Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спальня ж, што нібы глядзела на помнікі і крыжы, была сама па сабе нейкая непрыветлівая. Цёмная мэбля, зялёны плафон замест люстры, высокая столь, па якой нязменна бегалі адбіткі фар мімаходных машын. А падчас, калі чамусьці не спалася ўночы, здавалася Паўлу, што варушацца на столі самі здані памерлых, якія прыляцелі пагасцяваць з блізпрылеглых магіл.

Маленькая ж Ліна, нагуляўшыся перад сном, спакойна сабе сапла на лож­ку ля супрацьлеглай сцяны. Няўтульна тады станавілася Паўлу. Ён уставаў з пасцелі, дыбаў да акна і глядзеў праз вуліцу на начныя могілкі. Жалезная агароджа змрочна адбівала святло рэдкіх ліхтароў, за магутнымі камлямі дрэў ледзь-ледзь праглядаліся светлыя помнікі. Цёмныя ж былі не відны, на іх ме­сцы зеўрала цемра. Сям-там няярка зіхатне крыж.

Стаяў так Павел даволі доўга, у адных трусах, да зябкіх дрыжыкаў. Ён намагаўся ўявіць гэтыя могілкі ўдзень, пры сонечным святле, пры шчыльным вулічным руху ўнізе — калі зусім на іх не зважаеш. Гэта дапамагала. Вусціш пакрысе адступала. Напоўнены пачуццём гонару за сябе, юнак вяртаўся ў ложак і засынаў. Але праз колькі начэй страх вяртаўся, не аслабелы, а такі ж гнятлівы, пакутлівы. Зноў даводзілася ўставаць ды ісці да акна. Так і не пазбавіўся ад яго Павел за тыя некалькі месяцаў. Пераехаў у інтэрнат.

Яшчэ раз кватараваў ён у цёткі пасля заканчэння інстытута, пакуль ад прадпрыемства выдзелілі жыллё. Блізкасць могілак цяпер ужо не палохала. За пяць гадоў студэнцтва нагледзеўся Павел у інтэрнаце ўсялякіх, у тым ліку і са­мых пачварных праяў рэчаіснасці, зразумеў, што жывыя людзі куды страшнейшыя за мерцвякоў, ад іх усё ліха. Таму спаў тым летам спакойна, з адчыненым насцеж акном.

Ліне было тады трынаццаць гадоў. Яны здружыліся, многа балакалі перад сном, смяяліся. Дзесяцігадовая розніца ва ўзросце не давала падстаў дзяўчынцы, якая вось-вось стане дзяўчынай, адносіцца да Паўла з інстынктыўнай насцярогай, апаскаю. Ён выдаваў хутчэй на маладога дзядзьку, чымся на брата.

З таго часу і таварышуюць. Колькі ўжо гадоў прамінула, а рэдкі тыдзень не перазвоньваюцца. Сястра змоладу працуе цырульніцай, апошнія гадоў дзесяць — у найпрэстыжнейшым салоне Мінска. Мае шмат заможных кліентаў, а таму жыве прыпяваючы. Прасторная трохпакаёўка блізу праспекта Скарыны, іншамарка. Ліна пешкі нават у краму, што каля дома, не ходзіць. Адно прыкра: ніколі не мела, дый, мусіць, ужо не займее дзяцей. Ад няўдала зробленага ў шаснаццаць гадоў аборту развілося ў Ліны бясплоддзе. Гэта яе боль, мо адзін Павел Алегавіч пра тое і ведае.

Аднак з асабістым жыццём (у тым сэнсе, як цяпер яго разумеюць) у сястры ўсё ў парадку. З васемнаццаці гадоў рэдка і месяц яна жыла без мужчыны. Прычым спачатку гэта былі законныя мужы, чалавекі чатыры. Потым неяк стала нямодна распісвацца, і новыя сужыцелі Ліны да слова «муж» атрымалі абразлівую прыстаўку «грамадзянскі». Усе яны былі людзьмі прыстойнымі — не альфонсы ні ў якім разе. Хоць і пражывалі заўсёды ў ейнай кватэры, але мелі не толькі свае даходы, а, як правіла, і сур’ёзны сацыяльны статус. Жылі мужчыны з Багаткавай сястрой мірна — без скандалаў, але і без асаблівых страсцей. Усе яны вызначаліся нейкай знешняй бясколернасцю, празмернай памяркоўнасцю, ці што. Бясспрэчна, Ліна іх выбірала на ўласны густ. Выканаўшы сваю функцыю, у сярэднім праз чатыры гады, чарговы муж знікаў, і яго месца амаль адразу займаў гэтакі ж самавіта-добранадзейны дзядзька.

Доўгі час з’яўляецца для Паўла Алегавіча загадкай тое, як хутка і безнапружна прываблівае да сябе Ліна мужчын. Нічога асаблівага ў ёй не было: ні ростам, ні даўжынёй ног, ні пышнымі формамі не вылучаецца яго сястра. Твар, канешне ж, абаяльны, мякка-ўсмешлівы, але не болей. Дый па характары сястра не з тых жанчын, на кім шкура гарыць, — абы зачапіць хахаля. Не, тут быў якісьці сакрэт.

Здаралася, «месца» ў Лінінага сужыцеля адбіраў сябар іхняй сям’і, які, напрыклад, цэлы год хадзіў да іх у госці з іншай жанчынаю. Потым сужыцель неўпрыкмет знікаў, як раствараўся, а сябар сям’і заставаўся выконваць ягоныя абавязкі.

Падчас міжволі прыходзіла да Паўла Алегавіча думка, што, калі б раптам памёр чарговы Лінін чалавек, то адразу пасля памінак з ёй бы нехта застаўся — настолькі не ўяўляў ён сваю сястру без мужчыны, які верным ценем стаіць за яе спінаю. Відаць, тут было нешта геннае. Мажліва, нараджаюцца такія людзі, што з’яўляюцца жанчынамі і мужчынамі на ўсю поўніцу, то бок нічога ў іх душы ад процілеглага полу няма, і яны адчуваюць магутную і ўсёпераможную патрэбу ў партнёры. Калі ж гэты партнёр па нейкай прычыне адсутнічае, яны зазнаюць жудасны дыскамфорт — настолькі моцны, што само наканаванне ім яго тут жа падсоўвае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x