Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І праз нейкі час госця ўжо замалёўвала для практычнага паніча вынікі ягоных доследаў, якія поўзалі альбо плавалі ў шкляных скрынках.

— Дыямент! — яшчэ раз выразна паўтарыла пані Саламея Пранцішу.

Пан Гараўскі, якому Хвэлька з вялікім задавальненнем падліваў віна — нарэшце ў доме з’явіўся сапраўдны шляхціц, які шануе Бахуса, задрамаў у фатэлі, змучаны апошнімі падзеямі. Саламея і Вырвіч змаглі пагаварыць. Было пра што.

Князь Багінскі абяцаў, што Лёдніка затрымае не больш чым на дзень. Але як насамрэч апынецца?

Былі і іншыя тэмы… Месяц таму вярнуўся з Францыі Давыд Ляйбовіч, у модным сурдуце, трохкутовым капелюшы са страўсавым пёркам ды ў кашулі з карункамі, пышнымі, як крэм безэ. У аптэцы ягонай адразу прыбавілася пакупнікоў, а Давыд яшчэ й кансультаваў полацкіх дзяўчатаў наконт апошніх павеваў парыжскай моды.

Пасля скандальнага прыёму ў доме дэ Варда Таварыства прагрэсіўнай медыцыны распалася, бо ягоныя стваральнікі з’ехалі ў Парыж. Там справу развярнулі шырока, прыёмы з лекцыямі ўчыняюць. І за ўсе іхнія зверствы-лютаванні нічогенька ім не было. Ну, зрабілі бадзягу лішнюю дзірку ў галаве — дык яшчэ і лепей, горад ачысцілі ад усялякага зброду. У Ліёне зноў ткачы бунтуюцца, у параўнанні з гэтым эксперыменты ў сутарэннях нікога не хвалююць. Толькі бедны скалечаны волат Гарганцюа застаўся ў Манпелье — гаспадар ягоны дужа хутка ўцякаў, а слуга чамусьці не спяшаўся яго даганяць. Пан Жылібер прыстроіў ва ўніверсітэце, прыслужваць. Гэткі медыцынскі казус… Студэнты-медыкі вельмі цікавяцца.

І раптам, пакуль французскія навіны абмяркоўвалі, прыйшоў і сам Давыд. Уляцеў у дом, нязграбны, вясёлы… Маўляў, пабачыў карэту перад домам, вось і зразумеў, што гаспадары прыехалі! Парадваўся за Вырвіча, што той ажаніўся, пацалаваў ручку адной пані, другой, паненцы Сафійцы.

— Вы, галоўнае, пану Лёдніку перадайце… Ягамосць Жылібер ліст даслаў, папярэджвае, каб ён з князем Багінскім не звязваўся. Гетман просіць у французаў грошай, тыя абяцанкамі-цацанкамі кормяць. А цяпер знайшоўся прайдзісвет, які паабяцаў Багінскаму згоду французаў. А ўзамен — невялічкая паслуга… Каб прыслалі яму такога вось наскрозь вучонага доктара па прозвішчы Лёднік, са скрадзенай тым у Францыі старажытнай прыладай у дадатак. Як вы здагадваецеся, дабрадзей гетмана — барон дэ Вард, які зараз прысмактаўся да самога герцага Эгільёна, новага міністра замежных спраў Францыі. Жылібер піша, доктар Бяскоўскі ўжо адправіўся сюды перагаворшчыкам. А пры Багінскім нейкі чалавек ёсць, які з дэ Вардам звязаны…

— Д’Асэ! — скрозь зубы прагаварыў Пранціш. — Шпіёнка клятая! Паведаміла пра доктара, угаварыла Багінскага…

Давыд збялеў:

— Толькі не кажыце мне, што пан Лёднік у князя!

— За гэты час, думаю, ужо і прададзены, і перададзены!

Саламея ўскрыкнула, заціснуўшы рот кулаком. Вырвіч сціснуў зубы, каб не зараўці ад адчаю. Ну адчуваў жа, не трэба Бутрыма пакідаць! Цяпер не да таго, каб у Капанічы з маладой жонкай ехаць… Але куды кінуцца, дзе шукаць Бутрыма? Калі ён яшчэ ў князя — ёсць шанец… А калі звезлі? Дамініка, якая прыслухоўвалася да размовы здалёк, асцярожна спусціла з рук Сафійку, падышла да Пранціша, кранула за плячо.

— Супакойцеся, вашамосць! Доктар Лёднік — не іголка, прынамсі, некалькі чалавек ведаюць, дзе ён зараз. Думайце, Пранціш! Хто гэтыя людзі?

Вырвіч з удзячнасцю сустрэўся позіркам з разумнымі вачыма жонкі…

— Вядома, князь Багінскі… Але наўрад ён захоча з намі шчыра гаварыць. Герман Ватман… Зылжэ, не паморшчыцца. Пасля — д’Асэ… Відаць, трэба ўсё-ткі ехаць у той маёнтак з бязглуздымі калонамі і распытваць, куды атрад князя скіраваўся…

— А чаму б табе не распытаць напачатку рамізніка, якога князь да карэты даў?

Дапыталі рамізніка Ігнацыя, меланхалічнага маладзёна з чорнымі абвіслымі вусамі, які не дужа быў рады адправіцца з княскае службы вазіць нейкага харужага, і лічыў сваё знаходжанне тут часовым. Аказваецца, пакуль ладзіўся вясельны баль, прыслуга пагаворвала, што Багінскі збіраўся на паляванне. Чаму? А адзін машталер пачуў гаворку пра вадзянога цмока, якога князь збіраецца ў хуткім часе займець. Паколькі Слонімскі звярынец Багінскага ўтрымліваў безліч жывых цудаў-юдаў, паляванне на вадзянога цмока людзей не здзівіла. Магнат, ён усё можа… Птушку Рох купіць, слана, Вавілонскую вежу для ўласнаручнага разбурэння…

— Ясна, што князь адправіць людзей за палком Гагарына, якія вязуць падводны карабель, — нервова зазначыў Вырвіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x