Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во, хутка мацюкацца пачне, — пракаментавала гэта сястра. — Ігароша, падавай, а?!

— А яны, чэрці, — не сунімаўся Багатка, — водзяць карэспандэнта з камерай па сваіх харомах і нядбайненька так, мімаходзь, дэманструюць мэблю, уборы, каштоўнасці. А ў саміх на твары напісана, што для таго толькі яны і зямлю тапталі, каб у рэшце рэшт перад намі хваліцца. Вочкі хцівыя так і гараць! Глядзіце, маўляў, які я багаты, радуйцеся за мяне, а галоўнае — зайздросце. І начхаць мне на вас, бо я непамерна за вас вышэйшы! Во!

У пакой убег Ігар з вялікім падносам, пачаў спрытненька выстаўляць на стол талеркі.

— Частуйцеся, Павел Алегавіч. Смаката.

Перад Багаткам апынуліся духмяныя стравы: нейкае мяса ў тушаных ба­бах, рыба пад белым соусам, яшчэ тое-сёе.

— Ігарок, што там у нас з віна? — міла ўсміхнулася Ліна.

— «Кадарка», Ліначка, і белае, французскае. як яго. забыў.

— Нясі, мой харошы, французскае.

Ігар выбег з залы і хутка вярнуўся з доўгай зялёнай бутэлькай.

Абслугоўваў ён надзіва ўмела, як афіцыянт, хаця працаваў, наколькі ведаў Багатка, чыноўнікам у Міністэрстве знешняга гандлю.

— Дык вось, паслухай і ты, — звярнуўся да яго Павел Алегавіч, калупнуўшы відэльцам у талерцы.

— Так? — Ігар, што сеў насупраць госця, зляпіў на твары найпаўнейшую ўвагу.

— Паслухай, мой дарагі, што ў свеце дзеецца. Спявачкі гэтыя эстрадныя, шэльмы, цяперака адны з багацейшых у Расеі людзей. Гэта нармальна?

— Ну, як вам сказаць. — Ігарок такі паспеў сунуць у рот ладны кавалак мяса і таму мямліў з набітым ротам. — Яны ж зарабілі.

— Ага, яны зарабілі, — ускінуўся Павел Алегавіч, — таму што такія, як ты з маёй сястрой, ім заплацілі са сваіх кроўных. Ты на канцэрты ходзіш?! — строга тыцнуў ён пальцам у Ігарка.

— Я?.. Ну. — сумеўся той. — Калі што гожае.

— Ой! Паша, — уступілася за сужыцеля Ліна, — што ж гэта мы ўсухамятку! А віно? Ігарок, як жа гэта ты.

Той дагодліва схапіў бутэльку, спрытна зняў корак, замітусіўся над келіхамі.

— Нішто сабе, — прыгубіў Багатка гэты слабаалкагольны напой. — Ну дык вось, пра што я казаў. — Пры гэтых словах Ліна ўдала на твары пакуту. — Нагледзяцца нашы маладзёны такіх перадачак пра асабнякі з джакузямі і падумаюць: а і я ж такое хачу! Вось і дачушка мая, калісьці лежачы на канапе, такое задумала. Дай, маўляў, у Маскву падамся, зоркай стану ды такі самы асабнячок атрымаю. А калі я яе, бесталковую, з пяці гадоў у музычную школу вадзіў, — капрызіла, не хацела вучыцца, так і не скончыла, — разыходзіўся Павел Алегавіч. — Бо для гэтага карпець трэба, разумееце, мае любыя: карпець і высільвацца. Тут яна не хацела! Затое вельмі ёй заманулася адразу зоркаю стаць — скок, так бы мовіць, і ў дамкі. Толькі дуля ёй! Хрэн яна ўгадала. — Павел Алегавіч выставіў самую сапраўдную дулю перад сабой (траха што ў нос Ігарку).

— Ды ты што, Паш! — з дакорам паглядзела на яго сястра.

— Павел Алегавіч, — рахмана пачаў Ігар, — ды не хвалюйцеся вы так моцна. Імкненне чалавека да лепшага — гэта нармальна, гэта закладзена ў ягонай прыродзе.

— Ды хай спрахне такая прырода, — перабіў яго Багатка, — са сваімі зако­нам^ Бач ты, абламалі яе ў Маскве. Тыцнулі ў дзярмо носам. І правільна. Дык яна вось што прыдумала: не буду я, маўляў, спяваць і танчыць, каб у такі асабняк увайсці. І ў Маскву больш не паеду. — Ён прыўзняўся з крэсла і ваяўніча размахваў рукамі. — А, маўляў, вазьму я і заскочу ў гэты запаветны асабняк наўпрост — праз пасцель яго ўладальніка. Во як файна!

— Як ты можаш так пра дачку. — хітала галавой Ліна.

Ігарок толькі моўчкі жаваў.

— Во як хвацка! Проста — спадніцу на галаву, і заўтра ж ты ў асабняку гаспадыня, — працягваў Павел Алегавіч. — Ды нават Жыгоцкі, хоць падлейшага чала­века не ведаю, гадамі свой дабрабыт здабываў. Хай хітраваў, хай шальмаваў — але ж проста так гэта яму не далося. А дочачка мая ўсіх пераплюнула. У школе — троечніца, у інстытуце, дзе я яе за грошы вучыў, — прагульшчыца. А затым і наогул кінула. Дарма што бацька гэтулькі заплаціў. Хрэн на яго! Не хачу — і баста. А хачу я — у джакузю, у лазню, у спальню на пятым паверсе. — Тут Багатка зусім непрыстойна вылаяўся, абмяк і паваліўся ў крэсла.

— Павел Алегавіч, вінца? — лагодна цягнуўся да яго з бутэлькай Ігар. — Выпіце, яно размякчае. Дальбог, нельга вам так хвалявацца. узрост.

— Ат! — адмахнуўся ад яго Багатка. Налітае віно не крануў.

З хвіліну ўсе бязмоўнічалі.

— Пайду курну, — прабурчаў нарэшце госць.

— Куды ты, Паш? — аклікнула Паўла Алегавіча сястра, калі той пасунуўся з залы. — Ідзі на балкон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x