Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось жа заракаўся іх не ўспамінаць перад сном. Ды дзе там! Хоць на Паўночны полюс заедзь, хоць у джунглях схавайся — яны заўжды пры табе. Не вырвеш, не выкрасліш.

А з сынам што, лепей? Ды ні на трохі, вось у чым жах. Падазраю, што колецца ён (тсс!). А ўжо што смаліць, як паравоз, і выпівае — гэта як лёду. Пры ягоным-та здароўі, ёрш тваю медзь! Плечы вузкія, грудная клетка, як дошка. Мускулаў нуль. Яму б на свежае паветра, ды кайло ў рукі, ды паганятага на пару гадоў. Мо б паздаравеў, недалуга. Ад арміі бегаць — у колішнія часы не было ганьбы страшнейшай. А цяпер, наадварот, ганарацца, дзеўкам расказваюць, як ваенкамат абдурылі.

Усё! Не магу болей. Канчаю, кладуся. Памажы, Божа, заснуць.

12

З цягніка Павел Алегавіч вылузаўся недзе а палове першай. Дарогу перанёс нармальна. Хоць і ехаў у агульным вагоне, суседзі па лаўках моцна не дакучалі. Дзяўчынка, што сядзела напроці з бацькам, паныла-паныла і ўгаманілася, прыснула. Кабета праваруч ад Багаткі трохі залішне шалахцела газетамі, а потым доўга жавала і чвякала. Ды Павел Алегавіч як адвярнуўся ад яе, як утаропіўся ў акно — так тры гадзіны і праседзеў, пакуль яна выйшла. Астатнюю гадзіну зусім прывольна было — да самага Бічава. Толькі там народу наваліла, але гэта ўжо не важна.

На вакзале Багатка рашыў не садзіцца ў аўтобус і пайшоў пешкі. Ну іх, гэтыя правінцыйныя аўтобусы. Ходзяць рэдка, плятуцца, як чарапахі, людзей набіваецца — не прадыхнуць. Дый праставаць тут усяго кіламетр-два.

Павел Алегавіч хутка выйшаў на галоўную вуліцу. Па ёй трошкі, а за­тым — на завулачак і ўніз, да ракі. О, колькі папахадзіў за жыццё ён па гэтым горадзе, усе двары ведае, правулкі, пралазы. Пражыў у Мінску трыццаць пяць гадоў чужаком. А тут усё роднае. Роднае, аднак і далекаватае нейкае, затуманенае. Няма ўжо ранейшых эмоцый, няма захаплення, імпэту. І тыя ж, здаецца, пірамідальныя таполі наўсцяж, і тое ж летняе сонца кладзе на дарогу блікі і цені. І там жа, праз тры кварталы, зліваюцца дзве вялікія ракі. Ды не яго гэта ўжо цяпер, не Паўла Алегавіча. Прыязджае сюды налётамі, з нейкімі нервовымі, непрыемнымі мэтамі. Асабліва апошнім часам. То бацькоў хаваў аднаго за адным, то брата з жонкай мірыў. Вось і цяпер.

«Што ж на гэты раз Слаўка выдумаў? Хоць бы ўжо пад старасць суняўся», — сердаваў Павел.

Так, дзіўны яго брат чалавек, неспакойны. Біёлаг па адукацыі, у маладосці з немалымі амбіцыямі, пастукаўшыся ў сталічныя дзверы, так і мусіў Слаўка ўсё жыццё прарабіць правінцыйным настаўнікам. Ад таго і жыве з непазбыўным комплексам непаўнавартасці, злы, бурклівы, зайздрослівы. Таму і выдумляе сабе розныя праблемы, пакутуе сам, мардуе жонку з дачкою. А гадоў да трыццаці сямі быў, можна сказаць, узорны сем’янін. Ані грама ў рот, рыбалка, дача. Нарадавацца не магла на яго Вольга. Затым чортведама што з ім здарылася. Запіў, загуляў, з работы са скандалам звольніўся, кажуць, ударыў дырэктара школы. З сям’і, аднак, не сышоў, а на два гады сеў на жончыну шыю. Цяжка ім стала тады, безграшоўе. Павел Алегавіч нават крыху памагаў са свайго малога заробку. Ездзіў у Бічаў штомесяц, угаворваў старэйшага брата ўзяцца за розум. У школу яго назад не прымалі, дык ён нікуды больш ісці не хацеў. Накупіць, бывала, газет і ляжыць на канапе гадзінамі, чытае. Рагоча сам сабе ці чартыхаецца. Нарэшце пераканаў яго Павел у сель­скую школку пайсці, гэта сем кіламетраў ад горада. Ды так Слаўка ўцягнуўся пакрысе ў тую працу, што ў вёсцы жыць захацеў. Новая крайнасць. Прыязджаў ужо дамоў толькі на выхадныя, а там кватараваў у цёткі адной. Зноў галаўны боль Паўлу Алегавічу — тлумачыць старэйшаму брату, што нельга так, што трэба ў сям’і часцей паяўляцца. А той сам сабе гаспадар. Прыдумаў весці здаровы лад жыцця — спаў на адрыне, бегаў у трусах басанож па лесе, харчаваўся аднымі ягадамі і злоўленай сырой рыбаю. А то галадаў па два тыдні. З захапленнем распавядаў брату, калі той чарговы раз прыязджаў, як ён цудоўна, молада сябе адчувае. Маўляў, сорак пяць, а ён, бы юнак, па здароўі. Дазнаўся, дарэчы, Павел, што ў яго любоўная гісторыя там з адной вучаніцай. Сарамата. Вользе, канешне ж, — ані слова не сказаў дзевер.

Дык вось на фоне гэтага празмернага здароўя падчас планавай галадоўкі позняй восенню здарыўся са Слаўкам страшэнны прыступ, схапіла жывот. Ледзь паспелі ў горад небараку прывезці. У бальніцы, дзякаваць Богу, хірург бывалы дзяжурыў. Адразу на стол гэтага галадоўшчыка ды паўстраўніка як не было. Прабадная язва. Вось табе раз.

З таго часу кінуў бравы Слаўка і прабежкі свае па трыццаць кіламетраў на дзень, і купанні ў ледзяной вадзе, і, вядома ж, маладую каханку. Год на булёнах і кашах сядзеў. Зноў беспрацоўны. Зноў Паўлу Алегавічу клопат. Тут ужо ў новую крайнасць упаў брацельнік: у невыносную іпахондрыю. Як забаліць у яго жывот — выклікайце, родныя, «хуткую». Як засаплівіць — у бальніцу кладзіце. Нават цвіка ў доме забіць не хацеў — ад гэтага крывяны ціск падымаецца, а ён у яго, маўляў, і так павышаны. Узімку наогул з кватэры не выходзіў, баяўся грыпу. Запоем чытаў медыцынскую энцыклапедыю і шматлікія кніжкі па лячэбным харчаванні. Нясвежае не еў, змушаючы жонку з дачкой гарбаціцца над плітою. Так два гады прадурыўся. Зрэшты, паціху расцягнуў урэзаны страўнік і стаў есці ўсё. Яшчэ праз паўгода ўгаварылі яго пайсці працаваць. Злітаваліся чыноўнікі з інваліда, узялі ў школу на ранейшае месца, настаўнікам біялогіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x