Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын і сапраўды нагадваў нейкае дзіва. Быў ён апрануты ў дарэшты выцертыя і падрапаныя джынсы, якія не даходзілі да шчыкалатак. На босыя ногі Юрась напяў сандалі з процьмай бліскучых заклёпак. Падобныя металічныя заклёпкі аздаблялі і чорную скураную тужурку, расхрыстаную, апранутую зноў жа на голае цела. Само ж цела было недалужным — худым, вузкаплечым, з рыжа-валасатымі грудзьмі, крывымі ножкамі і празмерна доўгімі рукамі. Кісці ў Юрася былі вялікія, цяслярскія, хоць ён нічога фізічнага ад роду гэтымі рукамі не рабіў. У дадатак да ўсяго на галаве Багаткі-малодшага ўзвышалася своеасаблівае гняздо з вычварна пафарбаваных валасоў. На адным вуху вісела вульгарная завушніца.

Юрась лічыў сябе выбітным музыкам, падпрацоўваў у трэцеразрадным рок-гурце, пісаў аранжыроўкі песень, якія нагадвалі апраметны кашмар. Музычнай адукацыі не меў і ўсяго «дасягнуў» саматугам. Яго шматгадовае, пачынаючы з шостага класа, самавучэнне на гітары каштавала Паўлу Алегавічу ў прамым сэнсе здароўя — бяссонне, паніжэнне працаздольнасці, неўроз.

— Ну хіба можна жыць з такімі людзьмі! — пракаментаваў з’яўленне Юрася бацька, з прыкрасцю плюнуў і шустра ўзляцеў па лесвіцы на свой паверх.

Сын адно з’едліва пасміхнуўся з гэтай заўвагі і ў абутку паспяшаўся на кухню, дзе апетытна пахла смажаным і ўсё яшчэ раздаваліся ўсхліпы яго бабулі.

4

На дварэ, дзе Павел Алегавіч апынуўся хвіліны праз тры, ён адчуў двайную палёгку. Па-першае, надвор’е стаяла сонечнае, дзьмуў прахалодны вятрыска, і гэта давала спадзеў на пагодлівы і неспякотны дзянёк. Па-другое, агідная сварка, якую ён толькі што ўчыніў, усё ж дазволіла агучыць перад дамашнімі даўно набалелае — сваё стаўленне да Тамары, дачкі. «Шлюха! — яшчэ раз са смакам паўтарыў пра сябе Багатка. — Па справе і слава.»

Ён паглыбіўся ў стары чатырохі пяціпавярховы квартал, спрэс зарослы размаітым кустоўем і дрэвамі. Быў пачатак чэрвеня, месцамі дацвітаў бэз, у паветры лёталі рэшткі дзьмухаўцовых парашуцікаў. Між бухматымі кронамі жыццядайна сінела неба, а сонца яшчэ не набрала вышыню і толькі напаўзала на цесныя, зацененыя пакуль дворыкі. На коса асветленых участках — хмызах, кветках, траве — блішчала раса.

Не, пэўна ж, не такім кепскім падавалася цяпер жыццё Паўлу Алегавічу, як дзесяць хвілін таму. Да таго ж і людзей, гэтых назойлівых мітуслівых істот, з прычыны пачатку працоўнага дня наўкол было мала. Вунь бабулька ў капелюшы вядзе за ручку дзяўчынку. Вунь ідзе хлопец з сабакам. Вунь важна шпацыруе па агароджы дзіцячага садка плямісты кот.

Гэты раён, куды напачатку Павел Алегавіч так не хацеў пераязджаць, як аказалася, меў шмат выгодаў. Планіроўка двароў тут была нагэтулькі сціснутая, што аўтааматарам (а такіх цяпер процьма) хочаш не хочаш, а даводзілася ставіць свае машыны ў гаражах ці на платных стаянках. Паколькі іх дом туліўся ў глыбіні квартала, далёка ад найбліжэйшых вуліц, то не дакучалі Паўлу Алегавічу машыны сваімі раўлівымі гукамі, гарам. Толькі зрэдчас хтосьці заедзе ў двор, разгрузіцца, і тут жа назад. Любата. Сам Багатка машыны не меў.

Акрамя таго, за жылымі кварталамі, калі рушыць убок Акадэміі навук, праходзіў маляўнічы водаканал, добраўпарадкаваны, з фантанамі, мосцікамі.

Менавіта да водаканала і выйшаў зараз Павел Алегавіч. Яму заўсёды падабаўся гэты кантраст: непрабіўная зацень двароў і адразу ж — прастора, сінізна неба, вада ў затравелых берагах, гарэзнае сонца. Уздоўж берагоў, асабліва каля невысокага вадаспада, даседжвалі ранішні клёў рыбакі. На мосціку мужчына з жанчынай кармілі легкакрылых чаек.

За каналам, далёка на ўзгорку, высіцца, зіхаціць шыбамі чарада стройных шматпавярховак.

Укладзеная гладкімі пліткамі сцяжына вілася наўсцяж берага. Тут і лавачкі часта стаяць. На адну і прысеў Павел Алегавіч. Нетаропка вывудзіў з нагруднай кішэні кашулі пабэрсаны пачак «Гродна», пстрыкнуў запалкай. Гэх, прыгажосць вакол, злагада. Водпуск.

Але ведаў немалады і пацёрты жыццём Багатка, што такія хвіліны бестрывожнага сузірання даюцца нам адно ў кантрасце з турботамі, нягодамі, злыбедамі. Без чорнага няма белага, а ёсць адна шэрань смерці. І ўсё-такі многа б аддаў Павел Алегавіч, каб не было ў ягоным жыцці благога. Ну, а калі б і бы­ло — то як мага меней.

Вось хаця б гэты нахабны сыход дваццацітрохгадовай дачкі да Жыгоцкага, якому пяцьдзесят пяць. За што яму, бацьку, такая мука?

І адчуў Багатка, як тарганулася цыгарэта ў пальцах, як заныў нясыты і нездаровы страўнік, як зазбоіла дыханне... І ўжо не такімі яркімі і прыгожымі падаліся яму навакольныя краявіды, не такім высокім і сінім — неба, і сонца як быццам памеркла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x