Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Тамара наблізілася да Паўла Алегавіча метры на тры, ён карцінна працягнуў да яе правую руку, а сам прыніжана згорбіўся.

— Прывітанне, шаноўная. Дзякуй табе, што дала рады з бацькам пагутарыць, што выкраіла бясцэнны свой час. Паклон табе.

— Не крыўляйся, людзі. — спалохана і злосна зашаптала Тамара, маланкава сказеліла па баках вочы. — Чаго ты прыйшоў?

— Чаго я прыйшоў, пытаеш? — іранічна працягваў бацька. — Ды з дачкой сваёй высакаўзнесенай пабачыцца, засведчыць, так бы мовіць, сваю пашаноту.

— Я зараз развярнуся і пайду, — папярэдзіла яго Тамара, горда трасянуўшы галавой.

— Нікуды ты не пойдзеш, дачушка, — з каварнай ласкавасцю сказаў Па­вел Алегавіч, наблізіўся да Тамары і далікатна ўзяў яе пад руку. — Бо вось што я табе скажу цікавага ды займальнага.

Яны рушылі цяпер поплеч. Нетаропка, уздоўж дома, аддаляліся ад брамы і аўто з вадзіцелем, які за імі пільна сачыў.

— Што ты ад мяне хочаш? — скоса, апасліва і непрыязна пазірала на бацьку дачка.

— А хачу я цябе папярэдзіць, — ціха, напеўна доўжыў Багатка, — што ты зарана і дарэмна, па сваёй, мабыць, нявопытнасці, узрадавалася. Што Жыгоцкі — не той чалавек, з якім ты зможаш шчасліва жыць, а чалавек ён даволі подлы і вераломны.

— Замаўчы! — у крайнім абурэнні тарганулася дачка, спрабуючы ад яго адхіснуцца.

Але Багатка з нечаканай сілай сцяў яе локаць.

— Пусці! Пусці, а то закрычу — ты не ведаеш, што з табой будзе! — раз’юшана прашыпела Тамара.

Ззаду, вадзіцелю, было відаць толькі тое, што бацька з дачкой мірна прагульваюцца і аб нечым гамоняць.

— Не закрычыш, — са штучнай лагодай працягваў бацька, — бо ведаеш, які я магу наладзіць скандал. Ну падскочаць твае малайцы, ну аддубасяць мяне. Але ж бачыш, — ён паказаў рукой, — на тым рагу таварыш міліцыянт, паставы. Ён абавязкова прыбяжыць на мой лямант. А я, — Багатка яшчэ мацней сцяў даччын локцік, — буду качацца па зямлі, біцца галавой аб асфальт і, скрываўлены, гарлаць, што родная дачка мяне на парог не пускае.

— Які ж ты падлюга! — збарвянелая, Тамара злосна касіла вочы на бацьку.

— Буду раўці як рэзаны. І пакуль мяне завалакуць у пастарунак, увесь ваш элітны дом маю ганьбу ўбачыць. А мая ганьба — гэта і твая, і сужыцеля твайго, Жыгоцкага, ганьба.

Тамара цяжка дыхала ў бяссільным, бязмоўным шале.

— Хай пачуюць ды пабачаць усе суседзі, як дачка беднага бацьку з дапамогай целаахоўнікаў пляжыць. А таму. — усё больш распаляўся Павел Алегавіч, — а таму ты слухай мяне і бойся, трапячы, ненавідзь, але моўчкі. Таму што ты, у тваім цяперашнім статусе, для Жыгоцкага юрыдычна ніхто. Разумееш? І выкінуць ён цябе са сваіх харомаў можа гэтак жа лёгка, як і прывёў.

— Ты яшчэ пашкадуеш аб гэтых словах.

— А ты мяне не пужай. З мяне — як з гусі вада. Дый жыццё маё, можна сказаць, пражылося. А вось табе, харошая мая, ёсць што губляць, ёсць чаго баяцца, — Павел Алегавіч груба прытуліў дачку да сябе, — а таму слухай, па­куль яшчэ не позна зусім.

— Ты мне пагражаеш?

— Пагражаю табе не я, а жыццё. І гэта ты ўразумееш тады, калі апынешся на вуліцы, выкінутая тваім Пятром Вацлававічам, як прастытутка.

— Ненавіджу цябе, — роспачна прашаптала дачка.

— А каб гэтага не было, каб не апынуцца табе па-за вось гэтых, — ён кіўнуў направа, — харомаў, каб не глытаць слёзы і соплі, калі на тваім месцы акажацца новая, прыгажэйшая ды маладзейшая.

— Ён мяне любіць. І я яго люблю. А ты няўдачнік.

— Ха-ха! У тое, што ён цябе любіць, я веру. Гэты ласун заўсёды любіў свежачок.

— Ты пашляк.

— А вось тое, што ты кахаеш яго, — не хлусі, мая мілая. У вас трыццаць два гады розніцы.

— Ну і што?

— А калі ты такая шчадралюбная, то пакахай якога старога без грошай, без асабняка, без машын ды элітнай кватэры. Пакахай, і я першы вас бласлаўлю.

Дачка маўчала. Яны прайшлі дом Жыгоцкага і рушылі паўз суседні.

— Так што кахаеш ты не яго, а выгоды, — працягваў бацька. — І калі гэ­тыя выгоды для цябе так многа значаць, то паклапаціся, мая любая, каб вашы ўзаемаадносіны належным чынам аформіць. Калі ў цябе хапіла розуму перабрацца ў гэтыя апартаменты, задраўшы спадніцу ў яго кабінеце (ці, як там у вас першага разу было?), то і скумекаеш, як стаць яго законнаю жонкай.

— Гэта наша апошняя размова з табой. Больш ты мяне не ўбачыш. Пеця — ты ўжо мне павер — пастараецца.

— А цяпер слухай мяне ўважліва. Я зараз з’язджаю на дачу, буду тыдзень. І калі ты за гэты час або не зарэгіструешся з Жыгоцкім як мае быць, або не вернешся дадому, — то я. — Павел Алегавіч схіліўся да даччынага вуха, — крыўдуйце тады на сябе. Абое.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x