосці, але была прыгажэйшая. Усяго ў ёй было болей, чым у Веры Генадзеўны, яркае і кідкае. Крыху большым, сантыметраў на пяць, рост; крыху шырэйшымі бёдры, пышнейшымі грудзі, выразнейшай талія; нават валасы, што ў жонкі былі проста рыжыя, у дачкі мелі рэдкі, адметны колер. Гэта была яўная парода і адначасова шматгадовы галаўны боль для Паўла Алегавіча. Бо ў каго яна такая ўрадзілася, дакеміць не мог. Сам на Апалона не выдаваў; жонку, пры ўсёй яе фігурыстасці, можна назваць адно абаяльнай; сын Юрка — той і наогул нейкі недалужны нязграба. А тут. Хм, ці ад яго завялася Тамара — вось што жахліва. Хаця. прабабка ў Паўла Алегавіча, што паходзіла з наваградскай шляхты, кажуць, у маладосці была прыгажуня неверагодная. Зарэзаў яе ў дваццаць два гады адзін палюбоўнік князь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x