Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увайшоўшы ў спальню, Багатка крыху прычыніў дзверы і тут жа, з парога, з хваравітым раздражненнем у голасе прамовіў:

— Юрка, канешне ж, не начаваў. — Тон яго быў такі, быццам Вера Генадзеўна, і толькі яна, вінаватая ў тым, што сын не з’явіўся нанач.

— А ты так пра яго клапоцішся? — змерала жонка мужа пагардлівым позіркам і нават не павярнулася да яго, а, прыгнутая да ніжняй скрыні секцыі, касіла адным левым вокам.

«Які ў яе востры, непрыемны профіль, — падумалася Паўлу Алегавічу, — гэты доўгі нос. і ўся яна нейкая сухая, калючая...»

Ён ужо прадчуваў, што будзе скандал, аднак спыніцца не мог. Тая ж нялёгкая сіла, што спусціла яго зверху, не дазваляла і зараз перавесці размову ў спакайнейшае рэчышча.

— Та-ак, — сашчапіўшы за спінай кісці рук і хруснуўшы пальцамі, неяк здушана пачаў Павел Алегавіч. — Харо-ошыя ў нас справункі! Гэта значыць, мне няма клопату пра сына? Так цябе разумець?

Ён стаяў, шырока расставіўшы ногі, прыгнуўшы шыю наперад, гатовы да нападу і адпору — нібы баец. Павел Алегавіч быў сярэдняга росту, сухога і жылістага целаскладу, кірпаносы, з лысінай Ільіча.

Вера Генадзеўна была ніжэйшая за яго на паўгалавы, худая (але нават у свае пяцьдзесят фігурыстая), з кароткімі рыжымі валасамі, з нервовым, блед­ным, вастраносым і ўсё-такі прывабным абліччам.

— Разумей ты мяне як хочаш, — нарэшце выпрасталася жонка і стала да мужа тварам, — разумей ты мяне як хочаш, — паўтарыла яна стомлена і ціха. І знянацку выкрыкнула: — Толькі адстань, чуеш?! Адстань і не матай мае нервы!

— А навошта ж лямантаваць? — неяк абвяў Павел Алегавіч. — Я толькі спытаў пра сына.

— Спытаў ён! — тузанулася, амаль падскочыла жонка. — Не, мой харошы, ты не спытаў! І на сына табе — напляваць і расцерці! Ты прыйшоў па маю кроў, па мае нервы. Вампір!

— Ну, ведаеш... — праз сціснутыя зубы прасіпеў Павел Алегавіч. — Ну, трасца ў бок, у вас і сямейка.

— Вера! — знячэўку, у самае вуха, ззаду, прабіўся тонкі старэчы выгук. — Ні слова, ні слова яму не гавары!

Нізкая, бочкападобная, абапіраючыся траслівай рукой аб вушак, стаяла за Багаткам цешча. Ну, канешне, без яе тут аніводная сварка не абыходзілася.

— Выйдзіце! — ва ўтрапенні крыкнуў на цешчу Павел Алегавіч, не абарочваючыся. — Выйдзіце і дайце пагаварыць!

Спінай адчуваў энергію нянавісці, накіраваную на яго Ганнай Андрэеўнай.

— А ты на маю маму не гыркай! Бач ты, начальнік! І не яна да цябе прыйшла, каб выходзіць! — спераду наступала жонка.

— Ага! Ну дык і добра тады! — тупнуў нагою Павел Алегавіч. — Слухайце тады ўсе! Так, я прыйшоў палаяцца, і пляваць мне на вас! — распаляўся ён усё мацней. — Але толькі так можна ўскалыхнуць гэтае балота, — ён узмахам абвёў рукою пакой, — каб вы нарэшце адкрылі вочы на дачку і ўнучку сваю — шлюху!

— Ай! — тэатральна войкнула ззаду цешча.

— Што? — у тоне Веры Генадзеўны праявіўся халодны шал. — Што ты сказаў?

— Тое, што чула, — не даючы апанентам ачомацца, перайшоў у наступ Багатка. — Твая дачка сышла да гэтага... — Тут яго твар перакасіла грымаса болю. — Да гэтага старога распусніка Жыгоцкага, прадала сваё маладое цела за даляры, за пяціпакаёўку, за асабняк. Гэта — не шлюха?! — ён з роспаччу шыбеніка ўтаропіўся на жонку.

— І-і-і! — пранізліва завіскатала тая, узняўшы маленькія пасінелыя кулачкі над галавой. — Замаўчы, а ну замаўчы, пракляты!

— Вера, ідзі сюды! — стагнала з-за спіны Паўла Алегавіча цешча. — Вера.

— Э не, — рэзка абярнуўся і падскочыў да яе зяць, — хай паслухае, хай уцяміць увесь жах учынку свае дачушкі! І хай прыме меры!! — Апошнюю фразу ён пракрычаў, мусіць, на ўвесь чатырохпавярховы дом.

Ад гэтага выгуку цешча шарахнулася ў глыб калідора.

— Мама! Табе блага, мама?! — залямантавала Вера Генадзеўна.

— Мне добра! — стагнала ўжо з кухні цешча. — Мне так добра, што лепт не бывае! — Стогн перайшоў у старэчы крыўдлівы плач.

— Пусці! — жонка штурхнула Паўла Алегавіча ў спіну з такой моцай, што ён вылецеў з дзвярной проймы, як корак, і пашыбавала на кухню супакойваць старую. — Ты яшчэ адкажаш, перад Богам адкажаш за свае словы, — пагразіла на хаду.

— А вось Бога толькі не памінай! — раз’юшана гарлапаніў муж. — Не Богу — мамоне вы пакланяецеся!

Ён чартыхнуўся і ўжо быў палез наверх па сваёй лесвіцы, як траскатліва адчыніліся ўваходныя дзверы і ў кватэру залузаўся сын Юрась — уласнай, так бы мовіць, персонай.

Бацька знерухомеў на паўдарозе і кінуў насмешліва:

— А вось і ён, герой казачны! Дзіва лясное!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x