Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось неяк познім вечарам, будным днём, калі гулянка ў Багаткавым доме была ў самым разгары, прыджгаў туды на «газоне» ўчастковы са сваімі памочнікамі, наладзіў аблаву. Перапісаў усе адрасы (а было там, акрамя Юркі, чалавек восем), вёў строгі пратакольны допыт, паабяцаў усім за хуліганства турму, гадзіны праз тры адпусціў, сказаўшы чакаць афіцыйных павестак.

Павестак ніхто з насмерць перапуджаных маладзёнаў, канешне ж, не атрымаў, затое назаўжды страцілі яны ахвоту наведваць Багаткаву дачу.

Так, адзін тут цяпер Павел Алегавіч упраўляецца. І добра, і ніхто яму не патрэбны. Вясной наймае каня і людзей, садзіць бульбу. Увосень з дапамогай таго ж каня выкопвае, частку перавозіць у Мінск, частку захоўвае ва ўласнаручна выкапаным склепе. Буракоў, капусты і цыбулі не садзіць — крадуць вяскоўцы. Гуркоў, памідораў ды іншых мудрагельстваў — і пагатоў, важданіны з імі замнога, прасцей на базары купіць.

Затое колькі часу ашчаджаеш, звёўшы да мінімуму агародныя клопаты. Хочаш — у лес па грыбы-ягады, хочаш — на возеры рыбу вудзі, хо­чаш — проста загарай ці блукай па ваколіцах.

...Павел Алегавіч адамкнуў дом, выкаціў рыпучую тачку, успёр на яе вялізны малочны бідон і паехаў па ваду.

З дзённіка Паўла Алегавіча Багаткі

7.06.200*

Вось ужо трэці дзень жыву на дачы. Нуда. І адначасова няма спакою. Рашыў працягваць дзённік, распачаты яшчэ гэтай зімою і, як большасць маіх пачынанняў, закінуты. Перачытваў блакнот: які кепскі почырк, якія дробныя, не вартыя чалавека думкі! Калі б хто старонні сюды зазірнуў, дальбог, узненавідзеў бы мяне па ўсёй справядлівасці. Ох ужо гэтыя корпанні ў сабе, эгаізм, нэндза. А галоўнае, вынікае, што ўсе, хто мяне атачае, — падлюгі, ашуканцы і прайдзісветы. Так не бывае. Балюча ўсведамляю гэта, і тым не менш і слова добрага пра людзей напісаць не магу. Вось выпадак. Учора, будучы на возеры, убачыў здзічэлую, худую, як здань, кошку. Яна, відаць, корміцца злоўленымі і выкінутымі на бераг яршамі, падбірае рэшткі «ссабоек». Хацеў даць ёй хлеба, стаў набліжацца з працягнутай рукой. Як жа яна ад мяне шуганула! У некалькі скачкоў на пяцьдзесят метраў адбегла, дзіка, застрашана азіраючыся. І падумалася, якой жа пачварынай ёсць чалавек у кашэчых вачах, як жа павінна была яна ад яго пацярпець, калі так драпае! Божухна. Вось вам і гуманізм, і чалавечнасць, і навуковы прагрэс. Упэўнены, што ад мядзведзя, волата і драпежніка, не ўцякала б так тая кошка, як ад мяне — прадстаўніка чалавечага племені. Як жа сорамна за людзей!

Учора ўвесь вечар гартаў блакнот. Чытаў сваю трохмесячную пісаніну, і думалася: навошта ж ты пачынаў, што такога адметнага ты можаш сабе сказаць? І бачу: анічагуткі я новага не адкрыў; няма нічога свайго, а толькі вартыя жалю патугі на філасофію, а думкі ўсе — крадзеныя, не свае, з кніжак вычытаныя. Горка. І ўсё ж такі закарцела пісаць. Сверб нейкі прачнуўся.

А першай гадзіне ночы азарыла: пішаш ты, брат Багатка, каб сябе ўзвялічыць. Так-так. Хаця б у сваіх вачах хочацца мне выглядаць трошкі вышэйшым, разумнейшым, значнейшым. У жыцці я няўдачнік, слушна выкрыкнула мне надоечы Томка. А безумоўны «ўдачнік» — гэта яе палюбоўнік і дабрадзей Пецька Жыгоцкі. Усё ён можа, усё ў яго ладзіцца, пад шчаслівай зоркай народжаны чалавек. Калі аб’ектыўна, то ва ўсім ён лепшы за мяне. На такіх, як ён, зямля трымаецца. Багацее сам — так. У тры глоткі жарэ — так. Аднак і колькі ж людзей вакол яго бізнесу корміцца, колькіх жанчын ашчаслівіў, дый, як ні круці, — відавочная карысць грамадству. А што я магу? Анічога. У сям’і — раздрай. Зарплата — назваць сорамна. Людзі не любяць, жанчыны не кахаюць — і няма, папраўдзе, за што. Ва ўсім я перад Пецькам Жыгоцкім пігмей. Дык хоць бы талент які маленечкі быў, хай непрызнаны грамадствам, хай малапрыкметны. Ну, напрыклад, на скрыпцы б мог іграць, ці маляваць ніштавата, ці, нарэшце, хоць бы рыбу ўмеў лавіць як ніхто. Усім бы на той таленцік, канешне, пляваць, а мне ўсцешна. Але ж і таго не маю.

Дык я гэта да чаго вяду. У дзённіку сваім, сам таго не ведаючы, я тую ўсцеху шукаў. Вось, маўляў, які я — глыбокі, далікатны і вытанчаны. Цьфу! Не, ужо слушна кажуць, гарбатым нарадзіўся — гарбатым памрэш. Дзённік мой — дрэнь. Думкі — на ўзроўні прышчавага школьніка. Ды, дзякаваць Богу, ніхто гэтай пошласці не пабачыць.

А пісаць, напэўна, усё-такі буду. Ну хаця б для таго, каб сваю нікчэмнасць дзень пры дні бачыць, каб, асуджаючы людзей (а яны таго вартыя), ведаць, што і сам не толькі не лепшы за іх, а нашмат горшы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x