Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На плошчы адбывалася тое, што было ўласціва іншым мясцінам Сталінграда. На адным яе краі стараліся ўмацавацца немцы, на іншым – саветы. Лішне казаць, што між імі пастаянна адбываліся перастрэлкі. Стрэлы былі чутныя і з паўразбуранага чатырохпавярховага дома, па якім ні з аднаго, ні з другога краю плошчы агонь не вёўся. Ува мне шугануў яркі ўспамін, што тлумачыў гэтую акалічнасць: першы паверх быў заняты нацыстамі, вышэйшыя – чырвонаармейцамі. Менавіта сярод апошніх і павінна была знаходзіцца Аліса. Я напружыў слых, жадаючы ўчуць хаця б слабое водгулле яе гаманы ці смеху. Не атрымлівалася.

Я шалянічна разважаў, у які спосаб можна будзе збольшага бяспечна прабрацца да мэты маёй місіі. Раптоўна з чатырохпавярховіка пачулася музыка. Стрэлы аціхлі, як і не было. Дом і плошча ўраз замёрлі, ловячы гукі, што ірваліся на волю з-пад іголкі грамафона. Вальс. Гэта быў вальс. Вальс, якога не магло быць тады. Але ён быў. Ласкавы і пяшчотны, як прыручаны звер. Ён свавольна лунаў над руінамі, каб бесперашкодна сягнуць вышэй за дым і з’яднацца ў пацалунку з самім сонцам.

Па размытых потам дарогах маёй спіны пабеглі орды мурашак. З вакна трэцяга паверха ўдарыў яркі прамень. Спачатку мне здалося, што гэта пражэктар. Але бакавы зрок злавіў дзіўную гульню ценяў проста за мною. Гатовы скарыстаць вінтоўку, я жвава павярнуўся і ўбачыў, што на вялікую цагляную сцяну, што захавалася ад зруйнаванага будынку, праецыруецца чорна-белая кінахроніка. Я ўражана ўзіраўся ў карцінку, дзе сінхронна з гукамі вальса кружыліся вайсковец і паненка ў сляпуча белай сукенцы. Гэты эпізод падаўся мне вельмі знаёмым. У паненцы мне бачылася то Вольга Чэхава, то Любоў Арлова. І толькі, калі вальс мінуў свой кульмінацыйны пункт, я нарэшце зразумеў, што на цагляным экране Аліса Селязнёва. Хто быў яе кавалерам, сумневаў не ўзнікала. Прымусіўшы сябе адарвацца ад незвычайнага кінавідовішча, я паімчаўся да «Пензенскай, 61».

Бегаць так хутка мне ніколі ў жыцці не даводзілася. На фінішнай лініі я па праву мог узяць сабе псеўданім Мук Скараход, калі б не камень-спатыкач, што вырашыў абазваць мяне інакш – Жах Сракапад. Зачапіўшыся за гэты камень, я бразнуўся вобзем і па інерцыі кулём пакаціўся ў прылеглую да запаветнага дома варонку. Нейкі час я не мог паварушыцца ад вычварнага мікса з болю, крыўды і нянавісці. Мне трызнілася, што варонка вось-вось будзе закапаная пры дапамозе жоўтых танкаў з прымацаванымі наперадзе металічнымі пласцінамі, як у бульдозераў, а я, апынуўшыся пад зямлёй, сустрэнуся з нятленнымі рэшткамі лаўцоў сноў. Але танкі не ехалі. Мяне ніхто не заўважыў. Ці зрабіў выгляд, што не заўважыў. Вальс скончыўся. Прамень кінапраектара згас. Варожыя бакі, не марудзячы, аднавілі стральбу.

Я пачуў смех Алісы. Такі выразны і блізкі, што аж заняло маё – і без таго няпэўнае – дыханне. Спешна перавярнуўшыся на жывот, я падцягнуў да сябе вінтоўку і папоўз угару. Неўзабаве завіднелася чарнота вакна, на дне якой ледзь прыкметна варушылася постаць у нямецкай ваеннай форме. Я рэзка падняўся, імгненна прыцэліўся і адправіў кулю па постаці. Тая ўпала без енку, але гэта не засталося па-за ўвагай астатніх немцаў. Не доўга разважаючы, я кінуў у вакно дзве гранаты, а сам тым часам кінуўся на зямлю, каб убяспечыцца ад аскепкаў. Гранаты выбухнулі адначасова. Сцены задрыжалі, але вытрымалі. Праз вокны паляцелі пыл і друз. Пачуліся стогны параненых немцаў і недаўменныя выклікі рускіх з вышэйшых паверхаў.

Па тым, што пасля выбухаў не прагучала ніводнай звязнай нямецкай фразы ці пагатоў каманды, я зрабіў выснову – група немцаў ліквідаваная. З нямецкага боку плошчы на мяне звярнулі звышпільную ўвагу. Два ці нават тры снайперы колькі хвілін не дазвалялі мне падняць галавы. Чырвонаармейцы, якія згодна з маімі разлікамі таіліся на трэцім і чацвёртым паверхах, у тыя самыя хвіліны маўчалі. Напэўна, разважалі, як дзейнічаць далей. Неўзабаве яны адкрылі агонь па снайперскіх гнёздах. Як толькі гэта мне стала зразумела, я шпарка падхапіўся і сігануў у вакно.

Першы паверх быў усланы трупамі нямецкіх салдат. Я прымусіў сябе агледзіць кожны закутак і пераканацца, ці не застаўся хто жывым. Жывых не знайшлося. На ўнутранай сцяне былі выдрапаныя два надпісы. Адзін па-руску: «ВЫХОДА НЕТ», а другі па-нямецку: «FORTSETZUNG FOLGT». Было бачна, што рускі надпіс спрабавалі зацерці, але гэта не атрымалася. Не думаючы пра сэнс напісанага, я рушыў да лесвіцы. Праход на другі паверх быў заблакаваны.

– Адчыняйце сенцы, – крыкнуў я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x