Михась Южик - Лесвіца
Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Лесвіца
- Автор:
- Жанр:
- Год:2007
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Ха-ха! Пагразіла моська слану, — пагардліва фыркнула Тамара.
— Бо я, — працягваў бацька, — раскрыю пра Жыгоцкага такое, ад чаго ён па смерць не адмыецца. І не ведаю, ці захочаш ты пасля гэтага з ім жыць.
— А пайшоў ты. Нічога ты не зробіш.
Павел Алегавіч адпусціў яе локаць.
— А цепер ідзі. І падумай.
— Сёння ж пашкадуеш аб сваіх словах, — паабяцала яму дачка, спрытна павярнулася на абцасах і горда паплыла назад. Статная, даўганогая, пагойдваючы крутымі, выйгрышна абцягнутымі плаццем сцёгнамі. Нібы ўсё жыццё ў такіх плаццях хадзіла, нібы не швэндалася яшчэ год таму ў драных джынсах па дыскатэках і не цалавалася ў пад’ездах з прышчавымі юнакамі.
«Адкуль яны такія бяруцца? — думаў Багатка, гледзячы ўслед наравістай дачцэ. — Усё жыццё — на вачах, і зусім чужы чалавек. Парода, відаць, такая. Учора сала рукамі без хлеба елі, як Жыгоцкі ў студэнцтве, а сёння не могуць з машыны выйсці, пакуль халуй дзверы не адчыніць, за ручку не выведзе. Цьфу».
Ён павярнуўся і пайшоў прэч. Вахлакавата апрануты, пляшывы, з утравелым сярдзітым тварам.
На дачу. Схавацца. Забыцца. Хай яно спрахне.
8
З электрычкі Павел Алегавіч ішоў лясным логам. Праваруч ад сцяжынкі лес быў высокі, стромыя сосны прасторна размясціліся на схіле, адтуль веяла прыемнымі жыццядайнымі водарамі. Злева ж курчыўся нізкі алешнік, шчыльны хмызняк, трапляліся адзінокія яліны і цягнула балотнай сырасцю.
Дачнікі, што сышлі з Багаткам на станцыі, засталіся метрах у трохстах ззаду. Павел Алегавіч знарок, яшчэ на самым пачатку шляху, патрухаў, каб абагнаць усіх спадарожнікаў. Цяпер жа ішоў у іхнім тэмпе — не падпускаў і не аддаляўся.
Ад станцыі да Багаткавай дачы было кіламетры тры. Сцяжынка, па якой ён зараз рушыў, выводзіла на пасёлак найкарацейшым шляхам. Але хадзіць па ёй Паўлу Алегавічу падабалася толькі зімой. Ва ўсе астатнія поры года тут было мокра, асабліва пасля дажджу і ўвесну, калі са схілу логу бруіста бегла вада, залівала сцяжынку, назапашвалася ў хмызняку і алешніку і адтуль пахла балотам. Ранняй вясной тут і наогул нельга было прайсці і даводзілася шкандыбаць уздоўж чыгункі з кіламетр, да шлагбаума, каб выйсці на гравійку. А гэта ўвогуле атрымоўвалася ўжо не тры, а болей за пяць кіламетраў.
Вечарэла, сонца заходзіла збоку лесу, затулялася высознымі хвоямі, і на лог напаўзала цемра. Праваруч, у кронах дрэў, яшчэ гарэзавалі бурштынавыя промні, пырхалі з галіны на галіну птушкі. Злева ж, у кустах і выродлівых дрэўцах, было так вусцішна, што Павел Алегавіч ішоў з ненатуральна скручанай направа шыяй. Злосна, адрывіста крычаў нябачны груган.
У руцэ Багатка трымаў паўнюткі поліэтыленавы пакет, дзе ляжаў прыкуплены з разлікам на колькі дзён харч: два літровых пакеты кефіру, сала, кансервы, чорны і белы хлеб. Бульба і яшчэ сёе-тое з агародніны мелася непасрэдна на дачы, у склепе.
Да месца, дзе канчаецца лог і сцяжынка ўваходзіць у прасторны дубовы гай, было яшчэ з кіламетр. За гаем, на самым узлеску, прытуліўся Багаткаў дамок.
Ці то паўплывала на Паўла Алегавіча карціна звечарэлага лесу, ці то падзейнічалі балотныя пахі, а толькі непрыемныя думкі пра жыццё-быццё зноў авалодалі ім. У забітай дарэшты электрычцы, калі ўвесь час баішся, што не зможаш прадрацца да выхаду на сваёй станцыі, — не да маркотлівых разважанняў. А зараз мімаволі пракручваўся ў галаве ўвесь скандальна-турботны дзень, паўставалі скажоныя нянавісцю твары жонкі і цешчы, калывалася постаць дачкі ў даражэзным плацці, чуліся яе пагрозлівыя словы «Ты яшчэ пашкадуеш.»
Канешне, ён яшчэ пашкадуе, думаў Багатка. Але толькі не аб тым, што развядзе яе з падлюгам Жыгоцкім, не. Ён пашкадуе, што з самага дзяцінства не даваў дачцэ добрай папругі, не вучыў розуму.
Балюча згадаліся зараз Паўлу Алегавічу падзеі двухгадовай даўнасці, калі Тамара выкінула такі фартэль, ад якога ён месяц не мог ачомацца. А было гэта так. Яна і сяброўка, студэнткі чацвёртага курса БДУ, паехалі ў ліпені важатымі ў нарачанскі дзіцячы летнік. Так, прынамсі, сказалі дамашнім. А насамрэч, як потым адкрылася, падаліся яны ў Маскву, праходзіць прагляд і праслухоўванне на месца ў нейкім поп-гурце. Прычым паршыўкі, кожныя тры дні, на працягу двух тыдняў, тэлефанавалі бацькам нібыта з Нарачы.
І вось у адзін цудоўны дзянёк, пры канцы ліпеня, заяўляецца Тамара дамоў. У цёртых джынсах і зашмулянай майцы, без рэчаў, з ускалмачанымі, выбеленымі валасамі, з дурнаватым выразам мурзатага твару. Якраз быў выхадны. Не павітаўшыся ні з бацькам, ні з маці, ляпае ўваходнымі дзвярыма, кіруе ў ванную і там запіраецца. Збянтэжыліся бацькі, крычаць: «Што такое, Тома, што, дачушка, здарылася?» Маўчанне. Толькі льецца вада. Дзесяць хвілін, дваццаць, паўгадзіны не адклікаецца Тамара. Баязліва прыпалі бацькі да дзвярэй, прыслухоўваюцца. А вада ўсё цурчыць, і як быццам — плёскат чуцён, мыецца, выходзіць, чалавек. Гэта крыху супакоіла. Але мінае гадзіна, паўтары, дзве — дачка ўсё не выходзіць, не адгукаецца на патрабаванні бацькі адперці дзверы, не рэагуе на плач і ўпрошванне Веры Генадзеўны. Тады Павел Алегавіч прымае жорсткае і адзіна правільнае рашэнне — рыўком выломлівае дэкаратыўную засаўку, урываецца ўнутр. За ім, зразумела, і жонка. Бачаць: ляжыць Тамара ў мыльнай пене, трымае ў руцэ люстэрка і размалёўвае касметыкай твар, як у клоуна. Агідныя чырвоныя вусы, зялёныя круглячкі шчок, сінія жудасныя кругі пад вачыма. А найстрашнейшае — тое, што на кафлянай падлозе, белымі пасмамі, валяюцца абы-як састрыжаныя яе валасы.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Лесвіца»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.