Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пры раптоўным і даволі шумным з’яўленні бацькі сын нават не зварухнуўся — так моцна спаў.

— Рота, пад’ём!!! — гаркнуў Павел Алегавіч, падскочыў да акна і рыўком адшмаргнуў адну шторыну, другую.

Дзённае святло заліло пакой і яшчэ выразней абазначыла ўчынены сынам вэрхал. Сам жа Юрась ад гэтага каманднага крыку спалохана прахапіўся, сеў і не напоўніцу расплюшчанымі вачыма ўтаропіўся на бацьку. А той з такім жа спрытам і рэзкасцю адчыніў акно, з якога адразу заструменіла сыравата-цёплае паветра.

— Што здарылася? — прамямліў знячэўлены сын.

Тады бацька абярнуўся да яго, акінуў насмешлівым позіркам і прамовіў:

— У мяне — нічога. А вось што здарылася ў цябе?

— У мяне? — тупа і сонна глядзеў на яго Юрась. — Нічога. Я спаў.

— Вось-вось. Ты спаў. А між тым зараз першая гадзіна дня, — з кожным словам голас бацькі суровеў, — а між тым добрыя людзі ўжо гадзін шэсць як прачнуліся, пасталі на свае працоўныя месцы і шчыруюць, каб вось такіх, як ты, — тут ён падскочыў да сына, ухапіў яго за тырчастыя чырвона-сінія вала­сы, — млявых дармаедаў карміць! А ты спі, сынок, яны за цябе папрацуюць.

— Ай-і, пусці! Што ты робіш! — заскавытаў вузкаплечы, нядошлы сын, сілячыся выслабаніцца.

Павел Алегавіч сам яго адпусціў.

— Што ты прыстаў! — тым не менш узмацніў свой лямант Юрась. — Я ноччу працаваў, і ты гэта ведаеш!..

— Я найперш ведаю, што твая праца — дзярмо! — перабіў яго баць­ка. — Твая праца тым людзям, што стаяць ля станкоў і вырабляюць табе харчы, толькі шкодзіць.

— Адстань ад мяне! Сам ты. — Ён яўна хацеў сказаць: «Сам ты дзярмо!», але на насмеліўся, бо Павел Алегавіч быў відавочна за яго дужэйшы.

— І я раю табе, міл-чалавек: чым бегаць ад арміі, здабываючы ліпавыя даведкі, — адслужы, а пасля займіся стваральнай чалавечай дзейнасцю. А му­зыка з цябе ніякі. Ты гэта сам ведаеш.

Сын прамаўчаў. Голы, танкашыі, сутулы, варты жалю, з недарэчным грэбнем валасоў на галаве, ён спадылба пазіраў на бацьку.

— І яшчэ два словы, — працягваў сваю казань Павел Алегавіч. — Май­му дзеду, а твайму прадзеду, цяпер дзевяноста восем гадоў. А ён поўны сіл і здароўя. І сакрэт яго якраз у тым, што ён адмалку ўстае ў пяць гадзін раніцы і ўвесь дзень ішачыць. А ў дзевяць вечара, памаліўшыся, зачыняе аканіцы і кладзецца спаць. — Тут бацька зірнуў на сына, які зябка чухаў вострыя плечы, і дадаў: — Падумай, дружа, і вырашы, што табе трэба ў сабе памяняць. Бо ты ў свае дваццаць гадоў, прабач, нагадваеш нейкага дохлага гнома. Будзь жа мужчынам у рэшце рэшт.

— Ён сына павучае, нахабнік! — раздаўся з-за Багаткавай спіны звяглівы жончын голас. — І ён яшчэ можа кагось павучаць!

Павел Алегавіч абярнуўся. Узяўшыся ў бокі, у пройме дзвярэй у ваяўнічай паставе стаяла Вера Генадзеўна.

— Ды цябе самога трэба вучыць, а то і лячыць! — Яна рушыла на му­жа. — І не смей дзецям нервы трапаць!

«Хто б пра нервы казаў, істэрычка!» — закарцела выкрыкнуць Паўлу Алегавічу. Аднак тут жа ўявілася далейшая звыклая сварка — з немым лямантам, з магчымым рукапрыкладствам, з «хуткай дапамогай» для цешчы, — і ён прамаўчаў. Сціснуў за спінай кулакі і, таропка абмінуўшы жонку, выйшаў з пакоя.

— Дзеці будуць жыць, як хочуць. Яны дарослыя людзі, і ты ім не ўказ! А ты за сабой сачы. І свае псіхі трымай пры сабе! Чуеш? — ляцела яму наўздагон ад раз’юшанай жонкі: спачатку — з пакоя сына, а затым, калі Багатка імкліва ўзбіраўся па лесвіцы, — з калідора.

Унізе, у дзвярах спальні, цяпер ужо не тоячыся, стаяла і ўсміхалася цешча.

— Вера, калі ж ён перастане нас мардаваць! — жаласна загаласіла яна, як толькі зяць схаваўся на сваім версе. — Ён жа мяне ў магілу звядзе! Вера, трэба ж нешта рабіць.

10

Павел Алегавіч прайшоў у сваю спальню і запёр дзверы на засаўку. Гэта каб яго ўжо зусім не дасталі, нават калі хто і ўздумае залезці наверх.

Багатка паспрабаваў глядзець тэлевізар, але з дваццаці кабельных каналаў не змог спыніцца ні на адной перадачы. Усё здавалася пошла-крыклівым, не развейвала, не праганяла кепскі настрой. Выключыў тэлевізар, лёг на тахту, уставіў у магнітолу, што стаяла на тумбачцы, музычны дыск, націснуў кнопку, надзеў навушнікі, заплюшчыў вочы. Аднак і любімы фартэпіянны канцэрт, дзе выконваліся класічныя творы, не супакоіў.

Адным словам, дзень быў непапраўна сапсуты. Ва ўсякім разе, у кватэры заставацца было немагчыма. Атрутныя словы, выпушчаныя Багаткам у перапалцы з жонкай і сынам, быццам распаўсюдзіліся па ўсёй двухпавярховай кватэры, праніклі ў шчыліны між дзвярыма і вушаком, ахуталі, запоўнілі яго лёгкія. Нябачны, лятучы, непазбыўны яд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x