Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Выхваляешся і бравурышся тут толькі ты, дый тое ад недасведчанасці. А вось я – сяржант Паўлаў – наперад ведаю кожны твой хітрык. Ты яшчэ толькі паспрабуеш уявіць тое, што захочаш зрабіць, а мне ўжо гэта вядома. Бо гаспадар тут я, а не ты.

– Ці не лаўцом сноў ты сябе ўроіў, сяржанцік? – напоўніў я сваё пытанне максімальнай колькасцю з’едлівасці.

– Ты ж прафан ад галавы да пятак, – незадаволена прамовіў Паўлаў. – Няма ніякіх лаўцоў сноў. Тыя, каго некаторыя з людзей гэтым словазлучэннем называюць, насамрэч з’яўляюцца праграмным ўвасабленнем кагось з удзельнікаў каманды падтрымкі. Разумееш? Support team. І я адзін з іх.

– Ды мне па шчырасці начхаць хто ты такі! – не стрываў я. – Калі ты можаш мяне спыніць, то вазьмі і спыні. Інакш я проста наб’ю табе морду. За твае панты, за Алісу і за чорна-белае кіно.

Не раздумваючы, я рушыў да Паўлава.

– Стой, глумак! – закрычаў ён. – Навошта ты ўсё псуеш? У цябе ёсць шанец застацца жывым. Няўжо ты не хочаш ім скарыстацца?!

Я не збіраўся адказваць і працягваў набліжацца да яго. Сяржант махнуў рукой, і колькі метраў падлогі паміж намі правалілася.

– Ааа, дык ты Гары Потэр? Зараз табе будзе магія вулічных баёў, – злавесна ўхмыльнуўся я і скочыў праз правал.

Сяржант шмыгнуў у бліжэйшыя дзверы і праз адтуліну ў столі сігануў на чацвёрты паверх. Я скіраваўся следам за ім. Але падлога калідора чацвёртага паверха абвалілася. Я высунуў галаву ў дзверы, каб навочна пераканацца ў маштабах разбурэння. Я быў упэўнены, што мой праціўнік разбурыў падлогу, уцёкшы ў апошнюю кватэру на процілеглым канцы. Але раптоўна на маёй шыі самкнуліся дужыя рукі. Паўлаў стаяў дагары нагамі на столі калідора і намагаўся ці то прыдушыць мяне, ці то наагул адарваць голаў. Я ўчапіўся рукамі ў ягоныя плечы і зрабіў маланкавы паднос ног. Мыскі маіх ботаў ударылі нападніку ў пахвіну. Ён адразу адпусціў маю шыю, прытуліўшы рукі да ўлоння, якое мусіла неверагодна балець. Скарыстаўшыся гэтым, я тузануў яго за плечы і зацягнуў у кватэру.

Паўлаў курчыўся ад болю.

– Паскачы на адной ножцы, – літасціва параіў я, упершыню разглядаючы суперніка ў мінімальнай блізіні ад сябе.

Яго твар быў мне знаёмым. Мая рука пацягнулася ў кішэню, дзе ляжала фатаграфія Алісы ў абдымку з Дзімам.

– Гэта ты? – збянтэжана спытаў я ў сяржанта, паказваючы здымак.

– А хіба ты не ведаеш, – агрызаючыся, смальнуў ён і паспрабаваў збіць мяне з ног.

Я асеў на падлогу, але сіліўся трымаць сітуацыю пад кантролем. Таму без маруды, седзячы, стаў біць Паўлава кулакамі па твары. Ён намацаў на падлозе каля сябе кавалак цагліны і вострым канцом ударыў мяне ў скронь. У вачах маіх пацьмянела. Кроў непрыемна заказытала шчаку ды шыю, сцякаючы за каўнер.

– Муся, што здарылася? З табой усё добра? – загукала Аліса з супрацьлеглага краю калідора.

Сяржант вытыркнуўся ў дзверы і прытарна засюсюкаў у адказ:

– Так, зая, са мной усё добра. Але будзе яшчэ лепш, калі ты кінеш мне пісталет.

Селязнёва так і зрабіла. Прынамсі, праз хвіліну мой праціўнік стаяў нада мной узброены і прасіў, каб я чытаў развітальную малітву.

– Не прыпамінай жа галасоў малітвеннікаў тваіх, бо пыха тых, каторыя цябе ненавідзяць, ку гары ідзець заўжды, – залепятаў я па-старабеларуску.

Паўлаў задаволена ўсміхнуўся, наставіў рулю пісталета мне проста ў лоб і без павучальных каментараў націснуў цынгель. Я вельмі выразна чуў, як спрацоўваў механізм, і спадзяваўся толькі на чарговую змену правілаў гульні. Стрэл не грымнуў.

– Чорт пабірай! Сраная асечка! – раззлавана выгукнуў мой кат.

За вакном зашалясцеў дождж, і сяржант міжволі зірнуў туды. У тое ж імгненне вада хлынула са столі. Ён толькі і паспеў падняць галаву ўгару, як столь склалася напалам і лінія згіну апынулася на падлозе, ізаляваўшы нас адзін ад аднаго. Супернік замітусіўся, стаў нешта крычаць, лаяцца, страляць па пліце, не баючыся рыкашэту. Але мне не было куды ўцякаць. Я разгледзіўся. Нічога такога, што дапамагло б мне вызваліцца не было. Але нешта з інтэр’еру мяне раздражняла настолькі, што ў мяне пачалося дэжавю. Я зноў пакруціў галавой і зразумеў прычыну майго раздражнення: на сцяне вісеў плакат з дзвюма ўдарніцамі сацыялістычнай працы, якія заклікалі: «Даешь стране угля!». Ва ўдарніцах пазнаваліся абліччы Арыны і Мілы. Але чамусь гэтым разам агляд плаката не даваў выратавальнага эфекту. Нідзе ніякіх дзвярэй і блізка не было.

– Муся, табе патрэбныя гранаты? – пачуў я голас Алісы, звернуты да сяржанта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x