Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь насупіўся, памацаў сіняк, які пераліваўся чырвона-сінім.

— Гэта быў сумленны двубой, пан бацька!

— З-за чаго, за прыўкраснай дамы? — весела папытаўся Пранціш Вырвіч.

Алесь Лёднік вельмі знаёма задраў чарнавалосую галаву.

— Алёхна Параеў, пісарчук, смяяўся, што я гавару на той мове, як мы дома гаворым. А я яму — на ёй Статуты нашыя напісаныя! А ён… Шкада, я шаблі з сабой не меў!

— Ясна, сын. Сядай за стол. Наступны раз паспрабуй абысціся словамі. Лязо ды кулак — апошні довад і не самы лепшы.

Але зразумела было, што і без гэтых довадаў на сваёй зямлі ліцвінам не абысціся, калі нават у абароненай морам ды скаламі Ітацы цару Адысею нельга было схавацца ад вайны. А што ўжо казаць пра скрыжаванне еўрапейскіх дарог… Як сачынялася там, у палоне, Вырвічу:

Гадзюкамі сплятаюцца вятры,
І неба, як апошні сцяг, ірвецца.
На скрыжаванні жыць — не да пары,
Ды Бог адвёў нам толькі гэта месца.

Як мітуслівы блазан, час прабег,
Бразготкай аглушыўшы нат спачылых.
На скрыжаванні — патаптаны снег,
І бель твае не захаваюць крылы.

Радкі паэтаў не ўтаймуюць вір,
Не сшыюць разарваную эпоху.
Як музыка нябёсная ў клавір
Не змесціцца…

Але па волі Бога жывем на гэтым скрыжаванні мы,
Трыпутнік не баіцца каляіны.
Стаптаны снег апошняе зімы
Вясновыя стварае ручаіны.

— Ну што ж, заўтра адправім цябе да сям’і… — задумна прагаварыў Лёднік Пранцішу Вырвічу пасля вячэры.

Дзень паціху спускаўся па цёмных сходах са свае званіцы. Тахкаў гадзіннік на сцяне, ягоны бледны масянжовы твар быў абыякавы да ўсіх мітрэнгаў.

— А ведаеш, добра ўсё-ткі, што тады, па дарозе на Валожын, у цябе, пан Вырвіч, знайшоўся шэлег, каб купіць мяне ў пана Агалінскага. Каб не той шэлег — па іншаму лёсы б нашыя склаліся.

— Твая праўда…

Вырвіч адпіў гарачага чырвонага віна з цынамонам.

— Што ж, часам дробная манетка можа пусціць гісторыю па іншай дарозе. А з нашым шчасцем гэтая гісторыя абавязкова будзе пакручастай і амаль што неверагоднай.

Примечания

1

Чорны Доктар ( франц .).

2

Нельга лячыць неспазнаную хваробу ( лац .).

3

Між панам і рабом сяброўства быць не можа ( лац .).

4

Урэшце ( лац ).

5

Поўнае аднаўленне ( лац .).

6

У стане зараджэння ( лац .).

7

У найлепшай форме ( лац .).

8

Паводле доледу і назірання ( лац .).

9

Трактат па чэрапава-мазгавой траўме ( лац .).

10

Анатомія мозгу ( лац .).

11

Прыйшоў! Паслухаў! Асудзіў! ( лац .).

12

Эксперымент на малакаштоўным арганізме ( лац .).

13

Добры дыягност — добры лекар ( лац .).

14

Блёкат (расліна, лац .).

15

Беладона (расліна, лац .)

16

Па-праўдзе ( лац .)

17

Законы прыроды нязменныя ( лац .)

18

Папраўдзе ( лац .)

19

Віна павінна быць пакараная ( лац. ).

20

Мы можам рабіць толькі тое, што законна ( лац .)

21

І ў казцы ёсць частка праўды ( лац .)

22

Доказы пераканаўчыя ( лац .)

23

Адмова ( лац .)

24

Закахацца ( лац .)

25

Аснаванне чэрапа ( лац .)

26

Закон не цікавяць дробязі ( лац .)

27

Узыходзячая ранішняя зорка ( лац .)

28

У здаровым целе здаровы дух ( лац .)

29

Тыя, што гуляюць мячом дзвюма рукамі ( лац .)

30

Адзінагалосна ( лац .)

31

Дакладна паводле закона ( лац .)

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x