Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не пераймайцеся, пан Вырвіч, за свайго доктара! — паблажліва кінуў Багінскі. — Хіба вы забыліся — я слова даў, што захаваю вашыя жыцці і здароўе? Вы што, маё слова падвяргаеце сумніву?

Засталося толькі кланяцца ды дзякаваць дзядзечку за міласць…

Так, Раіна і пасля смерці дапамагала, ахоўвала. Апякалі праўдзівасцю яе словы пра новы персанаж, якога аўтар п’есы выведзе на сцэну замест яе. А вось наконт княскага слова — сумнівы былі… Не так лёгка аказалася захаваць жыццё ды здароўе, выконваючы апошняе заданне князя Багінскага.

Але заставацца было нельга. Дамініка і так нацярпелася, калі ім давялося ўсё-ткі прысутнічаць на банкеце і цалавацца пад цікаўнымі ды юрлівымі позіркамі чужых людзей. Нішто сабе першы пацалунак — вусны дзяўчыны дрыжаць ад страху і агіды… Вырвіч толькі спадзяваўся, што агіды не да яго.

На развітанне Бутрым моцна абняў і ўсунуў у руку цыдулку — ліст да сямейных. Пацалаваў руку нявесты…

Ад’ехалі, калі ўжо добра вечарэла. У карэце, падоранай князем, як вялікія паны. Калісьці Вырвіч марыў мець уласную карэту з гербам ды лёкаямі. У прыцемку экіпажа Пранціш бачыў толькі бляск вачэй і чуў перарывістае дыханне спадарожніцы… Ёй зноў страшна. Ягонай адважнай разумніцы… Хаця — ці ягонай, калі сэрца яе яму не належыць?

— Не бойцеся, Дамініка… Я не збіраюся скарыстоўваць вашу бяду… ніякім чынам.

Здаецца, правільныя словы выбраў? Таму што нявеста, захутаная ў падоранае дзядзечкам футра, нібыта з палёгкай выдыхнула, але зараз жа прамовіла ўдавана абыякава, але з дамешкам мімавольнай крыўды:

— Што ж, я рада, што ў пана не ўзнікаюць у адносінах да мяне ніякія куртуазныя намеры.

— Ну чаму ж вы лічыце, што я не магу ацаніць вашай прыгажосці і вартасцяў? — Пранціш стараўся гаварыць ветліва-паважна, каб не напалохаць зноў. — Проста ў нас з вамі, Дамініка, амурная гісторыя развіваецца неяк няправільна, з таго, чым іншыя заканчваюць. Калі вы захочаце, мы можам дамагчыся, каб наш шлюб прызналі нядзейсным. А можам паспрабаваць прайсці нашу гісторыю спачатку.

— Як гэта? — словы гучалі так разгублена, што Пранціш замілаваўся.

— А так… Пачнём са знаёмства.

Кароткі ўздых у цемры, недаверлівае хмыканне…

— Ну… Давайце пачнём. А то адчуваю сябе коткай у мяху, якую купілі на кірмашы, прынеслі ў хату, ды яшчэ не выпусцілі.

Здаецца, павесялела, зацікавілася.

— Хутчэй я — кот у мяху, які вам уручылі… Дазвольце прадставіцца — пан Пранціш Вырвіч з Падняводдзя, герб Гіпацэнтаўр. Застаўся старэйшым у родзе, які вядзецца ад Палямона. У Падняводдзі маю двор… Астатняе бацька спляжыў, пасек, папаліў і раздаў падчас высакароднага шляхецкага спаборніцтва з суседзямі, хто менш даражыцца багаццем. У дзяцінстве мяне будзілі стрэлам з пісталета ў столь. А яшчэ я навучыўся з бацькам араць поле — бо нам не было за што наняць сялянаў. Праўда, мы рабілі гэта толькі ў ботах і пры шаблі на баку, а значыць, урону шляхецкаму гонару не ўтваралася.

Пранціш гаварыў з іроніяй, даўно перарос юначыя перайманні за беднасць ды востры сорам ад мянушкі Гнаявік, якой яго шчыкалі ў Менскім езуіцкім калегіуме. І быў пэўны, што Дамініка з Гараўскіх, хаця й магла быць з’едлівай ды насмешнай, не будзе ім за беднасць пагарджаць. Гэтак жа, як быў упэўнены, што велягурыстасць ды вензеля, якімі ён прыкрашаў свае куртуазныя размовы з рознымі панечкамі, тут абсалютова недарэчы. З Дамінікай Гараўскай можна альбо шчыра, альбо ніяк. Любое пазёрства заўважыць ды высмее.

— А першы слуга ў мяне з’явіўся ў васямнаццаць гадоў, калі аднойчы па дарозе з Менска да Валожына каля мяне спынілася карэта, захляпаная гразёю… І важны пан, запытаўшы, колькі ў мяне з сабою грошай, прадаў мне за мой апошні медны шэлег свайго непакорлівага раба, доктара, зоркаведа і алхіміка…

— Няўжо пана Лёдніка?

— Яго самага…

А за доктара як трывожна… Але нічога, ён не з такіх сітуацый выбіраўся, ён жывучы, дый Раіна недарэмна карону святога Альфрэда ахвяравала…

Дамініка слухала расповеды спадарожніка пра ягоныя з Лёднікам прыгоды, як чароўную казку… Альбо раман. І Вырвіч, адчуваючы яе зацікаўленне, гаварыў, як Гамер, і раскручваўся світак прыгод. Незаўважна дайшло і да таго, што Вырвіч пачаў дэкламаваць уласныя паэтычныя сачыненні…

…Каралі, што чакаць навучыліся ў бронзавых снах,
Не раздзеляць з табою віно з дзьмухаўцоў і самоту.
Дождж змывае чырвоныя кроплі з абрусаў і плах,
Насалода і боль за труной ператворацца ў воцат…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x