Михась Южик - Лесвіца
Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Лесвіца
- Автор:
- Жанр:
- Год:2007
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Павел Алегавіч прайшоў у калідор, абуўся, накінуў лёгкую куртачку, насунуў на лысіну кепку і выйшаў з кватэры.
Было прыкра, што на сёння ён намеціў сякія-такія справы па доме, а выканаць іх не зможа. Заўтра ж трэба зноў ехаць на дачу: абарваўся электрычны дрот, што цягнуўся да хаты, і з калгаса абяцалі прыслаць манцёра.
Так, трэба заўтра ехаць з самага рання, а сёння вечарам закупіць прадуктаў не менш як на тыдзень. Але ж дзе правесці некалькі гадзін, што засталіся да вечара? Куды падацца?
Павел Алегавіч шпаркай хадою дасягнуў найбліжэйшага прыпынку, сеў у аўтобус, даехаў да праспекта Скарыны і спусціўся ў метро. Ён бязмэтна і вельмі доўга, як збеглы з урокаў школьнік, катаўся ў падземцы, затым рашыў падняцца праветрыцца. І неяк само сабой атрымалася, што выйшаў ён на станцыі «Няміга». Больш таго, скіраваў убок праспекта Машэрава, прайшоў па ім метраў трыста, збочыў налева. Гэта быў усё той жа знаемы маршрут.
І хоць пераконваў сябе Багатка, што проста прагульваецца і бавіць час, ногі зусім мэтанакіравана неслі яго да шэрага трохпавярховых элітных дамоў, у адным з каторых пражывае цяпер Тамара.
Не, ён не меркаваў сёння сустракацца з дачкою, а тым болей бузіць і скандаліць. Багатка, будучы збольшага чалавекам нармальным, ведаў, што яго пагроза і ультыматум — танны блеф, на які мацёры Пецька Жыгоцкі і зважаць не стане. Адзінае, што ён можа зрабіць, — гэта крыху папсаваць нервы дачцэ. Ну ды Бог з ёю.
І ўсё ж Павел Алегавіч з гадзіну кружляў блізу агароджаных падворкаў, цікуючы то за вокнамі жоўта-зялёнага дома, то за брамай, адкуль магла выехаць (ці заехаць) машына дачкі. Сорамна сказаць, але ён не ведаў нават паверха, дзе яна пражывае, а нумара кватэры ці тэлефона — і пагатоў. Сямейнікі дбайна ахоўвалі ад яго гэты досвед.
Недзе а палове чацвёртай захмарыла, пайшоў спорны дождж, які неўзабаве ператварыўся ў сапраўдны лівень. Багатка напачатку ўкрываўся пад разгалістым клёнам, затым, калі кроплі сталі моцна дапякаць, а ўдары перуна пачасціліся, нацягнуў куртку на галаву і памчаўся ў пад’езд дзевяціпавярхоўкі, што знаходзілася ад яго метрах у ста.
На шчасце, адзін з пад’ездаў гэтага дома быў без кодавых дзвярэй, і Павел Алегавіч, прамоклы да ніткі, падняўся на ліфце на самую верхатуру. Там ён, нікім не заўважаны, зняў куртку, кепку, кашулю, майку, штаны і ўсё гэта, як мог, выкруціў. Апрануўшыся зноўку, ён займеў выгляд даволі несамавіты, бяздомны. Што, зрэшты, было недалёка ад ісціны.
Між іншым, з верхняй пляцоўкі гэтага пад’езда скрозь мутную шыбу акна праглядаліся брама і вартоўня перад домам Жыгоцкага. І хоць адлегласць да іх досыць вялікая, метраў чатырыста, усё ж можна было прыкмячаць, якія машыны туды заязджаюць. Вось праплыў «мерседэс» шакаладнага колеру, вось чорна-сіні «БМВ», вось выехаў яшчэ нейкі раскошны лімузін. Шкада, што Багатка не ведаў, на якім аўто ездзіць яго вялікасць Жыгоцкі. Блакітная ж машына дачкі не паказвалася.
Нарэшце Павел Алегавіч знудзіўся гэтым бясплённым цікаваннем. Да таго ж і лівень скончыўся. Можна было спускацца.
На дварэ пахла свежым, вымытым лісцем. З неба толькі слаба імжэла. Хмара адваліла за дзевяціпавярхоўку, у якой Багатка хаваўся ад навальніцы, а на захадзе з’явіліся лапікі блакітнага неба. Вось у адзін з іх прабіўся гарэзны прамень, запаліў вільготную крону высокага дрэва. Яшчэ колькі секунд — і заблішчала, заіскрылася ўсё навокал. Заспявалі шматгалосыя птахі. Зазіхацелі шыбы акон. Павылазілі са сваіх схованак прахожыя.
Павел Алегавіч усміхнуўся нечаму свайму і рушыў па дарожцы ўсцяж дома. На рагу паблісквалі шкляныя тэлефонныя кабіны. Яны і былі патрэбны Багатку.
На жаль, акурат пад кабінамі ўтварылася глыбокая лужына, і, каб пазваніць, Паўлу Алегавічу давялося расставіць ногі цыркулем. Балазе першая ж знятая трубка гудзела.
— Ало, — неўзабаве пачуўся ў ёй прыемны жаночы голас.
— Ліна? Прывітанне табе. — паздароўкаўся Багатка са сваёй стрыечнай сястрой. — Ды з аўтамата званю. Га?.. Слухай, у вас там гасцей зараз няма? А не прадбачыцца? Ну дык, можа, прымеш мяне? Га? Ну і пераначаваць, калі можна. Лады? Га? Ну, дома зноў вайна, раскажу, як прыеду. Добра.
Павел Алегавіч пачапіў трубку, акуратна пераступіў лужыну, павярнуўся і скіраваў зноў жа на праспект Машэрава, каб выйсці на ўсё тую ж станцыю «Няміга». Па дарозе купіў у шапіку пачак «Космасу», а ў краме «Рамонак» — паўкіло шакаладных цукерак «Сталічныя».
Стрыечная сястра Ліна Качура, да якой зараз накіроўваўся Багатка, была жанчына неардынарная. Нядаўна ёй стукнула сорак пяць, на дзесяць менш чым Паўлу Алегавічу. Яны былі вельмі блізкімі людзьмі, а пазнаёміліся трыццаць сем гадоў таму, калі Павел прыехаў у Мінск для паступлення ў інстытут. Абітурыентам, а затым некалькі месяцаў і студэнтам ён пражываў у цёткі, на вуліцы Казлова. Цётка са сваім мужам і зараз займаюць тую кватэру, што адным акном выходзіць на грымлівую трамвайную лінію і Вайсковыя могілкі. Такая набліжанасць да селішча мёртвых, помніцца, нямала бянтэжыла юнака, калі не сказаць — палохала. Яго якраз пасялілі ў той пакой, з акном на Казлова, а дакланей, падсялілі да васьмігадовай сястрычкі, якую блізкасць могілак зусім не страшыла. Павел дужа саромеўся перад ёй сваёй боязі і ўсё ж дапазна выседжваў у зале з дарослымі перад тэлевізарам, а то доўга мыўся ў ваннай ці чаяваў на кухні. Кухня і зала выходзілі вокнамі на сімпатычны маленькі дворык — з густымі дрэвамі, якія часткова засланялі акно іхняга другога паверха, з дзіцячай пляцоўкай для гульняў, са шматлікімі лавачкамі, столікамі, пясочніцай.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Лесвіца»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.